Маргарыта Ксіргу
| Маргарыта Ксіргу | |
|---|---|
| Margarita Xirgu | |
| у 1910 годзе | |
| Дата нараджэння | 18 ліпеня 1888[1][2] |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | 25 красавіка 1969[3][4][…] (80 гадоў) |
| Месца смерці | |
| Месца пахавання | |
| Грамадзянства | |
| Муж | Miquel Ortín Paesa[d][5] і Josep Arnall[d][5] |
| Прафесія | тэатральная актрыса, кінаактрыса, тэатральны рэжысёр, дырэктарка тэатра, дырэктарка школы |
| Тэатр | |
| Узнагароды |
Q110402243? (1934) |
| IMDb | ID 0944584 |
| Сайт | margaritaxirgu.es (ісп.) (катал.) |
| Подпіс |
|
Маргарыта Ксіргу (ісп.: Margarita Xirgu; 1888-1969) — іспанская і аргенцінская актрыса, тэатральны тэатральны рэжысёр, педагог.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Маргарыта Ксіргу нарадзілася 17 ліпеня 1888 года ў Молінс-дэ-Рэй. У 1896 годзе сям'я пераехала ў Барселону. У юнацтве, у Барселоне, гуляла ў аматарскіх спектаклях, у п'есах мясцовых аўтараў, якія пісалі на каталонскай мове. Ужо ў 1906 годзе яна набыла вядомасць згуляўшы ролю Бланкі ў спектаклі «Мора і неба» А. Гімеры на сцэне прафесійнага тэатра «Ромэ». У 1907 годзе памірае бацька Маргарыты і яна становіцца карміцелем сям'і: маці і малодшага брата.
З 1908 па 1914 выступала ў тэатры «Прынсіпаль» (Барселона). З 1914 года выступае ў Мадрыдзе, з поспехам выконваючы ролі ў п'есах сучасных драматургаў, гуляла бытавыя і трагедыйныя ролі. Праславілася выкананнем роляў у п'есах Гарсія Лоркі. Трагедыйны талент у поўнай меры раскрыўся ў спектаклі «Медэя».
З 1933 года выступала на Кубе і ў Мексіцы. У 1939 годзе да ўлады прыйшоў Франка і Маргарыта Ксіргу адмовілася ад вяртання на радзіму. Актрыса перабралася ў Аргенціну, дзе пачалася яе дзейнасць у якасці рэжысёра тэатра. Яна ставіла класічную і сучасную драматургію. Маргарыта Ксіргу кіравала Нацыянальным тэатрам у Мантэвідэа (Уругвай).
Зноскі
- ↑ а б в varios autores Margarita Xirgu Subirá // Diccionario biográfico español — Real Academia de la Historia, 2011. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ http://www.margaritaxirgu.es/biografi/biografi/index.html Праверана 29 студзеня 2018.
- ↑ Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 21 ліпеня 2015.
- ↑ Margarita Xirgu // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б https://www.mujeresenlahistoria.com/2012/06/la-musa-republicana-margarida-xirgu.html
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 8. — С. 544. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0144-3 (т. 8).
- Нарадзіліся 18 ліпеня
- Нарадзіліся ў 1888 годзе
- Нарадзіліся ў правінцыі Барселона
- Памерлі 25 красавіка
- Памерлі ў 1969 годзе
- Памерлі ў Мантэвідэа
- Пахаваныя ў Каталоніі
- Асобы
- Актрысы паводле алфавіта
- Актрысы Іспаніі
- Актрысы XX стагоддзя
- Актрысы Аргенціны
- Тэатральныя рэжысёры паводле алфавіта
- Тэатральныя рэжысёры Аргенціны
- Тэатральныя педагогі Аргенціны