Каталанская мова

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Каталонская мова)
Каталонская (валенсійская) мова
Саманазва català [kətə'la], valencià [vəlen'sja]
Краіны Іспанія, Францыя, Італія, Андора
Рэгіёны Каталонія, Валенсія, Балеары, Арагон, Мурсія, Усходнія Пірэнеі, горад Альгера
Афіцыйны статус Андора, Каталонія, Балеарскія астравы, Валенсія
Арганізацыя, якая рэгулюе Institut d’Estudis Catalans; Academia Valenciana de la Llengua
Агульная колькасць носьбітаў 9,9 млн
Класіфікацыя
Катэгорыя Мовы Еўразіі

Індаеўрапейская сям'я

Раманская галіна
Заходне-раманская група
Аксітана-раманская падгрупа
Пісьменнасць лацініца (каталонскі алфавіт)
Моўныя коды
ДАСТ 7.75–97 кат 290
ISO 639-1 ca
ISO 639-2 cat
ISO 639-3 cat
ISO 639-6 iren
WALS ctl
Ethnologue cat
Linguasphere 51-AAA-e
LINGUIST List cat
ABS ASCL 2301
IETF ca
Glottolog stan1289
Вікіпедыя на гэтай мове

Катала́нская мо́ва (Català; таксама пашырана назва катало́нская мо́ва) — адна з раманскіх моў, уваходзіць у склад ібера-раманскай падгрупы. Родная мова каталонцаў.

Пашырана ў Іспаніі (аўтаномныя вобласці Каталонія, Валенсія, Балеарскія астравы), Францыі (гістарычная вобласць Русільён, дэпартамент Усходнія Пірэнеі), Андоры і ў г. Альгера (востраў Сардзінія, Італія). У Валенсіі каталонская мова называецца таксама валенсійскай (valencià).

Мае 2 групы дыялектаў: усходнюю (барселонскі, балеарскі, русільёнскі, альгерскі) і заходнюю (лерыданскі, валенсійскі).

У фанетыцы складаны кансанантызм, варыятыўнасць фанем, у марфалогіі і лексіцы блізкасць да аксітанскай (правансальскай) мовы.

Асаблівасць каталанскай мовы — наяўнасць асаблівых форм абвеснага ладу (vaig cantar — «я спяваў»). У сінтаксісе і лексіцы моцны ўплыў іспанскай мовы.

Першыя помнікі пісьменнасці датуюцца 11—12 ст. З сярэдзіны 13 ст. развіваецца літаратурная мова, у яе аснове барселонскі дыялект. Пісьменнасць на аснове лацінскага алфавіта.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Каталанская мова // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 8. С. 169.
  • Нарумов Б. П. Каталанский язык // Лингвистический энциклопедический словарь. — М.: «Советская энциклопедия», 1990. — С. 215.
  • Нарумов Б. П. Каталанский язык // Языки мира: Романские языки. — М.: Academia, 2001. — С. 492—517. — ISBN 5-87444-016-X.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Вікіпедыя

Вікіпедыя мае раздзел, напісаны
Portada на каталонскай