Маргарэт Шатландская (каралева Нарвегіі)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Маргарэт Шатландская
англ.: Margaret of Scotland
стар.-сканд.: Margrét Alexandersdóttir
нарв.: Margrete Alexandersdotter
шатл. гэл.: Maighread Nic Rìgh Alasdair
Нараджэнне 28 лютага 1261
Смерць 9 красавіка 1283 (22 гады)
Месца пахавання
Род Данкельдская дынастыя
Бацька Аляксандр III[d][1]
Маці Маргарэт Англійская[d]
Муж каля Эйрык II Ганіцель Папоў[2]
Дзеці Маргарэт Нарвежская Дзева

Ма́ргарэт Шатла́ндская (стар.-сканд.: Margrét Alexandersdóttir, нарв.: Margrete Alexandersdotter; 28 лютага 1261 — 9 красавіка 1283) — каралева Нарвегіі і жонка караля Эрыка II Нарвежскага.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзілася ў замку Віндзар і была дачкой караля Аляксандра III Шатландскага ад яго першай жонкі, Маргарэт Англійскай. Яна выйшла замуж за Эрыка ў Бергене, у 1281 г. Па ўмовах шлюбнага кантракту нарвежская карона ў абмен на грашовую кампенсацыю адмаўлялася ад прэтэнзій на востраў Мэн і на Гебрыдскія астравы.

Яна памерла ў Цёнсбергу, магчыма падчас, а можа і пасля таго як нарадзіла Маргарэт, якая стала каралевай Шатландыі ў 1286 г. Яе смерць датуюць 9 красавіка 1283 г., але Хроніка Ланеркоста сцвярджае, што яна сканала 27/28 лютага 1283 г.

Маргарыта была пахавана ў старым кафедральным саборы Бергена. Гэты сабор быў разбураны ў 1531 г. на яго месцы ў наш час знаходзіцца крэпасць Бергенхус.

Зноскі

  1. Lundy D. R. The Peerage
  2. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.