Мартын Аляксеевіч Ананьеў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Мартын Аляксеевіч Ананьеў
Дата нараджэння 14 (27) красавіка 1900(1900-04-27)
Месца нараджэння
Дата смерці 11 красавіка 1982(1982-04-11) (81 год)
Месца смерці
Месца пахавання
Прыналежнасць Flag of Russia.svg Расійская імперыя
Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік
Род войскаў Пяхота
Гады службы 19191923 і 19411946
Званне Старшы лейтэнант
Камандаваў парторг роты
Бітвы/войны Грамадзянская вайна ў Расіі,
Вялікая Айчынная вайна
Узнагароды і прэміі
Медаль «Залатая Зорка»
Ордэн Леніна Ордэн Айчыннай вайны I ступені
Ордэн Славы
Медаль «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
20 years of victory rib.png 30 years of victory rib.png

Мартын (Марцін) Аляксеевіч Ананьеў (14 (27) красавіка 1900 — 1 (11) красавіка 1982) — удзельнік Грамадзянскай і Вялікай Айчыннай войнаў. У гады Вялікай Айчыннай вайны — парторг 4-й роты 635-га стралковага палка 143-й стралковай дывізіі 60-й арміі Цэнтральнага фронту, старшы сяржант [1].

Герой Савецкага Саюза (3.06.1944), старшы лейтэнант запасу.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 27 красавіка 1900 года ў былой вёсцы Ісайкі цяпер Гарадоцкага раёна Віцебскай вобласці (Беларусь) у сялянскай сям'і. Рускі. Член ВКП(б)/КПСС з 1943 года. Адукацыя пачатковая.

У арміі з 1919 года. Удзельнік Грамадзянскай вайны. У 1923 годзе дэмабілізаваны. Працаваў дырэктарам прамкамбіната ў Таганрозе.

Са жніўня 1941 года зноў у арміі. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны з лютага 1942 года[2]. Парторг роты 635-га стралковага палка старшы сяржант М. А. Ананьеў 18-20 верасня 1943 года ў баі за населены пункт Казялец Чарнігаўскай вобласці Украіны замяніў выбыўшага са строю камандзіра роты і ўмела кіраваў падраздзяленнем. Галоўны ўдар пяхота ворага, падтрыманая чатырма танкамі і дзвюма самаходнымі прыладамі «Фердынанд», накіравала на ўчастак 4-й роты, якой камандаваў старшы сяржант Ананьеў. Батальён не толькі адбіў атаку, але і першым уварваўся ў Казялец.

27 верасня 1943 года М. А. Ананьеў з групай байцоў у ліку першых пераправіўся на правы бераг ракі Дняпро паўночней Кіева, пайшоў у атаку і навязаў праціўніку рукапашны бой. Вораг не вытрымаў і пачаў адыходзіць. Усю ноч працягваўся няроўны бой. Супраць смельчакоў, якіх разам з парторгам заставалася крыху больш за трыццаць, гітлераўцы кінулі цэлы батальён. Рота адбіла некалькі контратак, чым спрыяла пашырэнню захопленага плацдарма.

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 3.6.1944

за ўзорнае выкананне баявых заданняў Камандавання на фронце барацьбы з нямецкімі захопнікамі і праяўленыя пры гэтым адвагу і геройства[3]

старэйшаму сяржанту Ананьеву Мартыну Аляксеевічу прысвоена званне Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медалі «Залатая Зорка» (№ 3900).

Пасля вайны старэйшы лейтэнант М. А. Ананьеў — у запасе. Жыў і працаваў у горадзе Таганрозе Растоўскай вобласці. Памёр 11 красавіка 1982 года.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. На дату прысваення звання героя Савецкага Саюза.
  2. Алексютович Константин Андреевич // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 19. — 737 с..
  3. Газета «Известия» № 132 ад 04 чэрвеня 1944 года з надрукаваным Указам аб прысваенні звання Героя Савецкага Саюза.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Герои Советского Союза: Краткий биографический словарь / Пред. ред. коллегии И. Н. Шкадов. — М.: Воениздат, 1987. — Т. 1 /Абаев — Любичев/. — 911 с. — 100 000 экз. — ISBN отс., Рег. № в РКП 87-95382
  • Навечно в сердце народном. — 3-е изд., доп. и испр. — Минск, 1984.
  • Они прославили Родину. Книга 2. — Ростов-на-Дону, 1975.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Мартын Аляксеевіч Ананьеў на сайце «Героі краіны»(Праверана 24 кастрычніка 2010)