|
---|
|
Агульная інфармацыя |
Поўнае імя |
Марцін Х’ю Майкл О’Ніл |
Мянушкі |
Aston Martin, Midas, Martin the Magnificent, Blessed Martin |
Нарадзіўся |
1 сакавіка 1952(1952-03-01)[1] (68 гадоў)
|
Грамадзянства |
Паўночная Ірландыя |
Рост |
178 см |
Пазіцыя |
паўабаронца |
Інфармацыя пра клуб |
Клуб |
Нотынгем Форэст |
Пасада |
галоўны трэнер |
Маладзёжныя клубы |
|
Клубная кар’ера[* 1] |
|
Нацыянальная зборная[* 2] |
|
Трэнерская кар’ера |
|
Узнагароды і медалі |
|
- ↑ Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў.
- ↑ Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах
|
Марцін О’Ніл на Вікісховішчы |
У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам О’Ніл.
Марцін Х’ю Майкл О’Ніл (англ.: Martin Hugh Michael O’Neill; нар. 1 сакавіка 1952, Кілрыа, Паўночная Ірландыя) — паўночнаірландскі футбаліст і футбольны трэнер. У цяперашні час з’яўляецца галоўным трэнерам англійскага клуба «Нотынгем Форэст».
У якасці іграка найболей вядомы па выступах за «Нотынгем Форэст» і зборную Паўночнай Ірландыі, у якой быў капітанам. Трэнаваў «Уікам Уондэрэрс», «Норвіч Сіці», «Лестэр Сіці» і «Сэлтык». З «Сэлтыкам» выйграў тры чэмпіёнскія тытулы шатландскай Прэм’ер-лігі, а таксама дайшоў да фіналу Кубка УЕФА 2003 года. Быў галоўным трэнерам англійскай «Астан Вілы» да 9 жніўня 2010 года. З канца 2011 да 31 сакавіка 2013 з’яўляўся галоўным трэнерам «Сандэрленда».
З лістапада 2013 года ўзначальваў нацыянальную каманду Ірландыі, пакінуў яе ў лістападзе 2018 года. У студзені 2019 года стаў галоўны трэнерам «Нотынгем Форэст»[2].
Зноскі