Джэймс Мак-Клейн

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Футбол
Джэймс Мак-Клейн
FIFA WC-qualification 2014 - Austria vs Ireland 2013-09-10 - James McClean 01.jpg
Агульная інфармацыя
Нарадзіўся 22 красавіка 1989(1989-04-22)[1] (30 гадоў)
Грамадзянства Сцяг Ірландыі Ірландыя
Сцяг Паўночнай Ірландыі Паўночная Ірландыя
Рост 180 см
Вага 74 кг
Пазіцыя паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Сцяг Англіі Сток Сіці
Нумар 11
Кар’ера
Маладзёжныя клубы
Сцяг Паўночнай Ірландыі Троянс
Клубная кар’ера*
2007 — 2008 Сцяг Паўночнай Ірландыі Інстытут 1 (0)
2008 — 2011 Сцяг Ірландыі Дэры Сіці 73 (18)
2011 — 2013 Сцяг Англіі Сандэрленд 59 (7)
2013 — 2015 Сцяг Англіі Уіган Атлетык 73 (9)
2015 — 2018 Сцяг Англіі Вест Бромвіч Альбіён 99 (4)
2018 — Сцяг Англіі Сток Сіці
Нацыянальная зборная**
2009 — 2010 Сцяг Паўночнай Ірландыі Паўночная Ірландыя (да 21) 7 (0)
2012 — Сцяг Ірландыі Ірландыя 59 (10)

* Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца
толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 23 ліпеня 2018.

** Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў
афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 23 ліпеня 2018.

Джэймс Мак-Клейн (англ.: James McClean; нар. 22 красавіка 1989, Дэры, Паўночная Ірландыя) — ірландскі футбаліст, паўабаронца англійскага клуба «Сток Сіці» і нацыянальнай зборнай Ірландыі. Раней выступаў за моладзевую зборную Паўночнай Ірландыі, аднак абвясціў аб сваім жаданні выступаць за нацыянальную зборную Ірландыі.

Кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

«Дэры Сіці»[правіць | правіць зыходнік]

Джэймс пачаў кар’еру ў клубе свайго роднага горада Дэры, «Дэры Сіці»[2]. Галоўны трэнер «Дэры Сіці» Стывен Кені назваў маладога футбаліста «шматабяцальным талентам на перспектыву»[3].

«Сандэрленд»[правіць | правіць зыходнік]

9 жніўня 2011 года Мак-Клейн перайшоў у англійскі «Сандэрленд» за 350 тысяч фунтаў стэрлінгаў, падпісаўшы з клубам трохгадовы кантракт[4]. Пасля падпісання кантракта з іграком, Стыў Брус заявіў, што «гэта набыццё на будучыню»[5], а таксама намякнуў, што да калядаў футбаліст будзе выступаць за рэзервовы склад. Мак-Клейн добра сябе праявіў у матчах рэзервістаў, у прыватнасці, забіўшы гол у матчы з «Ньюкаслам», пасля чаго быў уключаны ў заяўку асноўнага складу каманды. 11 снежня ён дэбютаваў за асноўны склад «чорных катоў» у матчы супраць «Блэкберн Роверс», у якім «Сандэрленд» атрымаў перамогу з лікам 2:1[6]. 3 студзеня 2012 года забіў свой ​​першы гол у Прэм’ер-лізе ў матчы супраць «Уіган Атлетык».

«Уіган Атлетык»[правіць | правіць зыходнік]

8 жніўня 2013 года Мак-Клейн падпісаў трохгадовы кантракт з клубам Чэмпіёншыпа «Уіган Атлетык»[7]. Праз тры дні дэбютаваў за новую каманду ў матчы Кубка лігі супраць «Манчэстэр Юнайтэд» (0:2). Свой першы гол за «Уіган» забіў 26 студзеня 2014 года, калі ў матчы Куба Англіі дапамог перамагчы «Крыстал Пэлас» з лікам 2:1.

«Вест Бромвіч Альбіён»[правіць | правіць зыходнік]

Па выніках сезону 2014/15 «Уіган» вылецеў у Першы дывізіён Футбольнай лігі, і Мак-Клейн 22 чэрвеня 2015 года падпісаў трохгадовы кантракт з клубам Прэм’ер-лігі «Вест Бромвіч Альбіён».

«Сток Сіці»[правіць | правіць зыходнік]

У ліпені 2018 года падпісаў чатырохгадовы кантракт з клубам «Сток Сіці», які заплаціў за трансфер 5 млн фунтаў[8].

Міжнародная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Джэймс згуляў 7 матчаў за моладзевую зборную Паўночнай Ірландыі. 26 ліпеня 2011 года ён быў выкліканы ў асноўную зборную Паўночнай Ірландыі[9], аднак Мак-Клейн адмовіўся ад прапановы згуляць за Паўночную Ірландыю, заявіўшы, што аддае перавагу выступаць за зборную Ірландыі[10]. 29 лютага 2012 года дэбютаваў за зборную Ірландыі ў матчы супраць зборнай Чэхіі.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]