Эйдэн Мак-Гідзі
![]() Эйдэн Мак-Гідзі ў складзе «Эвертана» | |||||||||||||||||||||||||
Агульная інфармацыя | |||||||||||||||||||||||||
Поўнае імя | Эйдэн Джон Мак-Гідзі | ||||||||||||||||||||||||
Нарадзіўся |
4 красавіка 1986[1] (39 гадоў)
|
||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства |
![]() ![]() |
||||||||||||||||||||||||
Рост | 180 см | ||||||||||||||||||||||||
Вага | 72 кг | ||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | правы паўабаронца | ||||||||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | |||||||||||||||||||||||||
Клуб |
![]() |
||||||||||||||||||||||||
Нумар | 46 | ||||||||||||||||||||||||
Маладзёжныя клубы | |||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | |||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||
![]() |
Эйдэн Мак-Гідзі (англ.: Aiden McGeady; нар. 4 красавіка 1986, Глазга, Шатландыя) — ірландскі футбаліст, паўабаронца шатландскага клуба «Хайберніян» і былы ігрок нацыянальнай зборнай Ірландыі.
Мак-Гідзі нарадзіўся ў Шатландыі, але вырашыў гуляць на міжнародным узроўні за зборную Ірландыі праз паходжанне яго бабуляў і дзядуляў. Ён быў у складзе зборнай Ірландыі на чэмпіянаце Еўропы 2012 у Польшчы і Украіне[3], таксама на чэмпіянаце Еўропы 2016 у Францыі. Яго бацька, Джон Мак-Гідзі, быў таксама прафесійным футбалістам і гуляў за клуб «Шэфілд Юнайтэд»[4].
Кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]Раннія гады
[правіць | правіць зыходнік]Мак-Гідзі гуляў на дзіцячым узроўні за клубы «Басбі» і «Говангіл». У пятнаццацігадовым узросце Эйдэн кінуў сваю школу, Вышэйшую школу Святога Нініяна ў Глазга, для таго, каб увесь свой час надалей прысвячаць футболу. Першай яго «вялікай» камандай стаў «Куінз Парк».
«Сэлтык»
[правіць | правіць зыходнік]У 2001 годзе Мак-Гідзі перайшоў у «Сэлтык». Гуляў за юнацкую і моладзевую каманды «кельтаў». У гэты час ім сур’ёзна цікавіўся лонданскі «Арсенал», аднак ірландзец палічыў за лепшае застацца ў шэрагах «бела-зялёных».
25 красавіка 2004 года васямнаццацігадовы Эйдэн дэбютаваў у першай камандзе «Сэлтыка», выйшаўшы адразу ж у стартавым складзе «кельтаў». Адбылося гэта ў матчы Шатландскай Прэм’ер-лігі, дзе «бела-зялёныя» сустракаліся з «Харт оф Мідлатыян», забіўшы гол у браму «сэрцаў» на 17-й хвіліне паядынку, Мак-Гідзі адкрыў лік сваім галам за клуба з Глазга, стаўшы найлепшым іграком сустрэчы.
«Спартак»
[правіць | правіць зыходнік]У канцы мая 2010 года ў брытанскай прэсе з’явіліся паведамленні, што ірландцам сур’ёзна цікавіцца расійскі «Спартак», які гатовы дзеля пераезду Мак-Гідзі ў Маскву расстацца з 8 млн еўра[5]. 13 жніўня Эйдэн афіцыйна стаў іграком «Спартака», заключыўшы са «Спартаком» пагадненне аб супрацоўніцтве тэрмінам на чатыры гады.
Дэбютаваў за новы клуб у верасні, атрымаўшы перамогу 2:1 над «Сатурнам», у гэты матчы Эйдэн зрабіў галавую перадачу. Свой першы гол за «Спартак» забіў у хатнім нічыйным матчы 2:2 супраць «Амкара» пазней у тым жа месяцы. 30 кастрычніка гол Эйдэна з пенальці прынёс «Спартаку» перамогу над клубам «Растоў» з лікам 2:1. Акрамя забітага мяча ў гэтым паядынку ірландзец адзначыўся і галавой перадачай. У заключным туры чэмпіянату Расіі 2010, у якім «чырвона-белыя» сустракаліся са сваімі землякамі з «Дынама», Мак-Гідзі, не справіўшыся з эмоцыямі, быў выдалены з поля на 78-й хвіліне матча за падкат ззаду. Паводле вынікаў сезона 2010 года ігрок увайшоў у «Спіс 33 найлепшых футбалістаў чэмпіянату Расіі», стаўшы другім сярод правых паўабаронцаў Прэм’ер-лігі[6].
У маі 2012 года Мак-Гідзі прызнаўся, што пасля сканчэння кантракта, які дзейнічаў з чырвона-белымі да 2014 года, ён хоча паспрабаваць свае сілы ў іншым клубе[7].
«Эвертан»
[правіць | правіць зыходнік]11 студзеня 2014 года Эйдэн афіцыйна перайшоў з «Спартака» у англійскі «Эвертан», падпісаўшы кантракт на 4,5 гады[8]. У той жа дзень Мак-Гідзі быў прадстаўлены заўзятарам каманды перад гульнёй з «Норвіч Сіці» на стадыёне «Гудысан Парк»[9].
У сезоне 2015/16 Мак-Гідзі страціў месца ў аснове «Эвертана», правёўшы за клуб толькі адзін матч у Кубку Лігі. У студзені 2016 года быў аддадзены ў арэнду «Шэфілд Уэнсдэй»[10]. 31 жніўня 2016 года на правах арэнды далучыўся да клуба «Прэстан Норт Энд».
«Сандэрленд»
[правіць | правіць зыходнік]У ліпені 2017 года перайшоў «Сандэрленд» услед за трэнерам Сайманам Грэйсанам, які да таго ўзначальваў «Прэстан»[11].
У студзені 2020 года быў аддадзены ў арэнду ў «Чарльтан Атлетык». Па заканчэнні сезона 2019/20 вярнуўся ў «Сандэрленд».
Па заканчэнні сезона 2021/22, у якім «Сандэрленд» вярнуў месца ў Чэмпіёншыпе, пакінуў клуб у якасці свабоднааг агента. У чэрвені 2022 года падпісаў аднагадовы кантракт з «Хайберніянам».
Міжнародная кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]Мак-Гідзі гуляў за шатландскую зборную школьнікаў падчас свайго знаходжання ў шэрагах «Куінз Парк». Аднак пасля таго, як Эйдэн пакінуў клуб «павукоў» і далучыўся да «Сэлтыка», разгарэліся гарачыя спрэчкі з нагоды таго, ці мае права гэты малады футбаліст гуляць за зборную Ірландыі, куды ён, паводле заявах самога футбаліста, імкнуўся з дзяцінства, хоць і нарадзіўся ў Глазга.
У выніку Мак-Гідзі дазволілі гуляць за ірландцаў. Не апошнюю ролю ў гэтым адгуляў былы брамнік «кельтаў» Пекі Бонер — ірландзец паводле нацыянальнасці, які доўгі час гуляў у Шатландыі.
Дасягненні
[правіць | правіць зыходнік]- Чэмпіён Шатландыі (3): 2006, 2007, 2008
- Уладальнік Кубка Шатландыі (2): 2005, 2007
- Уладальнік Кубка Шатландскай лігі: 2009
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ AIDEN McGEADY // Argentine Soccer Database
- ↑ Aiden McGeady: Career So Far — Hibernian F.C., 2022.
- ↑ Republic of Ireland manager GiovanniTrapattoni happy with selection policy. RTÉ News.
- ↑ Hooray for Holyrood!. Evening Times.
- ↑ Sky Sports: представители «Спартака» обсудят переход Макгиди Архівавана 1 лютага 2014.. championat.com
- ↑ Среди 33 лучших — по 10 зенитовцев и армейцев. sport-express.ru
- ↑ Макгиди: не хочу провести в «Спартаке» ещё несколько лет. championat.com
- ↑ Макгиди подписал с «Эвертоном» контракт сроком на четыре с половиной года. championat.com
- ↑ «Эвертон» представил Макгиди на «Гудисон Парк». championat.com
- ↑ «Шеффилд Уэнсдей» арендовал Макгиди у «Эвертона». by.tribuna.com
- ↑ «Сандерленд» подписал Макгиди и Воэна. by.tribuna.com
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Эйдэн Мак-Гідзі
- Нарадзіліся 4 красавіка
- Нарадзіліся ў 1986 годзе
- Нарадзіліся ў Шатландыі
- Асобы
- Спартсмены паводле алфавіта
- Футбалісты паводле алфавіта
- Нарадзіліся ў Глазга
- Футбалісты Ірландыі
- Футбалісты Шатландыі
- Ігракі зборнай Ірландыі па футболе
- Ігракі ФК Сэлтык
- Ігракі ФК Спартак Масква
- Ігракі ФК Эвертан
- Ігракі ФК Шэфілд Уэнсдэй
- Ігракі ФК Прэстан Норт Энд
- Ігракі ФК Сандэрленд
- Ігракі ФК Чарльтан Атлетык
- Ігракі ФК Хайберніян