Джон О’Шы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Футбол
Джон О’Шы
Manchester - Old Trafford - Manchester United vs Crawley Town.jpg
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Джон Фрэнсіс О’Шы
Мянушка Sheasy (Шызі)
Нарадзіўся 30 красавіка 1981(1981-04-30)[1] (42 гады)
Грамадзянства Flag of Ireland.svg Ірландыя
Рост 192 см
Вага 75 кг
Пазіцыя абаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб завяршыў кар’еру
Маладзёжныя клубы
Ірландыя Ферыбанк
Ірландыя Уотэрфард Багеміянс
1998—1999 Англія Манчэстэр Юнайтэд
Клубная кар’ера[* 1]
1999—2011 Англія Манчэстэр Юнайтэд 256 (10)
2000   Англія Борнмут 10 (1)
2001   Бельгія Антверпен 14 (0)
2011—2018 Англія Сандэрленд 226 (4)
2018—2019 Англія Рэдынг 9 (0)
Нацыянальная зборная[* 2]
2000—2002 Ірландыя Ірландыя (да 21) 13 (1)
2001—2018 Ірландыя Ірландыя 118 (3)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 27 ліпеня 2019.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 3 ліпеня 2018
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Джон Фрэнсіс О’Шы (англ.: John Francis O’Shea, ірл.: Seán Ó Sé; нар. 30 красавіка 1981, Уотэрфард, Ірландыя) — былы ірландскі футбаліст, абаронца. Ігрок нацыянальнай зборнай Ірландыі (2001—2018). Быў здольны згуляць не толькі на пазіцыі цэнтральнага ці ўскрайняга абаронцы, але і на пазіцыі апорнага паўабронцы.

Кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

«Манчэстэр Юнайтэд»[правіць | правіць зыходнік]

Далучыўся да клуба «Манчэстэр Юнайтэд» ва ўзросце 17 гадоў. Дэбют у складзе каманды адбыўся 13 кастрычніка 1999 года ў матчы на Кубак Англіі супраць клуба «Астан Віла», які скончыўся паражэннем «чырвоных д’яблаў» з лікам 0:3[2]. 2000 год правёў у арэндзе ў клубе «Борнмут», а на наступны год з’ехаў гуляць у кантынентальную Еўропу, правёўшы некаторы час у складзе бельгійскага клуба «Антверпен».

Вярнуўшыся дамоў цягам сезона 2002/03, стаў асноўным іграком «Манчэстэр Юнайтэд», дэманструючы рознабаковую гульню на ўсіх пазіцыях абароны, а таксама на пазіцыі цэнтральнага паўабаронцы. Па выніках сезона Джон стаў чэмпіёнам Англіі. У сезоне 2003/04 Рыа Фердынанд не гуляў паўгады з-за дыскваліфікацыі, атрыманай пасля пропуску тэсту на допінг[3]. О’Шы замяніў Фердынанда ў цэнтры абароны і дапамог «Манчэстэру» выйсці ў фінал Кубка Англіі, у якім манкуніянцы абгулялі «Мілуал» з лікам 3:0.

О’Шы дэманстраваў стабільную гульнявую форму ў сезоне 2004/05. У той час з’явіліся чуткі аб магчымым сыходзе ірландца з «Манчэстэра» ў «Ліверпул» або «Ньюкасл Юнайтэд», аднак гэтага не адбылося. 4 лютага 2007 года, падчас матча англійскай Прэм’ер-лігі супраць «Тотэнхэма», Джон замяніў у браме Эдвіна ван дэр Сара, які зламаў нос падчас адбору мяча, бо да таго моманту клубам былі выкарыстаны ўсе тры замены[4].

«Сандэрленд»[правіць | правіць зыходнік]

7 ліпеня 2011 года Джон О’Шы афіцыйна стаў іграком «Сандэрленда». 30-гадовы ірландзец падпісаў кантракт на чатыры гады[5]. 27 жніўня О’Шы правёў першы матч за новы клуб, а 29 снежня 2012 года Джон упершыню забіў у складзе каманды, што, аднак, не зберагло «чорных катоў» ад паражэнні ў матчы супраць «Тотэнхэма»[6].

Па выніках сезона 2016/17 «Сандэрленд» страціў месца ў Прэм’ер-лізе, і ўлетку 2017 года О’Шы ў якасці свабоднага агента пакінуў каманду. Аднак неўзабаве вярнуўся ў «Сандэрленд» і падпісаў новы аднагадовы кантракт з клубам. Па выніках сезона 2017/18 «Сандэрленд» зноў панізіўся ў класе. У чэрвені 2018 года О’Шы перайшоў у клуб Чымпіёншыпа «Рэдынг». У красавіку 2019 года абвясціў аб завяршэнні кар’еры па заканчэнні сезона.

Міжнародныя выступы[правіць | правіць зыходнік]

О’Шы дэбютаваў у складзе нацыянальнай зборнай Ірландыі 15 жніўня 2001 года, калі ён выйшаў на замену на 84 хвіліне ў хатнім матчы супраць зборнай Харватыі. Яго дэбют скончыўся расчараваннем, бо на Джоне харвацкія ігракі зарабілі пенальці ў кампенсаваны час, што прывяло ў да голу ў браму Ірландыі, і выніку гульні 2:2. 19 жніўня 2003 года О’Шы забіў свой першы гол за нацыянальную каманду і прынес сваёй зборнай перамогу над Аўстраліяй з лікам 2:1[7].

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

«Манчэстэр Юнайтэд»:

Зноскі

  1. John O'Shea // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. John O’Shea, Manchester United player. Aboutmanutd.com
  3. Ferdinand banned for eight months. BBC Sport
  4. Tottenham 0-4 Man Utd. BBC Sport
  5. Man Utd’s John O’Shea signs four-year Sunderland deal. BBC Sport
  6. Sunderland 1-2 Tottenham. BBC Sport
  7. Ireland 2-1 Australia: Late comeback Архівавана 23 кастрычніка 2012.. ESPN Soccernet

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]