Шэйн Лонг

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да навігацыі Перайсці да пошуку
Футбол
Шэйн Лонг
FIFA WC-qualification 2014 - Austria vs Ireland 2013-09-10 - Shane Long 02.jpg
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Шэйн Патрык Лонг
Нарадзіўся 22 студзеня 1987(1987-01-22)[1][2] (35 гадоў)
Грамадзянства
Рост 180 см
Вага 79 кг
Пазіцыя нападнік
Інфармацыя пра клуб
Клуб Англія Рэдынг
Клубная кар’ера[* 1]
2004—2005 Ірландыя Корк Сіці 1 (0)
2005—2011 Англія Рэдынг 174 (44)
2011—2014 Англія Вест Бромвіч Альбіён 81 (19)
2014 Англія Хал Сіці 15 (4)
2014—2022 Англія Саўтгемптан 198 (28)
2021   Англія Борнмут 11 (2)
2022— Англія Рэдынг
Нацыянальная зборная[* 2]
2005—2006 Ірландыя Ірландыя (да 19) 8 (0)
2006 Ірландыя Ірландыя (да 21) 1 (0)
2007— Ірландыя Ірландыя 88 (17)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 21 ліпеня 2022.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 21 жніўня 2021
Commons-logo.svg Шэйн Лонг на Вікісховішчы

Шэйн Патрык Лонг (англ.: Shane Patrick Long; нар. 22 студзеня 1987, Гортнаху, Ірландыя) — ірландскі футбаліст, нападнік англійскага клуба «Рэдынг» і нацыянальнай зборнай Ірландыі.

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Раннія гады[правіць | правіць зыходнік]

У дзяцінстве быў талінавітым хёрлерам, і ў складзе каманды «Тыперэры GAA» удзельнічаў у двух паўфіналах моладзевага чэмпіянату Ірландыі па хёрлінгу.

«Корк Сіці»[правіць | правіць зыходнік]

Лонг быў заўважаны футбольным трэнерам «Корк Сіці» Петам Доланам, і, з 1 ліпеня 2004 года Шэйн пачаў трэніравацца ў дублюючым складзе каманды. У асноўны склад трапіў да пачатку сезона 2005 года, у сувязі з тым, што месца зрушанага з пасады Долана заняў Даміен Рычардсан. Новы трэнер заўважыў талент маладога нападніка і дазволіў яму дэбютаваць у чэмпіянаце Ірландыі ў сакавіку 2005 года.

«Рэдынг»[правіць | правіць зыходнік]

У «Рэдынгу» Лонг выступаў з 2005 года. Першая яго гульня за англійскі клуб адбылася 17 красавіка 2006 года ў хатнім матчы са «Сток Сіці» (3:1).

«Вест Бромвіч Альбіён»[правіць | правіць зыходнік]

У жніўні 2011 года Лонг падпісаў кантракт на 3 гады з клубам «Вест Бромвіч Альбіён», дзе выступаў у кашулі з нумарам 9. Дэбютаваў за «драздоў» 14 жніўня 2011 года ў матчы супраць «Манчэстэр Юнайтэд», дзе адразу ж забіў гол.

«Хал Сіці»[правіць | правіць зыходнік]

17 студзеня 2014 года Лонг падпісаў кантракт з клубам «Хал Сіці» на тры з паловай гады, сума кантракт не была аб’яўлена[3]. Дэбютаваў за новы клуб 28 студзеня ў матчы з «Крыстал Пэлас», дзе ігракі «Хала» трывалі паражэнне з лікам 1:0[4]. У сваім наступным матчы супраць «Тотэнхэма» 1 лютага Шэйн адкрыў лік гульні, якая скончылася ўнічыю 1:1.

«Саўтгемптан»[правіць | правіць зыходнік]

Сезон 2014/15 пачаў разам з «Хал Сіці» ў матчах Лігі Еўропы, аднак 14 жніўня 2014 года было аб’яўлена пра пераход іграка ў склад «Саўтгемптана», з якім Шэйн падпісаў 4-гадовы кантракт. Лічыцца, што ігрок павінен замяніць Рыкі Ламберта, які ўлетку таго ж года прыяднаўся да складу «Ліверпула».

У лютым 2021 года быў аддадзены ў арэнду ў «Борнмут» да канца сезона, пасля вярнуўся ў «Саўтгемптан». Пакінуў клуб па заканчэнні кантракта ў чэрвені 2022 года.

Вяртанне ў «Рэдынг»[правіць | правіць зыходнік]

У ліпені 2022 года вярнуўся ў У «Рэдынг», падпісаўшы аднагадовы кантракт.

Міжнародная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Пачаўшы гуляць за «Рэдынг» ў Англіі ў сезоне 2005/06, прыняў першы ўдзел у міжнародных матчах, патрапіўшы ў заяўку моладзевай зборнай Ірландыі[5]. З-за траўмаў яго таварышча па «Рэдынгу» Кевіна Дойла і іграка «Сандэрленда» Стывена Эліята[6], Лонг атрымаў шанц выступіць у складзе асноўнай зборнай. Дэбют адбыўся 7 лютага 2007 года ў матчы супраць зборнай Сан-Марына (2:1)[7].

Зноскі

  1. SHANE LONG // Base de Datos del Futbol Argentino
  2. Shane Long // AsMadrid: Grupo PRISA, 1967.
  3. Long Signs For The Tigers Архівавана 18 студзеня 2014.. Hull City AFC.
  4. Crystal Palace Hull. BBC Sport
  5. Republic of Ireland: Under 19 — Squad Profile. Футбольная асацыяцыя Ірландыі
  6. Long ready to make Republic debut. BBC Sport
  7. San Marino 1-2 Rep of Ireland. BBC Sport

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]