Марыя Якаўлеўна Баравік
Марыя Якаўлеўна Баравік | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 22 лютага 1946 (78 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Альма-матар |
|
Месца працы | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | паэтка, драматург |
Грамадская дзейнасць | |
Член у |
Марыя Якаўлеўна Баравік (нар. 22 лютага 1946, вёска Праабражэнка, Глыбоцкі раён, Віцебская вобласць) — беларуская паэтка, драматург.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Вучылася ў Перадольскай сямігодцы, потым у Падсвільскай сярэдняй школе. У 1978 годзе скончыла факультэт журналістыкі БДУ. Працавала ў Падсвільскім Доме культуры, у рэдакцыі глыбоцкай раённай газеты «Шлях перамогі» (зараз «Веснік Глыбоччыны»), працавала кіраўніком гуртка «Юны экскурсавод» Падсвільскага цэнтра дзіцяча-юнацкага турызму і экскурсій.
Пачынаючы з 1965 г. друкавалася ў газетах «Шлях перамогі», «Віцебскі рабочы», «Чырвоная змена», «Голас Радзімы», «Знамя юности», «ЛіМ», «Наша слова», «Народнае слова», у часопісах «Маладосць», «Родная прырода», «Бярозка», «Вясёлка», «Роднае слова» і інш.; у калектыўных зборніках «Дзень паэзіі», «Самавар у лесе», у альманахах «Край», «Далягляды», «Ратуша».
У 1985 годзе выйшла яе кніга паэзіі «Поле долі», у 1995 — зборнік паэзіі «Вір пяшчоты і журбы». Піша і для дзяцей — казкі, загадкі, вершы.
Член Саюза беларускіх пісьменнікаў з 1992 года. Жыве ў Падсвіллі.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Баравік Марыя // Беларускія пісьменнікі : біябібліяграфічны слоўнік : у 6 т. / рэдкал.: І. Э. Багдановіч [і інш.]. — Мн., 1995. — Т. 5. — С. 548—549.