Падсвілле
Гарадскі пасёлак
Падсвілле
| ||||||||||||||||||||||||||
Падсвілле[2] — гарадскі пасёлак у Глыбоцкім раёне Віцебскай вобласці Беларусі, на берагах азёр Алаізберг і Белае. За 26 км ад Глыбокага, чыгуначная станцыя на лініі Маладзечна—Полацк. Насельніцтва 1 945 чал. (2017)[3].
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
Пад уладай Расійскай імперыі[правіць | правіць зыходнік]
Першы пісьмовы ўспамін пра Падсвілле звязаны з другім падзелам Рэчы Паспалітай (1793), калі вёска апынулася ў складзе Расійскай імперыі, у Пліскай воласці Дзісенскага павета (з 1842 г. Віленскай губерні).
Станам на 1913 год у Падсвіллі было 9 двароў і фальварак Алаізберг з 3 дварамі. З пракладаннем чыгункі Маладзечна — Полацк у вёсцы адкрылася чыгуначная станцыя, што істотна паскорыла яе развіццё.
Найноўшы час[правіць | правіць зыходнік]
25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. З 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі вёска ўвайшла ў склад БССР.
Згодна з Рыжскім мірным дагаворам (1921) Падсвілле апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, у Дзісенскім павеце Віленскага ваяводства. Было памежным мястэчкам, таму ў Падсвіллі быў арганізаваны штаб батальёна «Падсвілле».
У 1939 годзе Падсвілле ўвайшло ў БССР, у Пліскі раён Вілейскай вобласці. У Другую сусветную вайну з чэрвеня 1941 да 2 ліпеня 1944 года вёска знаходзілася пад нямецкай акупацыяй.
У 1944 годзе Падсвілле ўвайшло ў склад Полацкай, у 1954 г. Маладзечанскай вобласці, цягам 1950—1962 гадах была цэнтрам Пліскага раёна. 28 чэрвеня 1958 года паселішча атрымала афіцыйны статус пасёлка гарадскога тыпу[4], з 1962 года ў Глыбоцкім раёне.
У 2019 годзе ў Падсвіллі праходзіў міжнародны фэст дударскіх рэгіёнаў Дударскі рэй[5].
Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]
- XX стагоддзе: 1995 — 3,1 тыс. чал.[6]; 1998 — 3 тыс. чал.[7]
- XXI стагоддзе: 2006 — 2,6 тыс. чал.; 2007 — 2,6 тыс. чал.; 2016 — 1 965 чал.[8]; 2017 — 1 945 чал.[3]
Інфраструктура[правіць | правіць зыходнік]
У Падсвіллі працуюць сярэдняя і дзіцячая музычная школы, дашкольная ўстанова, бальніца, паліклініка, дом культуры, 2 бібліятэкі, пошта і інш.
Эканоміка[правіць | правіць зыходнік]
Прадпрыемствы харчовай (камунальнае УП «Завод харчовых прадуктаў», вытворчая дзялянка Глыбоцкага камбікормавага завода), лёгкай (ільнозавод) галінаў прамысловасці. Працуюць Дзвінская эксперыментальная база Інстытута лесу Нацыянальнай АН Беларусі, ПМК Мінсельбуду, філіял АСБ «Беларусбанк», 15 прадпрыемстваў гандлю і 1 — грамадскага хачавання.
Турыстычная інфармацыя[правіць | правіць зыходнік]
Падсвілле — цэнтр дзіцяча-юнацкага турызму і экскурсіяў[9].
Славутасці[правіць | правіць зыходнік]
- Гістарычная забудова ў г.зв. «Закапанскім стылі»
- Могілкі польскіх салдат
- Касцёл Найсвяцейшага Сэрца Езуса
- Свята-Георгіеўская царква
У міжваенны перыяд у Падсвіллі існаваў касцёл (не захаваўся).
Вядомыя асобы[правіць | правіць зыходнік]
- Марыя Якаўлеўна Баравік, беларуская паэтэса
У Падсвіллі знаходзіцца магіла Міхала Фалькоўскага (1839—1930) — удзельніка нацыянальна-вызваленчага паўстання.
Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]
Зноскі[правіць | правіць зыходнік]
- ↑ Численность населения на 1 января 2022 г. и среднегодовая численность населения за 2021 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов, поселков городского типа — Национальный статистический комитет Республики Беларусь, 2022.
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7 (DJVU).
- ↑ а б Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2017 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2016 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.). Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (29 сакавіка 2017). Праверана 3 красавіка 2017.
- ↑ Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР ад 28 чэрвеня 1958 г. Аб пераўтварэнні вёскі Падсвілле, Пліскага раёна, Маладзечанскай вобласці, у гарадскі пасёлак // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1958, № 6.
- ↑ https://nn.by/?c=ar&i=230033
- ↑ Беларусь, 1995
- ↑ Язэп Бунто. Падсвілле // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 5: М — Пуд / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1999. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0141-9. С. 375.
- ↑ Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2016 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2015 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.). Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (30 сакавіка 2016). Праверана 3 красавіка 2017.
- ↑ Подсвилье // к // Туристская энциклопедия Беларуси / редкол. Г. П. Пашков [и др.]; под общ. ред. И. И. Пирожника. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 648 с. ISBN 978-985-11-0384-9
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Глыбоцкага раёна / Гал. рэд. Б. І. Сачанка і інш.; Маст. А. М. Хількевіч. — Мн.: Беларуская энцыклапедыя, 1995. — 454 с.
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 5: М — Пуд / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1999. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0141-9.
- Марцынкевіч, Р. Падсвілле // «Веснік Глыбоччыны», 30 кастрычніка 2002. С. 3.
- Подсвилье // Туристская энциклопедия Беларуси / редкол. Г. П. Пашков [и др.]; под общ. ред. И. И. Пирожника. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 648 с. ISBN 978-985-11-0384-9
- Бунто У. І. Падсвілле // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 11. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0188-5 (т. 11).
- Белорусская ССР: Краткая энциклопедия. В 5-ти т. т. 1 / Ред. колл.: П. У. Бровка и др. — Мн.: Гл. ред. Белорус. Сов. Энциклопедии, 1979. — Т. 1. — 768 с. — 50 000 экз. (руск.)
- Падсвілле // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 549. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Падсвілле
- мяст. Падсвілле на Radzima.org
- Падсвілле Архівавана 29 кастрычніка 2013. на Прыдзвінскі крайн: Гісторыя і сучаснасць Архівавана 6 ліпеня 2011.