Марыя Роль
Марыя Роль | |
---|---|
Дата нараджэння | 26 ліпеня 1801[1][2][…] |
Месца нараджэння | Стакгольм,Швецыя |
Дата смерці | 30 чэрвеня 1875[3] (73 гады) |
Месца смерці | Клара, Швецыя |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | мастачка, рысавальнік |
Жанр | партрэт[1] |
Уплыў на | Amanda Helander[d] |
Член у | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Марыя Крысціна Роль (шведск.: Maria Röhl; 26 ліпеня 1801, Стакгольм – 5 ліпеня 1875, Клара, Швецыя) — шведская мастачка.
З'яўляецца аўтарам партрэтаў вялікага ліку вядомых у Швецыі людзей першай паловы ХІХ стагоддзя.
Яе карціны экспануюцца ў Нацыянальным музеі ў Стакгольме. Каралеўская бібліятэка Швецыі мае калекцыю з 1800 партрэтаў працы Роль. Марыя была членам Каралеўскай шведскай акадэміі Мастацтваў (1843) і афіцыйным партрэтыстам каралеўскага двара[6].
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Марыя Роль нарадзілася ў Стакгольме ў заможнай сям'і, але збяднела пасля смерці бацькоў у 1822 годзе. У дзяцінстве марыла стаць гувернанткай, аднак, маючы схільнасці да мастацтва, вучылася жывапісу ў прафесара і гравёра Крысціяна Форсала[7]. У мастака Аляксандра Хамбрэ вучылася рабіць хуткія і рэалістычныя партрэтныя замалёўкі алоўкам.
Яе малюнкі сяброў і членаў сям'і Форсал атрымалі вядомасць. Роль хутка стала моднай у свецкім грамадстве і змагла зарабляць сабе на жыццё як мастачка. Заказчыкамі Марыі, якая практычна заўседы малявала алоўкам, былі небагатыя шведы, якія не маглі заплаціць ёй за працы ў алеі. Сярод іх вялікая колькасць вядомых людзей таго часу, арыстакратаў, акцёраў[8].
У 1843 годзе яна была прызначаная прыдворнай мастачкай. У 1843-1846 гадах вучылася ў Парыжы ў студыі Лявона Кагніта ў Французскай акадэміі Мастацтваў[8].
Пасля вяртання на радзіму Марыя заснавала ўласную мастацкую студыю ў Стакгольме. У апошнія гады жыцця мастачкі, распаўсюджванне атрымала фатаграфія, што скараціла заказы на выкананыя ёй партрэты.
Марыя Роль памерла 5 ліпеня 1875 года. Зараз яе карціны і малюнкі захоўваюцца ў Музеі акругі Эрэбру, у Нацыянальным музеі Швецыі, Каралеўскай бібліятэцы Швецыі і ў прыватных калекцыях[9].
Галерэя
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
- ↑ а б Maria C Röhl — 1917.
- ↑ Maria Röhl
- ↑ Klara kyrkoarkiv, Död- och begravningsböcker, SE/SSA/0010/F I a/12 (1874-1885), bildid: 00008151_00045 — С. 43. Праверана 14 красавіка 2018.
- ↑ Röhl, MARIA // http://www.svenskagravar.se/search?ShowFilters=False&Query=Maria+R%C3%B6hl+1875&ParishId=&GraveNumber=&BirthDate=&DeathDate=&BurialDate=&OrderByDesc=False&OrderBy= — Svenskagravar.se. Праверана 21 сакавіка 2018.
- ↑ KulturNav — 2016. Праверана 26 лютага 2016.
- ↑ Maria C Röhl (швед.) — 1917.
- ↑ Maria Röhl. Rkd.nl.
- ↑ а б Maria Christina Röhl - skbl.se
- ↑ Artist list of the National Museum of Sweden — 2016.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Österberg, Carin et al., Svenska kvinnor: föregångare, nyskapare. Lund: Signum 1990. ISBN 91-87896-03-6
- Nordisk familjebok / Uggleupplagan. 24.
- Ryssläder - Sekretär
- Wingård, Ulrika (2008). ”"Likt utom snedheten!" : nedslag i Kungl. bibliotekets Maria Röhl-samling”. Biblis (Tidskrift) 2008/09(44),: sid. [56]–75. 1403-3313. ISSN 1403-3313. Libris 11301467.