Марыя Сяргееўна Бялінская

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Марыя Сяргееўна Бялінская
Дата нараджэння: 22 ліпеня 1906(1906-07-22)
Месца нараджэння:
Дата смерці: 3 мая 1990(1990-05-03) (83 гады)
Муж: Іосіф Львовіч Дорскі[d]
Адукацыя:
Прафесія:
Тэатр:
Узнагароды:

Марыя Сяргееўна Бялінская (22 ліпеня 1906, г. Магілёў — 3 мая 1990[1]) — беларуская савецкая актрыса. Народная артыстка БССР (1953)[2].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыла Беларускую драматычную студыю ў Маскве ў 1926 годзе. Працавала ў Беларускім тэатры імя Я. Коласа (у 1944 у складзе тэатральнай франтавой брыгады). У 1965-79 у Беларускім тэатры імя Я. Купалы[2].

Ролі[правіць | правіць зыходнік]

Выканаўца роляў гераінь, затым — характарных. У сцэнічным мастацтве Бялінскай мяккі лірызм арганічна спалучаўся з узвышшам і драматызмам[2].

У тэатры[правіць | правіць зыходнік]

Сярод лепшых роляў: Марына («Вайна вайне» Я. Коласа), Таццяна Марыч («Над Бярозай-ракой» П. Глебкі), Глушачыха («Людзі на балоце» па І. Мележу), Поля, Шурка («Мяшчане(руск.) бел.», «Ягор Булычоў і іншыя(руск.) бел.» М. Горкага), Марыя Антонаўна («Рэвізор(руск.) бел.» М. Гогаля), Афелія(руск.) бел.Гамлет» У. Шэкспіра), Марыя Аляксандраўна («Сям’я» І. Папова(руск.) бел.), Зіначка («Завея» Л. Лявонава(руск.) бел.)[2].

У кіно[правіць | правіць зыходнік]

Здымалася ў эпізодах серыяла «Атланты і карыятыды(руск.) бел.» А. Гутковіча(руск.) бел. (1980) і фільма «Апошні хлеб» Б. Сцяпанава (1963)[3].

Сям’я[правіць | правіць зыходнік]

У шлюбе з тэатральным дзеячам Іосіфам Дорскім.

Зноскі

  1. Белорусские актёры театра и кино
  2. 2,0 2,1 2,2 2,3 Белинская Мария Сергеевна // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 49. — 737 с.
  3. Белинская Мария Сергеевна (руск.) 

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Театральная энциклопедия. Том 1/Глав. ред. С. С. Мокульский — М.: Советская энциклопедия, 1961.- 1214 стб. с илл., 12 л. илл.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]