Мары Банфанці

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Мары Банфанці
італ.: Anna Maria Felicita Bonfanti
Maria Bonfanti NPG 80.193 (cropped).jpg
Дата нараджэння 16 лютага 1845(1845-02-16)[1] ці 26 лютага 1845(1845-02-26)
Месца нараджэння
Дата смерці 25 студзеня 1921(1921-01-25) (75 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Прафесія харэограф, балерына

Ганна Марыя Феліцыта Банфанці, вядомая як Мары або Марыета Банфанці[2] (1845-1921) — артыстка балета XIX стагоддзя.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Мары Банфанці нарадзілася ў Італіі.[3] У Мілане яна вучылася ў танцавальнай школе пры тэатры La Scala у Карла Блазіса, які кіраваў ёй у перыяд з 1837 па 1850. У пачатку шасцідзесятых гадоў XIX стагоддзя яна выступала ў розных італьянскіх гарадах і за мяжой, у Парыжскай оперы і Ковент-Гардэне ў Лондане.

10 верасня 1866 года адбыўся дэбют Мары Банфанці ў Нью-Ёрку ў садзе Нібла.[4] Яна была прыма-балерынай у музыкальнай пастаноўцы «Чорны жулік» (англ.: The Black Crook) ў тым самым тэатры, прэм’ера якой адбылася праз два дні. Яна з’явілася ў балеце «Сільвія» Леа Дэліба ў канцэртнай зале «Метраполітэн Алькасар» 15 ліпеня 1882 года.[5] У жніўні 1901 года Банфанці выступіла разам з Рытай Сангалі ў тэатры Метраполітэн-Опера ў Нью-Ёрку.[6]

Яе талент да экспрэсіянісцкіх танцаў і асабістае жыццё шырока асвятляліся з сярэдзіны 1860-х да пачатку 20-га стагоддзя.

Пасля сыходу са сцэны ў 1892 годзе Мары Банфанці адкрыла школу ў Нью-Ёрку, дзе выкладала да 1916 года.[7] Сярод яе вучаніц (на працягу кароткага перыяду часу) былі Рут Сен-Дэні і Айседора Дункан.

Была замужам за Джорджам Гофманам.[8]

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • Barbara Barker. Ballet or Ballyhoo: The American Careers of Maria Bonfanti, Rita Sangalli, and Giuseppina Morlacchi. Dance Horizons, 1984.

Зноскі

  1. The International Encyclopedia of DanceВыдавецтва Оксфардскага ўніверсітэта, 1998. — ISBN 978-0-19-517369-7doi:10.1093/ACREF/9780195173697.001.0001
  2. Bonfanti, Marie (англ.) . The International Encyclopedia of Dance. Oxford University Press (13 кастрычніка 1998). doi:10.1093/acref/9780195173697.001.0001.
  3. Kassing, Gayle (2013). Beginning Ballet With Web Resource. Human Kinetics. p. 132. ISBN 9781450402491. https://books.google.com/books?id=bTMzAAAAQBAJ&pg=PA132. 
  4. «Amusements», The New York Times, September 10, 1866, p. 5.
  5. «Amusements», New York Times, July 16, 1882, pg. 6.
  6. «Revival of the Ballet», The New York Times, September 1, 1901, p. SM3.
  7. Oxford Reference
  8. «The Bonfanti Romance», The New York Times, December 31, 1876, p. 5.