La Scala

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Teatro alla Scala in Milan, ноччу.
Iнтэр'ер тэатра

La Scala — або Teatro alla Scala у Мілане, Італіі, адзін з найбольш прэстыжных оперных тэатраў свету.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У жніўня 1778 года па загаду імператрыцы Аўстрыі Марыі Тэрэзіі быў пабудаваны новы будынак, замест таго, які быў спалены раней. Тэатр атрымаў такое імя, бо быў пабудаваны на месцы касцёла XIV стагоддзя, Santa Maria alla Scala. Падчас бомбавых налётаў ў 1945 годзе падчас II Сусветнай вайны тэатр быў разбураны, але ўжо ў 1946 годзе адбудаваны і змог умяшчаць 3.600 гледачоў.

Амаль кожны вялікі італьянскі кампазітар фарміраваўся і прэзентаваў свае творы ў La Scala. У доме оперы былі прэзентаваны творы Расіні «La Gazza Ladra», Даніцэці «Lucrezia Borgia», Беліні «Norma», Вердзі «Otello» і «Falstaff», Пучыні «Madama Butterfly» і «Turandot», а таксама Джардана «Andrea Chenier».

Артура Тасканіні быў дырыжорам у La Scala (перыядычна з 1898 г.) і быў яе галоўным дырэктарам (кіраваў разам з генеральным дырэктарам Джуліа Гаці Газацца), а пасля перапынку ў 1929 г., выкліканага дыктатурай Мусаліні, ён вярнуўся ў адбудаваны тэатр у маі 1946 г. Іншымі дырэктарамі, хто будаваў сваю кар'еру ў гэтым оперным доме былі Туліа Серафім, Віктар Дэ Сабата, Джуліа Гантэлі, Карла Марыя Джыўліні і Рыкарда Муці. Адным з музычных дырэктароў тэатру быў П'етра Масканьі. Спіс артыстаў тэатру La Scala з'яўляецца адзіным з найбольш уражваючым і доўгім (сярод іх Лучана Павароці, Мікалай Геда, Леанціна Прайс і іншыя).

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • Jacob, Naomi E., and Robertson, James C., Opera in Italy (1948; repr. 1970)