Масавыя пахаванні ў Батайніцы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Масавыя пахаванні ў Батайніцы — брацкія магілы 744 забітых албанцаў[1], якія сталі ахвярамі этнічных чыстак, якія праводзіліся югаслаўскімі сіламі падчас Косаўскай вайны[2].

Масавыя пахаванні албанцаў у Батайніцы сталі першымі знойдзенымі ў Сербіі пасля заканчэння вайны разам з аналагічнымі ў возера Перучац, на мяжы Сербіі і Босніі і Герцагавіны, і на паліцэйскім палігоне ў мястэчку Пятрова Сяло[3].

Масавыя пахаванні размяшчаліся на паліцэйскім палігоне Спецыяльнай антытэрарыстычнай групы (SAJ) у прыгарадзе Бялграда Батайніца[4]. Акрамя забойстваў косаўскіх албанцаў Спецыяльная антытэрарыстычная група таксама была ўцягнутая ва «ўтылізацыю трупаў» ахвяр[5].

Перадгісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Цэнтр гуманітарнага права (HLC), няўрадавая арганізацыя, якая размяшчаецца ў Сербіі і Косава, апублікавала ў сваім даследаванні, што агульная колькасць забітых падчас вайны ў Косава (перыяд даследавання са студзеня 1998 года па 31 снежня 2000 года) ацэньваецца ў 13 517 чалавек, калі з гэтай колькасці ўсіх забітых ці зніклых без вестак мірных жыхароў было: 8661 косаўскіх албанцаў, 1797 сербаў, 447 цыган, баснійцаў і прадстаўнікоў іншых этнічных меншасцяў[6][7].

Выяўленне масавых пахаванняў[правіць | правіць зыходнік]

Цэнтр гуманітарнага права у дасье «Аперацыя па ўтойванні цел» паведаміла, што ў Батайніцы ў 2001 годзе знойдзены целы 744 асоб[8].

Целы ахвяр былі дастаўлены ў месцы пахавання аўтатранспартам з Косава і Мятохія, большая частка астанкаў папярэдне была спалена ў двух месцах: на алюмініевым камбінаце Мачкаціца ў горадзе Сурдуліца і горна-медзеплавільным камбінаце ў горадзе Бор[9][10][11].

Эксгумацыя[правіць | правіць зыходнік]

Пасля заканчэння вайны Спецыяльнае антытэрарыстычнае падраздзяленне абмежавала доступ да месцаў пахавання, матывуючы гэта неабходнасцю правядзення вучэбных стрэльбаў, чым перашкаджала рабоце судова-медыцынскай камісіі, якая спрабавала расследаваць масавыя забойствы. Праца праводзілася з чэрвеня 2001 па канец лістапада 2002 гадоў[12]. Праца праводзілася з чэрвеня 2001 па канец лістапада 2002 года[1]. Целы да свайго даставанне праляжалі ў магілах каля 2 гадоў і мелі на касцях сляды куль, сярод іх былі астанкі 86 косаўскіх албанцаў, раней змешчаных у халадзільную камеру грузавіка, затопленага ў Дунаі[13].

Расследаванне[правіць | правіць зыходнік]

У чэрвені 2001 года Міністэрства ўнутраных спраў Сербіі выпусціла 10-хвілінны фільм, які паказвае даставанне астанкаў ахвяр з пахаванняў, які стаў першым афіцыйным пацвярджэннем распраў над косаўскімі албанцамі. Таксама сербскія ўлады сцвярджалі, што Слабадан Мілошавіч аддаваў загады пазбавіцца ад доказаў, якія ў будучыні маглі служыць доказамі яго датычнасці да ваенных злачынстваў[13].

На судзе ў Міжнародным трыбунале па былой Югаславіі намеснік міністра ўнутраных спраў Сербіі Уласцімір Джорджавіч прызнаўся, што ведаў пра перапраўку целаў з аднаго грузавіка, знойдзенага ў р. Дунай, але не ведаў пра фактычныя забойствы[14].

У культуры[правіць | правіць зыходнік]

  • У 2001 годзе выйшаў дакументальны фільм рэжысёра Агнена Главоніча «Depth Two», які прысвечаны масаваму пахаванню ў Батайніцы[15][16].
  • У дакументаьным фільме «The Unidentified», які быў зняты Balkan Investigative Reporting Network (BIRN), расказваецца пра забойства албанскіх мірных жыхароў сербамі ў Косаве ў 1999 годзе, парэшткі якіх былі спалены, некаторыя з іх знойдзены ў Батайніцы[2][17].

Зноскі

  1. а б Deine komplette Schraubenschlüssel Anleitung. Архівавана з першакрыніцы 24 верасня 2015. Праверана 7 кастрычніка 2016.
  2. а б Stojanovic, Milica. BIRN to Hold Art Exhibition About Kosovo War Mass Graves (16 лістапада 2020). Праверана December 7, 2020.
  3. Тайна сербского городка Рашка. Архівавана з першакрыніцы 9 кастрычніка 2016. Праверана 7 кастрычніка 2016.
  4. Protected witness on Batajnica mass graves - CrimesEnglish - on B92.net. Архівавана з першакрыніцы 23 верасня 2015. Праверана 7 кастрычніка 2016.
  5. "Kosovo Albanian mass grave found under car park in Serbia". The Guardian. 10 мая 2010. Архівавана з арыгінала 2021-02-16. Праверана 7 октября 2016. {{cite news}}: Праверце значэнне даты ў: |accessdate= (даведка)
  6. The Kosovo Memory Book, 1998-2000. Fond za humanitarno pravo. Праверана 11 кастрычніка 2021.
  7. Domanovic, Milka. List of Kosovo War Victims Published. Balkan Insight (10 снежня 2014). Праверана October 11, 2021.
  8. Secret mass graves in Serbia(недаступная спасылка). ratusrbiji.rs. Youth Initiative For Human Rights, Belgrade, Serbia (5 мая 2020). — «Petrovo Selo is situated in Eastern Serbia near Kladovo. In 1999, this was the location of the Training Centre for Police Special Units (PJP).»  Архівавана з першакрыніцы 25 лістапада 2020. Праверана December 8, 2020.
  9. Vreme 618 - Druga sezona iskopavanja "hladnjaca": Batajnicka arheologija. Архівавана з першакрыніцы 9 кастрычніка 2016. Праверана 7 кастрычніка 2016.
  10. The Town Of Glogovac. hrw.org. — «The largest town in the Drenica region, Glogovac (Gllogofc in Albanian) lies approximately twenty-five kilometers south-west of Pristina. Prior to the outbreak of Kosovo fighting in March 1998, it had a population of approximately 12,000, almost exclusively ethnic Albanians.»  Праверана December 8, 2020.
  11. Workshop on Secret Mass Graves in Serbia. Youth Initiative For Human Rights, Belgrade, Serbia (23 снежня 2019). Праверана December 8, 2020.
  12. Fresh scars on the body of archaeology, excavating mass-graves at Batajnica, Serbia | Slobodan Mitrovic - Academia.edu. Архівавана з першакрыніцы 25 верасня 2018. Праверана 7 кастрычніка 2016.
  13. а б В сербской могиле нашли 269 тел. Архівавана з першакрыніцы 16 кастрычніка 2018. Праверана 7 кастрычніка 2016.
  14. Bodies of 250 Albanian war victims found in mass grave. France 24 (10 мая 2010). Праверана February 4, 2021.
  15. "Depth Two" A Barrier To Contamination Of Memory of Victims. Humanitarian Law Center/Fond za humanitarno pravo (18 мая 2016). Праверана December 4, 2020.
  16. de Castro, Collette. Ognjen Glavonić's Depth Two (Dubina dva, 2016) (англ.). East European Film Bulletin (1 лютага 2016). Праверана 5 чэрвеня 2022.
  17. BIRN's Kosovo War Film Screened in Belgrade. balkaninsight.com. BIRN, the Balkan Investigative Reporting Network (16 мая 2016). Праверана December 7, 2020.