Мастацкі факультэт БДАМ

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Мастацкі факультэт БДАМ
Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў
Дэкан Ганна Уладзіміраўна Конанава
Адрас Беларусь, г. Мінск

Мастацкі факультэт БДАМ — адзін з факультэтаў Беларускай акадэміі мастацтваў‎.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Па загадзе Міністэрства культуры СССР № 1359 ад 28.07.1953 1 верасня 1953 быў адкрыты мастацкі факультэт са спецыяльнасцямі «Жывапіс», «Графіка», «Скульптура» (першы выпуск спецыялістаў па названых спецыяльнасцях адбыўся ў 1959 годзе).

Факультэтам у розны час кіравалі дацэнт А. Казлоўскі, мастак-графік С. Герус, заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі, прафесар П. Любамудраў, дацэнт М. Бяляеў, народны мастак Беларусі, прафесар В. Грамыка, заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі, прафесар П. Крохалеў, дацэнт П. Свентахоўскі, старшы выкладчык М. Рой, прафесар Р. Раманка, дацэнт У. Басалыга, дацэнт Ю. Каралевіч, дацэнт Р. Кароткін, заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі У. Уродніч, скульптар А. Прохараў.

Спецыяльнасці (напрамках спецыяльнасцей)[правіць | правіць зыходнік]

I ступень вышэйшай адукацыі

  • Спецыяльнасць «Жывапіс». Напрамак спецыяльнасці «Жывапіс (станковая)». Кваліфікацыя: мастак-жывапісец, выкладчык
  • Напрамак спецыяльнасці «Жывапіс (тэатральна-дэкарацыйны)». Кваліфікацыя: мастак тэатра. Выкладчык
  • Напрамак спецыяльнасці «Жывапіс (выяўленчае рашэнне фільма)». Кваліфікацыя:Мастак фільма. Выкладчык
  • Спецыяльнасць «Графіка». Кваліфікацыя: Мастак-графік. Выкладчык
  • Спецыяльнасць «Скульптура». Кваліфікацыя: Мастак-скульптар. Выкладчык
  • Спецыяльнасць «Манументальна-дэкаратыўнае мастацтва». Напрамак спецыяльнасці «Манументальна-дэкаратыўнае мастацтва (роспіс)». Кваліфікацыя: Мастак манументальна-дэкаратыўнага мастацтва. Выкладчык
  • Напрамак спецыяльнасці «Манументальна-дэкаратыўнае мастацтва (рэстаўрацыя)». Кваліфікацыя: Мастак рэстаўратар
  • Спецыяльнасць «Мастацтвазнаўства». Напрамак спецыяльнасці «Мастацтвазнаўства (выяўленчае мастацтва)». Кваліфікацыя: Мастацтвазнаўца. Выкладчык

Навуковыя напрамкі[правіць | правіць зыходнік]

Асноўнымі навуковымі напрамкамі даследаванняў факульта з’яўляюцца псіхафізічныя і творчыя працэсы ў перыяд навучання студэнтаў-акцёраў, сучасныя працэсы ў айчынным тэатральным мастацтве. На факультэце вядзецца навукова-даследчая работа па распрацоўцы тэмы «Удасканаленне працэсу падрыхтоўкі акцёрскіх кадраў».

На факультэце вядзецца навукова-даследчая работа па тэме «Кампазіцыя»

Асноўнымі навуковымі і творчымі напрамкамі даследаваннямі факульта з’яўляюцца сучасная скульптура. На кафедры вядзецца навукова-даследчая работа па распрацоўцы тэмы «Сучасная беларуская школа скульптуры».

Асноўнымі навуковымі і творчымі напрамкамі даследаванняў факульта з’яўляюцца сучаснае манументальна-дэкаратыўнае мастацтва, рэстаўрацыя твораў исскусства, мастацтва тэатра, мастацтва кіно, сучасныя працэсы ў айчынным мастацтве. На кафедры вядзецца навукова-даследчая работа па распрацоўцы тэмы «Сучаснае манументальна-дэкаратыўнае мастацтва».

На факультэце вядзецца навукова-даследчая работа па тэме «Акадэмічны малюнак (сучасны этап развіцця беларускай мастацкай школы)». Вынікі навуковай дзейнасці адлюстраваны ў публікацыях, навукова-метадычных распрацоўках.

Кафедры[правіць | правіць зыходнік]

  • Кафедра жывапісу
  • Кафедра графікі
  • Кафедра скульптуры
  • Кафедра манументальна-дэкаратыўнага мастацтва
  • Кафедра малюнка
  • Элемент маркіраванага пераліку

Дэканы[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]