Перайсці да зместу

Уладзімір Васільевіч Уродніч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Уладзімір Васільевіч Уродніч
Фатаграфія
Дата нараджэння 22 мая 1942(1942-05-22) (82 гады)
Месца нараджэння
Род дзейнасці мастак
Месца працы
Вучоба
Узнагароды
Заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь

Уладзімір Васільевіч Уродніч (нар. 22 мая 1942, хутар Лучкі, каля вёскі Вялікія Арлы Столінскага раёна) — беларускі жывапісец.

У 16 гадоў паступіў ў Мінскае мастацкае вучылішча, дзе першыя яго настаўнікі А. Галоўчанка, А. Шаўчэнка навучылі юнака майстэрству малюнка, жывапісу, кампазіцыі.

У 1963 годзе з благаслаўлення народнага мастака Беларусі Паўла Васільевіча Масленікава Уладзімір Уродніч быў прыняты ў дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут. У сценах БДТМІ фарміраваўся не толькі рамеснік, а чалавек з шырокім светапоглядам, добрым густам, грамадзянскай пазіцыяй.

Уладзімір лічыць, што асваеннем традыцый беларускага станкавага жывапісу і ўдасканаленнем свайго каларыту, тэхнікі, майстэрства малюнка ён абавязаны педагогам I. Ахрэмчыку, Н. Воранаву, А. Казлоўскаму, якія заклалі маладому мастаку арыенціры творчага развіцця.

Пасля пятага курса інстытута ў 1971 ён быў запрошаны на працу ў Міністэрства культуры Беларусі, але творчую работу ў жыцці лічыў галоўнай. Вольны час праводзіў у напружанай рабоце ў майстэрні, выхадныя дні насычваліся пленэрам.

Значнае месца ў яго творчасці займае тэматычная карціна на героіка-патрыятычную тэму: «Дарогамі Перамогі» (1972), «Сынам нашым» (1978), «Думы аб былым» (1981), «Вышыня» (1985), «На хлебаробным полі» (1987), «Лістапад» (1995), «…і агні партызанскіх кастроў» (2000). Гэтыя палотны вылучаюцца кантрастным вырашэннем кампазііцыйнай структуры. У іх прасочваецца ўважлівае стаўленне да малюнка, што дапамагае жывапісцу канструяваць дэталь твора, як пераканаўчы элемент мастацкай праўды.

У жывых апаэтызаваных пейзажах роднай вёсачкі Уладзімір Уродніч карыстаецца светлай каляровай гамай. Пражыўшы большую частку жыцця ў горадзе, мастак застаўся ў душы хутаранінам, які ўсё ўспрымае праз акенца сваёй хаты, куды перыядычна ён вяртаецца не толькі фізічна, але і ў думках.

Дзіцячыя ўспаміны шырока адлюстраваны ў яго цыкле «Людзі Століншчыны». У карцінах: «Над ракой Вятліцай», «На берагах Гарыні», «Рытмы Прыпяці», «Дарога майго юнацтва», «У Лучках ідзе дождж», «Апошнія яблыкі бабкі Тэклі», «Тумановая раніца», «На Палессі гоман» і інш. адлюстраваны тыповыя сцэны сялянскага жыцця, быт якога ён добра ведае. На першае месца мастак выстаўляе чалавечую дзейнасць. Ім, сваім землякам, прысвяціў ён шэраг партрэтаў: «Акно мацярынскае», «Старшыня калгаса. Ляшук», «П. Амяльчук», «Вясёлка надзеі. М. Дрынеўскі», «Натхненне. Н. Загорская» і інш. Глыбокае спачуванне звычайным чалавечым перажыванням дапамагае мастаку пазбегнуць надуманасці. Характэрныя рысы стылю мала мяняюцца ў яго творчым жыцці. У 1990-я гады ён напісаў палотны на чарнобыльскую тэму: «Трывожны крык» (1990), «Пах бэзу» (1996), «У садзе» (2000). У апошнія гады Уладзімір Уродніч звяртаецца да гістарычнай спадчыны. Палотны «Калі я на пошце служыў ямшчыком» (1999) прысвяціў паэту Уладзіміру Сыракомлі, «Раніца Гарыні» — 900-годдзю Давыд-Гарадка. Яго вабяць дыялогі па ўсім спектры чалавечых узаемаадносін. Трагедыя, звязаная з лёсам кінарэжысёра А. Бубашкіна (зяць мастака), значна скарэкціравала кірунак творчасці жывапісца. Гэтаму здарэнню ён прысвяціў восем работ, у аснову якіх ляглі разважанні мастака аб ролі чалавечай асобы ў перыяд распаду пастулатаў маралі.

Уладзімір Уродніч лічыць, што мастацтва ў перыяд разбурэння грамадскіх і дзяржаўных асноў павінна заставацца на баку дабрыні, спагадлівасці і павагі да Чалавека. I ў пошуках адэкватнага адлюстравання гэтага ён гатовы і надалей ісці шляхам спасціжэння, сцвярджаючы перавагу дабрыні над злом.

1971—2002 на розных пасадах Міністэрства культуры;

1979—1980 першы сакратар праўлення Саюза мастакоў БССР;

2003—2010 дэкан мастацкага факультэта Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў;

2003—2013 выкладчык спецдысцыплін «Жывапіс» і «Кампазіцыя» на кафедры жывапісу мастацкага факультэта Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў;

З 2010 старшыня творчага аб’яднання «Традыцыя» Беларускага саюза мастакоў.

Персанальныя выстаўкі

[правіць | правіць зыходнік]
  • 1989 Выстаўка жывапісу мастакоў В. Гардзіенкі, Л. Дударанкі, Ул. Уродніча, г. Мінск; Палац мастацтваў.
  • 1992 Выстаўка жывапісу мастакоў Л. Дударанкі і Ул. Уродніча, г. Мінск, Палац мастацтваў, г. Магілёў, Абласны мастацкі музей імя П. В. Масленікава.
  • 1998 Персанальная выстаўка «Кліч Радзімы», г. Столін, Краязнаўчы музей.
  • 2002 Персанальная выстава, прысвечаная 60-годдзю з дня нараджэння мастака. Мінск, Палац мастацтваў.
  • 2012 Персанальная выстава «Я сегодня до зари встану…», прысвечаная 70-годдзю з дня нараджэння мастака. Мінск, Палац мастацтваў.
  • 2017 Персанальная выстава «Рэха пямяці», прысвечаная 75-годдзю з дня нараджэння мастака. Мінск, Музей гісторыі горада Мінска.

Удзел у асноўных мастацкіх выстаўках

[правіць | правіць зыходнік]
  • 1973 Усесаюзная выстаўка дыпломных работ выпускнікоў мастацкіх ВУЗаў СССР, г. Ленінград, Інстытут імя Рэпіна. Рэспубліканская выстаўка «Заўсёды на стражы» г. Мінск, Палац мастацтваў.
  • 1974 Рэспубліканская выстаўка «Беларусь Сацыялістычная», г. Мінск, Палац мастацтваў. Рэспубліканская выстаўка «Фізкультура і спорт у выяўленчым мастацтве». г. Мінск, Палац мастацтваў.
  • 1975 Рэспубліканская выстаўка, прысвечаная 30-годдзю з дня вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, г. Мінск, Палац мастацтваў.
  • 1976 Рэспубліканская выстаўка «Слава працы», г. Мінск, Палац мастацтваў.
  • 1977 Рэспубліканская выстаўка маладых мастакоў, г. Мінск, Палац мастацтваў.
  • 1978 Рэспубліканская выстаўка «Па Ленінскаму шляху», г. Мінск, Палац мастацтваў.
  • 1979 Усесаюзная выстаўка «У сям’і адзінай», г. Масква, Манеж. Усесаюзная выстаўка «Блакітныя дарогі радзімы», г. Масква, Манеж.
  • 1980 Міжрэспубліканская выстаўка «Зямля і людзі», г. Мінск, Палац мастацтваў.
  • 1981 Рэспубліканская выстаўка, прысвечаная 90-годдзю з дня нараджэння М. Багдановіча, г. Мінск, Палац мастацтваў.
  • 1982 Рэспубліканская выстаўка, прысвечаная 100-годдзю з дня нараджэння Янкі Купалы «Песняры зямлі беларускай», г. Мінск, Палац мастацтваў. Усесаюзная выстаўка «СССР — наша Радзіма», г. Масква, Манеж.
  • 1983 Рэспубліканская выстаўка «Міншчына ардэнаносная», г. Мінск, Палац мастацтваў.
  • 1985 Усесаюзная выстаўка, прысвечаная 40-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, г. Масква, Манеж.
  • 1986 Рэспубліканская выстаўка «Мы будуем камунізм», г. Мінск, Палац мастацтваў. Рэспубліканская выстаўка «Майстры культуры за мір», г. Мінск, Палац мастацтваў.
  • 1987 Рэспубліканская выстаўка «Краіна Саветаў», г. Мінск, Палац мастацтваў.
  • 1989 Рэспубліканская выстаўка «Мастак і экалогія», г. Мінск, Палац мастацтваў.
  • 1991 Рэспубліканская выстаўка, прысвечаная 100-годдзю з дня нараджэння М. Багдановіча, г. Мінск, Палац мастацтваў.
  • 1992 Рэспубліканская выстаўка, прысвечаная 500-годдзю Ф. Скарыны, г. Мінск, Палац мастацтваў.
  • 1994 Рэспубліканская выстаўка, прысвечаная 50-годдзю з дня вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, г. Мінск, Палац мастацтваў.
  • 1996 Рэспубліканская выстаўка, прысвечаная 10-годдзю аварыі на Чарнобыльскай АЭС, г. Мінск, Палац мастацтваў.
  • 1999 Рэспубліканская выстаўка, прысвечаная 150-годдзю з дня нараджэння С. Манюшкі, г. Мінск, Нацыянальны музей гісторыі і культуры Беларусі.
  • 2000 Рэспубліканская выстаўка «Беларусь — трэцяму тысячагоддзю», г. Мінск, Палац мастацтваў (рэтраспектыўны раздзел).
  • 2002 Рэспубліканская выстаўка «Беларусь — трэцяму тысячагоддзю», г. Мінск, Палац мастацтваў.
  • 2003 «Абаронцам Айчыны прысвячаецца» — першая мастацкая выстава студыі ваенных мастакоў. Мінск, Нацыянальны гістарычны музей Беларусі.
  • 2010 «Традыцыя і сучаснасць» — першая мастацкая выстава творчага аб’яднання «Традыцыя» Беларускага саюза мастакоў. Мінск, Палац мастацтваў.
  • 2010 «Памяць беларускай зямлі» — перасоўная выстава, прысвечаная 65-годдзю Вялікай Перамогі. Горады: Мінск, Орша, Віцебск, Светлагорск, Бабруйск.
  • 2011 «Мінск — горад майго юнацтва» — мастацкая выстава творчага аб’яднання «Традыцыя» Беларускага саюза мастакоў. Мінск, Нацыянальны гістарычны музей Беларусі.
  • 2012 «Прыпыніся імгненне» — мастацкая выстава творчага аб’яднання «Традыцыя» Беларускага саюза мастакоў. Мінск, галерэя «БелАрт».
  • 2012 Мастацкая выстава, прысвечаная 130-годдзю з дня нараджэння паэтаў Максіма Багдановіча, Янкі Купалы і Якуба Коласа. Мінск, Палац мастацтваў.

Работы знаходзяцца ў калекцыях

[правіць | правіць зыходнік]
  • Нацыянальны мастацкі музей Беларусі;
  • Музей сучаснага выяўленчага мастацтва, Мінск;
  • Беларускі музей народнай архітэктуры і побыту;
  • Беларускі нацыянальны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны;
  • Музей Янкі Купалы, Мінск;
  • Музей Якуба Коласа, Мінск;
  • Магілёўскі мастацкі музей імя Паўла Масленікава;
  • Брэсцкі краязнаўчы музей;
  • Віцебскі краязнаўчы музей;
  • Музей Беларускага Палесся, Пінск;
  • прыватных калекцыянераў у розных краінах.
  • Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі. Мн., 1987. с. 365;
  • Фатыхава, Г. Уродніч Уладзімір Васільевіч // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 2001. — 591 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0214-8.
  • Беларускі саюз мастакоў. Энцыклапедычны даведнік. Мн., 1998. с. 542;
  • ЛІМ, 1972, 30 чэрвеня, № 26;
  • Свая тэматыка // Чырвоная змена. 6 жніўня 1973, № 174;
  • Ю. Піскун. Дарога да роднага дому // Мастацтва. 1994, № 4, с.24;
  • А. Ю. Стеркин. Помнит мир спасённый. Альбом. М., 1984;
  • Э. Пугачева. Подвигу народа жить в веках. Альбом. М., 1984;
  • I. Мятліцкая. Майстры выяўленчага мастацтва Беларусі. Альбом. Мн., 1995;
  • Таццяна Падаляк. Ці можа чыноўнік заставацца мастаком? // Звязда. 18 верасня 1998;
  • Квіток у дзяцінства, або як стаць «Вяртанцам»? // Культура. 21 кастрычніка 1998;
  • М. I. Ганчароў. Беларускія мастакі пра Вялікую Айчынную вайну. Альбом. Мн., 1985. с.235.