Перайсці да зместу

Матыяс Клаўдыус

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Матыяс Клаўдыус
Matthias Claudius
Асабістыя звесткі
Псеўданімы Asmus[1] і Wandsbecker Bote[1]
Дата нараджэння 15 жніўня 1740(1740-08-15)[2][3][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 21 студзеня 1815(1815-01-21)[2][3][…] (74 гады)
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства Германія
Бацька Matthias Claudius[d]
Маці Maria Lorck[d]
Жонка Anna Rebecca Claudius[d]
Дзеці Friedrich Matthias Jacobus Claudius[d], Caroline Perthes[d] і Anna Jacobi[d]
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці пісьменнік і журналіст
Мова твораў нямецкая
Грамадская дзейнасць
Член у
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Матыяс Клаўдыус (ням.: Matthias Claudius; 15 жніўня 174021 студзеня 1815) – нямецкі пісьменнік і журналіст.

Вывучаў тэалогію ў Іене, але навучання не скончыў. Выпусціў у 1762 годзе першы зборнік вершаў, якія крытыка ацаніла як пераймальніцтва. Пад канец 1760-х гадоў працаваў у гамбургскай газеце, сустракаўся з Іаганам Гердэрам, Г. Э. Лесінгам і асабліва на яго паўплываўшым Ф. Г. Клопштакам. У 17701775 гадах сам выдаваў газету «Wandsbecker Bote», дзе надрукаваў мноства артыкулаў, апавяданняў, вершаў, баек, а пад канец жыцця апублікаваў поўны збор сваіх твораў: «Sämmtliche Werke des Wandsbecker Boten» (17901812). Клаўдыус быў адным з першых нямецкіх пісьменнікаў, якія заняліся народным побытам і пісалі для народа. Ён умеў спалучыць у сваіх творах простасць з дасціпнасцю і ў свой час стаў улюбёным пісьменнікам як простага народа, так і культурных класаў Германіі. Рэзкі і пякучы сатырык, Клаўдыус разам з тым выявіў шмат таленту ў вершах, то поўных пачуцця, то вясёлых. Вельмі папулярнымі былі яго застольныя песні, у якіх апявалася рэйнскае віно («Bekränzt mit Laub», «Der Mond ist aufgegangen», «Wenn Jemand eine Reise thut» і г. д.).

Зноскі

  1. 1 2 Národní autority České republiky Праверана 30 жніўня 2020.
  2. 1 2 3 4 verschiedene Autoren Allgemeine Deutsche Biographie / Hrsg.: Historische Commission bei der königl. Akademie der WissenschaftenL: Duncker & Humblot, 1875.
  3. 1 2 Matthias Claudius
  4. Клаудиус Маттиас // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  5. https://www.hamburg.de/sehenswuerdigkeiten/4438972/matthias-claudius/ Праверана 20 красавіка 2022.