Мацвей Васілевіч Сядзенка

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Мацвей Васілевіч Сядзенка
руск.: Матвей Васильевич Седенко
Дата нараджэння 19 жніўня 1900(1900-08-19)
Месца нараджэння сяло Кармавое, Чорнаярскі павет, Астраханская губерня, Flag of Russia.svg Расійская імперыя
Дата смерці 3 верасня 1977(1977-09-03) (77 гадоў)
Грамадзянства
Род дзейнасці вучоны
Навуковая сфера інжынерная геалогія
Месца працы Беларускі інстытут інжынераў чыгуначнага транспарту
Навуковая ступень доктар геолага-мінералагічных навук
Навуковае званне прафесар
Альма-матар Новачаркаскі індустрыяльны інстытут
Партыя

Мацвей Васілевіч Сядзе́нка[1] (руск.: Матвей Васильевич Седенко; 19 жніўня 1900 — 3 верасня 1977) — вучоны ў галіне інжынернай геалогіі і гідрагеалогіі, доктар геолага-мінералагічных навук (1962), прафесар (1963).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

М. В. Сядзенка нарадзіўся ў сяле Кармавое Чорнаярскага павета Астраханскай губерні (у сучасным Рамонтненскім раёне Растоўскай вобласці Расіі). У 1934 годзе скончыў Новачаркаскі індустрыяльны інстытут. У 1934—1941 гг. выкладаў у Навачаркасскім унівесітэце. Потым працаваў у геалагічных установах Масквы і Днепрапятроўска, у 1942—1944 гг. займаў пасаду дырэктара Геолагаразведачнага інстытута ў Маскве[2]. У 1963—1975 гг. на пасадзе загадчыка кафедрай інжынернай геалогіі, асноў і фундаментаў Беларускага інстытута інжынераў чыгуначнага транспарту ў Гомелі.

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

М. В. Сядзенка займаўся даследаваннямі гідрагеалогіі радовішчаў карысных выкапняў, па інжынернай геалогіі асобных раёнаў БССР. З’яўляецца аўтарам шэрагу падручнікаў па інжынернай геалогіі і гідрагеалогіі.

Сярод апублікаванага:

  • Геология, гидрогеология и инженерная геология, [Текст], учебное пособие для строительных специальностей транспортных вузов — Минск: Вышэйшая школа, 1969. — 311, [2] с.: ил., таб.
  • Изучение физических свойств грунтов для строительства железных дорог и наземных сооружений (учебно-методическое пособие) — Гомель: БелИИЖТ, 1975. — 32 с.
  • Гидрогеология и инженерная геология [Текст]: учебник для студентов геологических специальностей вузов: допущено Министерством высшего и среднего специального образования СССР / М. В. Седенко. — Изд. 2-е, перераб. и доп. — Москва: Недра, 1971. — 271 с.: ил.
  • Основы гидрогеологии и инженерной геологии. Изд. 3-е. — М. 1979.

Зноскі

  1. Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ ім. Петруся Броўкі, 1986. — 583 с., іл. — 10 000 экз.
  2. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2002.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]