Падбел

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Маць-мачыха)
Падбел
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Tussilago L., 1753

Адзіны від
Tussilago farfara L.
Падбел звычайны

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  38582
NCBI  118777
EOL  84794
GRIN  g:12502
IPNI  11416
TPL  gcc-78510

Падбел[3] (Tussilágo) — манатыпны род кветкавых раслін сямейства Астравыя (Asteraceae).

Адзіны від — падбел звычайны[3] (Tussilágo fárfara) — шматгадовая травяністая расліна.

Назва[правіць | правіць зыходнік]

Падбел звычайны, падбел[4][5], подбял[6], маташнік, маць-мачыха, паўбел[7][8][9], лопух[10], камчужная трава.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Расліна вышынёй 5—25 см, з паўзучым, галінастым карэнішчам, з якога ўвесну развіваюцца павуцініста-апушаныя, шчыльна ўсаджаныя чырванавата-бураватым лускападобным лісцем кветаносныя сцяблы. Прыкаранёвае зялёнае лісце доўгачаранковае, шчыльнае, сэрцападобнае, вуглавата-няроўназубчастае, скурастае, з верхняга боку голае, знізу — лямцавае, адрастае пасля цвіцення. Суквецці — кошыкі, адзіночныя, дыяметрам 2-3 см, пасля цвіцення паніклыя. Лісцікі абгорткі аднарадковыя. Кветкі жоўтыя: краявыя — несапраўднаязычковыя, песцікавыя, пладаносныя, з вузкаязычковым вяночкам, сярэдзінныя — трубчастыя, двухполыя, бясплодныя, з 5-зубчастым вяночкам. Плод — лінейна-падоўжаная сямянка з белым шаўкавістым чубком, які ў 5 разоў даўжэйшы за сямянку.

Пашырэнне[правіць | правіць зыходнік]

Пашыраны ва ўмераным поясе Еўразіі, у Паўночнай Афрыцы, Паўднёвай Амерыцы (як заносная расліна). Сустракаецца па ўсёй Беларусі. Расце на адхонах, пустках, каля дарог, па берагах канаў, рэк, ручаёў. Цвіце ў красавіку—маі.

Значэнне і выкарыстанне[правіць | правіць зыходнік]

Лекавая расліна (адхарквальны, процізапаленчы і вяжучы сродак). Ранневясновы меданос.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. а б Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 134. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. З. Верас. Беларуска-польска-расейска-лацінскі ботанічны слоўнік. — Вільня, Субач 2: Выданне газеты «Голас беларуса», Друкарня С. Бэкэра, 1924.
  5. Шатэрнік М. В. Краёвы слоўнік Чэрвеньшчыны. Мінск, 1929
  6. Federowski M. Lud Bialoruski na Rusi litewskiej. Krakow, I, 1897
  7. Анненков Н.  (руск.) Ботанический словарь, Спб, 1878
  8. Васількоў І. Г. Матэрыялы да флоры Горацкага раёна. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. III. Горы-Горкі, 1927
  9. Чоловский К. Опыт описания Могилевской губернии. По программе и под редакцией А. С. Дембовецкого, кн. I. Могілев.
  10. Добровольский В. Н. Смоленский областной словарь. Смоленск, 1914

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Падбел звычайны // Беларуская ССР: Кароткая энцыклапедыя. Т. 2. — Мн.: БелСЭ. 1979.
  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2000. — Т. 11. — С. 487. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0188-5 (Т. 11).