Маці Божая Будслаўская (абраз з Глыбокага)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Маці Божая Будслаўская. 1738
Матэрыял палатно, алей
Памеры 50 × 41,5 см
Музей старажытнабеларускай культуры, Мінск

Маці Божая Будслаўская — абраз з г. Глыбокае Глыбоцкага раёна Віцебскай вобласці, які датуецца 1738 годам. Захоўваецца ў калекцыі Музея старажытнабеларускай культуры (інв. КП-387, Ж-198)[1]. Памер абраза — 50 × 41,5 см[2].

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

У кнізе паступленняў МСБК ахарактарызаваны проста як «Божая Маці Адзігітрыя» без удакладнення іканаграфічнага зводу, аднак ужо ў альбомах помнік публікаваўся як «Божая Маці Будслаўская»[1]. Адрэстаўраваны Л. Брагілеўскай[2].

Абраз напісаны на палатне алейнымі фарбамі, змешчаны ў драўляную раму, якая па даўжыні большая за падрамнік. Прастору паміж ніжняй планкай рамы і непасрэдна жывапісным палатном запаўняе нешырокая драўляная дошчачка, на якой і змешчаны надпіс з датай на лацінскай мове: «S. MARIA MATER DEI. Anno 1738». Названы іканаграфічны звод выявы Багародзіцы з’яўляецца не вельмі пашыраным, нягледзячы на тое, што цудадзейная першакрыніца здаўна шануецца сярод вернікаў як «ласкавая». Яе спісы і былі найбольш распаўсюджаны ў ваколіцах, недалёка ад Будслава, пра што сведчыць і дадзены твор з Глыбокага. Абраз з’яўляецца адзіным сярод абразоў іканаграфіі «Божая Маці Будслаўская», які цяпер захоўваецца ў музеях Беларусі[1].

Зноскі

  1. а б в Галіна Флікоп-Світа. Датаваныя абразы XVII—XVIIІ стст. у зборах Музея старажытнабеларускай культуры Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі // Волинська ікона: дослідження та реставрація. Науковий збірник. Випуск 25, 2018. С. 163—172.
  2. а б Музей старажытнабеларускай культуры : [Альбом] / Уклад. Ярашэвіч А.А.; Пер. на англ. мову Казекі А.І.; Фота Мельнікава М.П.. — Мінск: Беларусь, 2004. — 278,[6] с. — ISBN 985-01-0509-7.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]