Маўрэтанія Тынгітанская

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Правінцыя на карце імперыі.

Тынгітанская Маўрэтанія (лац.: Mauretania Tingitana) — правінцыя Рымскай імперыі, якая займала поўнач сучаснага МарокаСеўтай і Мелільяй).

Правінцыя заснавана ў 42 годзе пасля смерці апошняга маўрэтанскага цара, Пталамея, па ўказе імператара Клаўдзія, які падзяліў Маўрэтанію па рацэ Мулуя на дзве часткі — Кесарэйскую (захад Алжыра) і Тынгітанскую (поўнач Марока). Страчана ў 420-х гг. у сувязі з нашэсцем вандалаў.

Распасціралася на поўдзень ад Геркулесавых слупоў да Салы і Валюбіліса. Адміністрацыйным цэнтрам быў горад Тынгіс, які даў назву ўсёй правінцыі. Іншыя значныя гарады — Валюбіліс, Ліксус і Тамуда.

Да 285 года паўднёвая мяжа правінцыі вярнулася да ракі Лукас па малавывучаных прычынах. Сала і Магадор, гарады на Атлантычным узбярэжжы, заставаліся адзінымі, якія захоўвалі сувязь з Рымам і рымскімі правінцыямі. Перад прыходам вандалаў рымская адміністрацыя пакідае ўсе гарады на поўнач ад Лукаса акрамя Сеўты. Аж да нашэсця мусульман у Валюбілісе, Ліксусе і, магчыма, у Сале застаюцца невялікія паселішчы[1].

Зноскі

  1. Akkeraz Aomar. Lixus, du Bas-Empire à l'Islam(фр.) // Lixus. Actes du colloque de Larache (8-11 novembre 1989) : зборнік. — Рым: École Française de Rome, 1992. — С. 379-385. // Персей, бібліятэка