Мельнік (Падляскае ваяводства)
| Вёска | |||
| Мельнік | |||
|---|---|---|---|
| польск.: Mielnik | |||
|
|||
| 52°19′48″ пн. ш. 23°02′55″ у. д.HGЯO | |||
| Краіна |
|
||
| Ваяводства | Падляскае | ||
| Павет | Семятыцкі | ||
| Гміна | Мельнік | ||
| Гісторыя і геаграфія | |||
| Першая згадка | 1240 | ||
| Водныя аб’екты | Буг | ||
| Часавы пояс | UTC+1, летам UTC+2 | ||
| Насельніцтва | |||
| Насельніцтва |
|
||
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |||
| Паштовы індэкс | 17-307 | ||
| Іншае | |||
| 0034980 | |||
| Паказаць/схаваць карты | |||
Ме́льнік[1] (польск.: Mielnik, падляшск.: Mélnik) — вёска ва ўсходняй Польшчы. Уваходзіць у склад Семятыцкага павета Падляскага ваяводства, сядзіба вясковай гміны Мельнік.
Геаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Паселішча размяшчаецца над ракой Буг, непадалёк ад беларуска-польскай мяжы. У наваколлі Мельніка рачная даліна перасякае пояс напорных марэн сожскага зледзянення. Назва мясцовасці ўзнікла ад пакладаў мелу, якія знаходзяцца пад вёскай. Мел залягае тут у ледавіковых адорвенях.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Галіцка-Валынскае княства
[правіць | правіць зыходнік]Упершыню Мельнік згаданы пад 1240 годам у Іпацьеўскім летапісе. У 1260 годзе князь Васілька Раманавіч маліўся ў Мельніцкай царкве Св. Багародзіцы перад паходам на яцвягаў.
Вялікае Княства Літоўскае
[правіць | правіць зыходнік]У 1324 годзе дарагічынская зямля была далучанага Гедзімінам да Вялікага Княства Літоўскага. Пад 1378 годам у Хроніцы Віганда ўзгадваецца аблога мельніцкага замка тэўтонцамі. У 1420 годзе князь Вітаўт заснаваў першы касцёл Божага Цела, Узвышэння Маці Божай і Усіх Святых.
У 1430—1444 гадах Мельнік знаходзіўся ў руках мазавецкіх князёў. У 1440 годзе Мельнік атрымаў ад князя Баляслава Варшаўскага кульмскае гарадское права.
23 кастрычніка 1501 года вялікі князь літоўскі Аляксандр у мельніцкім замку падпісаў акт мельніцкай уніі, а некалькімі днямі пазней дараваў Мельніку магдэбургскае права. З 1520 года цэнтр асобнага Мельніцкага павета. У 1551 годзе замак перабудаваны ў стылі рэнесансу.
Рэч Паспалітая
[правіць | правіць зыходнік]У 1569 годзе разам з Падляшскім ваяводствам Мельнік далучаны да Кароны Польскай Рэчы Паспалітай. У 1657 годзе горад разбураны шведскімі і трансільванскімі войскамі.
У 1776 годзе ў Мельніку пабудаваная Пакроўская царква.
Пад уладай Расійскай імперыі
[правіць | правіць зыходнік]Пасля трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай ў 1795 годзе і да падпісання Тыльзіцкага дагавора 1807 года па тэрыторыі сучаснага паселішча праходзіла граніца між прускім, аўстрыйскім і расійскім падзеламі.
У 1825 годзе ў пабудаваная Прачысценская царква. У 1871 годзе гатычны замкавы Троіцкі касцёл перададзены праваслаўным, у 1915 годзе зруйнаваны.
Найноўшы час
[правіць | правіць зыходнік]У 1920 годзе пабудаваны новы касцёл Перамянення Божага. У 1934 годзе па просьбах жыхароў Мельнік пазбаўлены гарадскіх правоў.
З 1939 года Мельнік ў складзе Брэсцкай вобласці БССР. У 1940 годзе ў час будаўніцтва Лініі Молатава жыхары Мельніка вымушаныя пакінуць горад.
22 ліпеня 1944 года савецкія войскі вызвалілі Мельнік ад нацысцкай акупацыі.
У 1953 годзе заснаваны камбінат па здабычы крэйды.
З 2023 года ў Мельніку разам з Радзівілаўкай праводзіцца цыкл культурных імпрэз «Міжнародныя сустрэчы дудароў, лірнікаў і спевакоў», накіраваны на папулярызацыю традыцыйнай музыкі, дударства, лірніцтва і аўтэнтычнай спеўнай спадчыны. Асноўныя пляцоўкі імпрэзы — музейныя і гарадскія прасторы Мельніка (у тым ліку Galeria „Mielnicki Kuferek” і Ośrodek Dziejów Ziemi Mielnickiej) і амфітэатар у Радзівілаўцы; фармат аб’ядноўвае «музычныя шпацыры», канцэрты, выставы інструментаў і сустрэчы з выканаўцамі з розных краін Еўропы. Сустрэчы маюць таксама гістарычны кантэкст: ужо ў судовай скарзе ксяндза Віткоўскага ад 1 чэрвеня 1610 года згадваюцца святкаванні ў Мельніку з удзелам людзей «з дудамі, з бубнамі і іншымі вясковымі інструментамі», што лічыцца адной з ранніх пісьмовых згадак пра беларускую дуду на Падляшшы. Дадатковым іканаграфічным сведчаннем з’яўляецца кафля з выявай дудара, знойдзеная ў Мельніку і звязаная са зборамі Muzeum Podlaskie w Białymstoku.
Славутасці
[правіць | правіць зыходнік]-
Руіны Траецкага касцёла (1420 г.)
-
Пакроўская царква (1776 г.)
-
Прачысценская царква (1821—1823 гг.)
-
Праабражэнскі касцёл (1912—1920 гг.)
-
Сінагога (XIX ст.)
-
Замкавая гара
-
Праваслаўная царква Раства Маці Божай.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Вялікі гістарычны атлас Беларусі : у 4 т. / Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь, Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства «Белкартаграфія»; рэдкалегія: В. Л. Насевіч (галоўны рэдактар) [і інш.]. — Мінск: Белкартаграфія. — Т. 2 / [складзены і падрыхтаваны да друку ў 2012 г. ; спецыяльны змест распрацавалі: Я. К. Анішчанка і інш.]. — 1 атлас (347, [4] с.) : каляр., карты, тэкст, іл., паказальнік с. — ISBN 978-985-508-245-4. С. 106.
- ↑ Замкавы Троiцкі касцёл(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 30 красавіка 2020. Праверана 6 мая 2020.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Мельнік (Падляскае ваяводства)- Афіцыйная старонка (польск.)