Месроп Маштоц

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Месроп Маштоц
Մեսրոպ Մաշտոց
Mesrop1776t.jpg
Дата нараджэння

361[1] ці 362[1][2]

Месца нараджэння

Вялікая Арменія, правінцыя Тарон, с. Хацэкац, каля возеры Ван

Дата смерці

17 лютага 440

Месца смерці

Вагаршапат

Род дзейнасці

багаслоў, перакладчык, мовазнавец, перакладчык Бібліі

Навуковая сфера

Лінгвіст, перакладчык

Вядомыя вучні

Маўсес Харэнацы, Карун, Езнік Кахбаці, Вардан Маміканян, Іаўсеп Ваяцдзорцы і інш.

Вядомы як

Стваральнік армянскага алфавіту.

Commons-logo.svg Месроп Маштоц на Вікісховішчы

Месроп Маштоц (арм.: Մեսրոպ Մաշտոց; каля 362, с. Хацэкац[3], правінцыя Тарон, Арменія — 17 лютага 440) — вучоны, асветнік, місіянер, перакладчык Бібліі, стваральнік армянскага алфавіту. Пачынальнік пісьменнасці, асветніцкага руху ў Арменіі.

Біяграфічныя звесткі[правіць | правіць зыходнік]

Адукацыю атрымаў у мясцовых грэчаскамоўных школах. Валодаў некалькімі мовамі, у т.л. сірыйскай, персідскай, грэчаскай. Займаўся прапаведніцкай і перакладчыцкай дзейнасцю.

Прыняў манаства і прапаведаваў хрысціянства сярод армянаў-язычнікаў. Вывучыўшы гукавую сістэму армянскай мовы, склаў у 405-406 гг. армянскі алфавіт. Пераклаў са сваімі вучнямі частку Бібліі і яшчэ некаторыя філасофскія і рэлігійныя творы з сірыйскай на армянскую мову. Укараненне алфавіту спрыяла барацьбе за захаванне культурнай самастойнасці армянскага народа. Узнік асветніцкі рух, з'явілася багатая арыгінальная і перакладная літаратура. У 5 ст. многія з вучняў Маштоца сталі пісьменнікамі (Езнік, Карун, Егішэ, Харэнацы і інш.)

Аўтар кнігі хрысціянскіх павучанняў, духоўных песень ("шараканаў-пакаянняў", усяго каля 130)

Памёр у Эчміядзіне. Пахаваны ў Ашакане. Армянскай царквой прылічаны да ліку святых[3].

Зноскі

  1. 1,0 1,1 (unspecified title) Праверана 4 верасня 2014.
  2. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #119150514 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 13 жніўня 2015.
  3. 3,0 3,1 Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.10: Малайзія — Мугараджы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мн.: БелЭн, 2000. — Т. 10. — 544 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0169-9 (Т. 10).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Казіян А. Месроп Маштоц // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.10: Малайзія — Мугараджы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мн.: БелЭн, 2000. — Т. 10. — 544 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0169-9 (Т. 10).

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]