Młot (1918)

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Млот (1918))
Перайсці да: рух, знайсці

Młot (бел.: Молат) — палітычная газета, якая выдавалася з 18 снежня 1918 да 7 сакавіка 1926 на польскай мове (з сакавіка 1920 да лютага 1921 не выходзіла).

Газета пачала выходзіць у Мінску як орган ЦВК груп Сацыял-дэмакратыі Каралеўства Польскага і Літвы. З 30 снежня 1918 орган ЦВК груп Камуністычнай рабочай партыі Польшчы (КРПП) у Расіі, з 23 лютага 1919 - орган ЦВК КРПП і ЦК КП(б) Літвы і Беларусі. На працягу 1919 выдавалася ў Вільні, Мінску, Смаленску.

З 9 сакавіка 1921 - орган Полькага бюро пры Цэнтральным бюро КП(б) Беларусі, з лютага 1924 - орган Польскага бюро пры Часовым беларускім бюро ЦК РКП(б), з 3 красавіка да 17 мая 1924 - орган Часовага беларускага бюро ЦК РКП(б). Затым - орган ЦК КП(б) Беларусі.

Газета заклікала працоўных абараняць заваёвы рэвалюцыі, асвятляла пытанні грамадска-палітычнага жыцця ў Беларусі. Мела тэматычныя старонкі: для моладзі і асветніцкую.

Выйшла 1340 нумароў.