Монмут (Монмутшыр)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Монмут
англ.: Monmouth[1]
вал.: Trefynwy[1]
Краіна
Каардынаты
Водныя аб’екты
Часавы пояс
Тэлефонны код
01600
Паштовыя індэксы
NP25
Афіцыйны сайт
Монмут на карце Вялікабрытаніі
Монмут (Монмутшыр) (Вялікабрытанія)
Монмут (Монмутшыр)
Монмут (Монмутшыр) (Вялікабрытанія)
Монмут (Монмутшыр)

Мо́нмут (англ.: Monmouth, ˈmɒnməθ, вал.: Trefynwy) — гістарычная сталіца графства Монмутшыр на паўднёвым усходзе Уэльса (Вялікабрытанія). Размешчаны ля зліцця ракі Монау з ракой Уай непадалёк ад мяжы краіны. З Монау звязана назва паселішча, «вусце Монау». Валійская назва ракі, Mynwy, азначае «хуткабежная». Горад першапачаткова быў вядомы як Abermynwy («вусце Монау»), потым як Trefynwy («горад Монау» — «м» трансфармавалася ў «ф»), у XVII стагоддзі[2]. У СМІ Монмут вядомы як першы ў свеце «вікіпедыйны горад» («Вікіпедыя-горад»)[3].

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Брытанскі савет па археалогіі (Council for British Archaeology) абвясціў Монмут адным з гістарычна першых 10 гарадоў у Вялікабрытаніі[4]. Першым паселішчам ў гэтай мясцовасці быў рымскі форт Блестыум (Blestium); у самым цэнтры горада знойдзены рымскія манеты і кераміка. Паміж II і IV стагоддзямі тут, відаць, апрацоўвалі жалеза, сыравіна для якога паступала з Габаніума (Gobannium) і Арыконіума (Ariconium)[5][6][7].

Пасля заканчэння рымскага валадарства ў Брытаніі, гэта вобласць стала паўднёвай ускраінай валійскага царства Эргінг. Адзінае сведчанне таго, што насельніцтва працягвала існаваць — запіс VII стагоддзя пра царкву ў межах горада, прысвечанай Кадаку Мудраму. У 1056 годзе вобласць была спустошана Грыфідам ап Лівелінам[7].

Замак Монмут

Пасля заваявання Англіі нарманамі ў 1066 годзе, графства Херэфард было аддадзена саюзніку караля Вільгельма, Вільяму Фіц-Осберну. Ён адказваў за абарону тэрыторыі; быў пабудаваны новы замак для кантролю для пераправамі і рэсурсамі[5]. Першапачаткова гэта быў мот і бейлі, з часам замак быў перабудаваны ў камені і ўмацаваны. Вакол замка вырас горад, каля 1075 года быў заснаваны бенедыкцінскі кляштар[5].

Горад быў запісаны ў Кнігу страшнага суда і працягваў расці. З XII стагоддзя развіваўся прыгарад[5]. Горад займаўся гандлем жалеза, працавалі кузні, якія выкарыстоўваюць мясцовую руду і вугаль[8] .

У 1233 годзе, у час барацьбы прыхільнікаў караля Генрыха III і баронаў, у горадзе абылася буйная бітва. Быў пашыраны замак[5]. Каля 1300 года былі пабудаваны гарадскія сцены і быў умацаваны мост цераз Монау. Цяпер гэта пешаходны мост, адзіны абаронены мост у Вялікабрытаніі і адзін з трох падобных у Еўропе[6][9].

Кароль Эдуард II быў часова пасаджаны ў мясцовы замак пасля звяржэння сваёй жонкай Ізабелай і яе палюбоўнікам Роджэрам Мортымерам[10]. У сярэдзіне XIV стагоддзя замак і горад перайшлі ва ўладу Ланкастэраў.

З XIV стагоддзя ў горадзе сталі вырабляцца ваўняныя монмуцкія шапкі[9]. Аднак дабрабыт памежнага горада пацярпеў пасля нападаў прыхільнікаў Оўайна Гліндура, хоць сам горад і не патрапіў пад напад[7].

У 1605 годзе Якаў I дараваў Монмуту статут горада прывілеем. Горад «на ўсе будучыя часы вечныя … будзе горадам міру і спакою, прыкладам, які будзе пужаць зло і радаваць дабро»[11]. У Монмуце з'явіўся тыповы вулічны рынак, шырокі ў сярэдзіне (для продажу) і вузкі на кожным канцы, для прадухілення ўцёкаў скаціны[7].

Да канца XVIII стагоддзя горад стаў папулярным цэнтрам для наведвальнікаў «Уай Тура», лодкавай экскурсіі па маляўнічай даліне Уай[7]. Сярод іншых гэты раён наведвалі Уільям Уордсварт, Сэмюэл Тэйлар Кольрыдж, Роберт Саўці, Уільям Цёрнер[9][12]

Монмут і Вікіпедыя[правіць | правіць зыходнік]

У Монмуце на розных збудаваннях размешчаны шыльды з QR-кодамі праекта QRpedia. Праект атрымаў назву Monmouthpedia. У СМІ Монмут стаў вядомы як першы ў свеце вікіпедыйны горад[3][13].

Гарады-пабрацімы[правіць | правіць зыходнік]

Вядомыя выхадцы і жыхары[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. а б в г standard forms of Welsh place-names databaseWelsh Language Commissioner.
  2. Hywel Wyn Owen, The Place-Names of Wales, 2000, University of Wales Press, ISBN 0-7083-1458-9, p.63
  3. а б Ва Ўэльсе з'явіўся першы ў свеце «Вікіпедыя-горад» Газета.Ru, 18 мая 2012
  4. Keith Kissack, Monmouth and its Buildings, Logaston Press, 2003, ISBN 1-904396-01-1
  5. а б в г д Glamorgan-Gwent Archaeological Trust Historic Landscape Characterisation: Lower Wye Valley. Accessed 11 January 2012
  6. а б John Newman, The Buildings of Wales: Gwent/Monmouthshire, 2000, ISBN 0-14-071053-1, pp.393-412
  7. а б в г д A Brief History of the Town of Monmouth Архівавана 5 сакавіка 2012.. Accessed 11 January 2012
  8. Kissack, Keith (1974). Mediaeval Monmouth. The Monmouth Historical and Educational Trust. p. 24.
  9. а б в Monmouth Town Council: History of the town Архівавана 24 красавіка 2012.. Accessed 11 January 2012
  10. Mary Saaler, Edward II: 1307—1327. Rubicon Press, Norwich, 1997, p. 134
  11. Monmouth Town Council(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 7 мая 2006. Праверана 1 February 2006.
  12. Elisabeth Whittle, «All These Inchanting Scenes: Piercefield in the Wye Valley», Garden History, Vol. 24, No. 1 (Summer 1996), pp. 148—161.
  13. Монмут — першы Wikipedia-горад! Архівавана 8 снежня 2015. premiumseo.org, 22 мая 2012

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]