Мсцібаўскае гарадзішча

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Славутасць
Мсцібаўскае гарадзішча
Мсцібаўскае гарадзішча, 2006
Мсцібаўскае гарадзішча, 2006
53°06′32″ пн. ш. 24°15′31″ у. д.HGЯO
Краіна Flag of Belarus.svg Беларусь
Месцазнаходжанне Мсцібава

Мсці́бава — гарадзішча перыяду сярэднявечча (XIIXIII, XVIXVIII стагоддзі), знаходзіцца за 0,5 км на захад ад вёскі Мсцібава Ваўкавыскага раёна, на правым беразе р. Альшанка, у нізіннай забалочанай мясцовасці.

Пляцоўка ідэальна круглая дыяметрам 30 м, вышынёю 1 м. Па ўсім перыметры яна ўмацавана магутным валам вышынёю каля 5 м са стромкімі схіламі. Дыяметр гарадзішча па грэбені вала 56 м. 3 усходняга боку вал да асновы прарэзаны ўездам. За 120—150 м на поўдні і паўднёвым захадзе ад пляцоўкі, дзе мясцовасць паступова павышаецца, ёсць другі невысокі (1—1,5 м) доўгі (больш за 200 м) вал, які канцамі ўпіраецца ў балота. Перад валам прасочваюцца сляды заплыўшага рова.

Даследавалі ў 1974 Я. Звяруга, у 1988—89 С. Піваварчык і інш. Культурны пласт 0,2—0,8 м. Знойдзена ганчарная кераміка 12—13 стст. і больш позняга часу. Керамічныя матэрыялы 16—17 ст. складаюць каля 90 %. У раёне знешняга вала і на поўдні ад яго выяўлены абломкі керамікі 13 ст.

Паводле П. Рапапорта, гарадзішча — рэшткі сядзібы валынскага баярына Мсцібога, які ўпамінаецца ў Іпацьеўскім летапісе пад 1202 годам.

У XV—XVII ст. існаваў замак. Умацаванні гарадзішча выкарыстоўваліся да XVIII ст.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]