Зборная Нарвегіі па хакеі з шайбай

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Нарвегія
Мянушкі Isbjørnene (нарв.: Белыя мядзведзі)
Федэрацыя Нарвежскі хакейны саюз
Трэнер Нарвегія Рой Ёхансен
Капітан Олі-Крысціян Толефсен
Больш усіх гульняў Томі Якабсен (135)
Бамбардзір Торэсен
Першая гульня
Швейцарыя Швейцарыя 12 — 2 Нарвегія Нарвегія
(Лондан, Вялікабрытанія; 13 лютага 1937)
Самая буйная перамога
Нарвегія Нарвегія 24 — 0 Бельгія Бельгія
(Сафія, Балгарыя; 5 сакавіка 1975

Нарвегія Нарвегія 25 — 1 Кітай Кітай
(Дэбрэцэн, Венгрыя; 22 красавіка 2005)

Самае буйное паражэнне
Фінляндыя Фінляндыя 20 — 1 Нарвегія Нарвегія
(Хяменліна, Фінляндыя; 12 сакавіка 1947)
Team colours
Team colours
Team colours
Team colours
Асноўная
форма
Team colours
Team colours
Team colours
Team colours
Гасцявая
форма
Чэмпіянат свету
Удзел 26 (Упершыню 1937)
Дасягненні 4-е месца (1951)

Збо́рная Нарвегіі па хаке́і — нацыянальная хакейная каманда Нарвегіі. У рэйтынгу ІІХФ за 2014 год знаходзіцца на 8 месцы[1]. Кіроўны орган — Нарвежскі хакейны саюз, галоўным трэнерам з'яўляецца Рой Ёгансен, які займае гэту пасаду з 2001 года.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Нарвежскі хакейны саюз быў заснаваны ў 1934 годзе, стаўшы членам ІІХФ у 1935 годзе[2][3]. Аднак зборная з'явілася толькі ў 1937 годзе, бо да гэтага ў саюза не было дастаткова сродкаў для падтрымкі каманды. Да пачатку Другой сусветнай вайны нарвежская зборная амаль не ўдзельнічала ў турнірах, адправіўшыся ўпершыню ў тым жа 1937 годзе на чэмпіянат свету ў Лондан. Першы матч нарвежцы правялі 17 лютага, атрымаўшы буйное паражэнне ад зборнай Чэхаславакіі з лікам 0:7. Наступнае паражэнне ад Швейцарыі з лікам 2:13 выбіла нарвежцаў з турніру[4]. У чэмпіянаце свету 1938 года нарвежцы таксама прынялі ўдзел, аднак на наступны год яны адмовіліся ад удзелу ў чарговым першынстве свету. У ніводным матчы да пачатку вайны нарвежцы не здолелі атрымаць перамогу: лепшым дасягненнем стала толькі мінімальнае паражэнне ад Швецыі з лікам 3:4[5].

Зноскі

  1. 2014 Men’s World Ranking (англ.). International Ice hockey Federation. Праверана 14 сакавіка 2014.
  2. Langholm Dag Norsk ishockey gjennom 50 år. — 1984. — P. 39–40.
  3. Norway. International Ice Hockey Federation.
  4. Langholm Dag Norsk ishockey gjennom 50 år. — 1984. — P. 59–62.
  5. Langholm Dag Norsk ishockey gjennom 50 år. — 1984. — P. 71–72.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]