Музыка Аўстрыі
Выгляд
Му́зыка А́ўстрыі — музыка, створаная на тэрыторыі Аўстрыі. Таксама да аўстрыйскіх музычных твораў адносяць кампазіцыі, створаныя за межамі Аўстрыі падчас вандровак кампазітараў, якія з'яўляліся рэзідэнтамі гэтай краіны.
Вена — сталіца Аўстрыі — з даўніх часоў была цэнтрам музычных інавацый. Кампазітары XVIII ст. і XIX ст. прыязджалі ў горад пад пратэжаваннем Габсбургаў і рабілі Вену сталіцай еўрапейскай класічнай музыкі. Вольфганг Амадэй Моцарт, Людвіг ван Бетховен і Іаган Штраус малодшы былі звязаны з горадам. У эпоху барока славянскія і венгерскія формы народнай музыкі ўплывалі на аўстрыйскую.