Перайсці да зместу

Мухамаджон Лоікаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Футбол
Мухамаджон Лоікаў
Поўнае імя Мухамаджон Нурулоевіч Лоікаў
Нарадзіўся 14 красавіка 1998(1998-04-14)[1][2] (26 гадоў)
Грамадзянства  Таджыкістан
 Беларусь
Рост 174 см
Вага 69 кг[3]
Пазіцыя нападнік
Інфармацыя пра клуб
Клуб няма
Клубная кар’ера[* 1]
2015—2019 Беларусь Дынама (Мінск) 0 (0)
2018   Беларусь ЮАС (Жыткавічы) 15 (2)
2019   Беларусь Белшына (Бабруйск) 15 (4)
2020 Беларусь Энергетык-БДУ (Мінск) 0 (0)
2020—2021 Беларусь Ліда 44 (9)
2022 Беларусь Маладзечна 11 (2)
Нацыянальная зборная[* 2]
2018 Таджыкістан Таджыкістан 2 (0)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 13 снежня 2022.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 24 снежня 2018

Мухамаджон Лоікаў (нар. 14 красавіка 1998, Душанбэ, Таджыкістан) — таджыкскі футбаліст, нападнік.

Клубная кар’ера

[правіць | правіць зыходнік]

Пачынаў займацца футболам у родным Душанбэ, аднак у маладым узросце трапіў у структуру мінскага «Дынама». З 2015 года пачаў выступаць за дубль сталічнай каманды. У асноўнай камандзе дэбютаваў 9 ліпеня 2017 года ў матчы Кубка Беларусі супраць «Чысці» (4:0), выйшаўшы на замену ў другім тайме (у тым матчы «Дынама» было прадстаўлена рэзервовым складам).

У ліпені 2018 года на правах арэнды далучыўся да жыткавіцкага ЮАС[4], дзе стаў іграком стартавага складу. Па заканчэнні сезона ў лістападзе 2018 года вярнуўся ў «Дынама».

З лютага 2019 года праходзіў прагляд у бабруйскай «Белшыне» і ў выніку пачаў у яе складзе сезон 2019. Спачатку звычайна гуляў у стартавым складзе, пазней стаў радзей з’яўляцца на полі, выходзячы на замену. Па заканчэнні сезона пакінуў бабруйскі клуб.

У пачатку 2020 года трэніраваўся з «Энергетык-БДУ» і ў сакавіку падпісаў з клубам кантракт[5]. Выступаў толькі за дубль і ўжо летам пакінуў каманду[6]

У жніўні 2020 года стаў іграком «Ліды»[7], дзе замацаваўся ў стартавым складзе. У красавіку 2022 года перайшоў у «Маладзечна»[8]. Пакінуў клуб у снежні 2022 года[9].

Міжнародная кар’ера

[правіць | правіць зыходнік]

Выклікаўся ў юнацкія і моладзевыя зборныя Таджыкістана.

У лістападзе 2018 года быў упершыню выкліканы ў нацыянальную зборную Таджыкістана[10]. 16 снежня 2018 года дэбютаваў у зборнай, выйшаўшы на замену ў таварыскім матчы супраць Амана (0:1).

Статыстыка выступленняў

[правіць | правіць зыходнік]
Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2015 дубль Дынама Беларусь 9 0
2016 дубль Дынама Беларусь 22 7
2017 дубль Дынама Беларусь 21 9
2018 (1) дубль Дынама Беларусь 13 4
2018 (2) Д2 ЮАС Беларусь 15 2
2019 Д2 Белшына Беларусь 15 4
2020 (1) дубль Энергетык-БДУ Беларусь 5 0
2020 (2) Д2 Ліда Беларусь 11 3
2021 Д2 Ліда Беларусь 33 6
2022 Д2 Маладзечна Беларусь 11 2

Зноскі