Мухамад Ікбал
| Мухамад Ікбал | |
|---|---|
| урду: علامه محمد اقبال | |
| | |
| Асабістыя звесткі | |
| Дата нараджэння | 9 лістапада 1877[1][2][…] |
| Месца нараджэння |
|
| Дата смерці | 21 красавіка 1938[1][2][…] (60 гадоў) |
| Месца смерці |
|
| Пахаванне | |
| Грамадзянства | |
| Бацька | Sheikh Noor Muhammad[d] |
| Маці | Imam Bibi[d] |
| Жонка | Karim Bibi[d], Mukhtar Begum[d] і Sardar Begum[d] |
| Дзеці | Javid Iqbal[d] |
| Альма-матар |
|
| Прафесійная дзейнасць | |
| Род дзейнасці | філосаф, пісьменнік, паэт, дзіцячы пісьменнік, палітык, адвакат |
| Мова твораў | персідская і урду |
| Узнагароды |
сэр (1 студзеня 1923 — 21 красавіка 1938) |
| Подпіс |
|
| allamaiqbal.com (англ.) | |
Аляма Мухамад Ікбал (урду: علامه محمد اقبال, англ.: Allama Muhammad Iqbal; 9 лістапада 1877-21 красавіка 1938) — паэт, філосаф і грамадскі дзеяч Брытанскай Індыі, ключавая фігура ў літаратуры урду і мысліцель, які лічыцца духоўным бацькам Пакістана, прадвеснікам стварэння гэтай краіны. Яго працы напісаны на урду, персідскай і англійскай мовах.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Ікбал нарадзіўся 9 лістапада 1877 года ў Сіялкоце, у сям’і краўца, вядомага сваёй набожнасцю. Пачатковую адукацыю атрымаў у родным горадзе. У 1892 годзе ажаніўся з Карым-Бібі, дачкой гуджарацкага доктара.
У 1895 годзе Ікбал паступіў ва ўрадавы каледж у Лахоры, дзе пачаў вывучаць філасофію, арабскую і англійскую літаратуру; сярод яго настаўнікаў быў арыенталіст Томас Уокер Арнальд, параіў яму наведаць Еўропу для пашырэння светапогляду. У 1899 годзе атрымаў ступень магістра. Затым працягнуў адукацыю ў Англіі і Германіі. Вывучаў філасофію, а таксама юрыспрудэнцыю, літаратуру і арабскую мову. З 1908 года — прафесар філасофіі.
Выступаў у друку з канца 1890-х гг. Пісаў вершы на урду, панджабі і персідскай мове. З асобнай кнігай паэзіі дэбютаваў у 1915 годзе («Сакрэты свайго Я»).
У 1922 годзе пасвечаны каралём Георгам V у рыцары. У 1930 годзе Ікбал у якасці ганаровага старшыні сесіі Мусульманскай лігі выступіў за стварэнне мусульманскай дзяржавы ў складзе незалежнай індыйскай федэрацыі.
Ікбал памёр 21 красавіка 1938 гады ў Лахоры. У 1953 годзе было заснавана «Таварыства Ікбала» («Базм-е-Ікбал»).
Зноскі
- ↑ а б McDonough S. D. Sir Muhammad Iqbal // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б Muhammad Iqbal // Babelio — 2007. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ https://www.britannica.com/biography/Muhammad-Iqbal/Philosophical-position-and-influence
- ↑ https://d1wqtxts1xzle7.cloudfront.net/59306720/aalam20190518-40719-1w4fl6o.pdf?1738384161=&response-content-disposition=inline%3B+filename%3DEditor_in_Chief_Editor_in_Chief_Annual_H.pdf&Expires=1759836529&Signature=Yrst0tIbrqo~3BFGriz~~Hmv1oTBM5nrgtim9WHKO~wir6OtGsGPHl5WhXc4NLhkbTnHUGNUHofuSmPfEbzVUMyT~evxaHjcR7WVy~ExDkl4dN~pF~rfogZjejv~QgVI9apVN9AnI2v8Bq1h4U-Ugz6fHS6JkPHJJcOjhb~L3wBwU3j-eBhDufqRacqc7rADUHjjKgxIYRCQxXkrRdeVS1h-YzGZxiKZHe36cvmehzgDPgT83WHAT8y0~QwnZMXoYPNDZkJylFffMrjKn~sASt3Am0qGLXPuL4oO1ofDDn~uStC7lWBL0tcPYQF~nZViHkfl8Ol8F6ir-ueeOvzeNA__&Key-Pair-Id=APKAJLOHF5GGSLRBV4ZA Праверана 7 кастрычніка 2025.
- Нарадзіліся 9 лістапада
- Нарадзіліся ў 1877 годзе
- Нарадзіліся ў Пенджабе (Брытанская Індыя)
- Памерлі 21 красавіка
- Памерлі ў 1938 годзе
- Памерлі ў Лахоры
- Выпускнікі Кембрыджскага ўніверсітэта
- Выпускнікі Трыніці-каледжа (Кембрыдж)
- Выпускнікі Мюнхенскага ўніверсітэта Людвіга-Максіміліяна
- Выпускнікі Гайдэльбергскага ўніверсітэта
- Рыцары-бакалаўры
- Асобы
- Пісьменнікі паводле алфавіта
- Паэты Індыі
- Англамоўныя паэты
- Паэты на ўрду
- Персідскамоўныя паэты