Мухамед Юніс Манфі
Махамед Юніс аль-Манфі араб. محمد يونس المنفي | ||
| ||
---|---|---|
з 5 лютага 2021 | ||
Папярэднік | Фаіз Сарадж | |
Адукацыя | Універсітэт Табрука | |
Дзейнасць | палітык, дыпламат | |
Нараджэнне | 1977 |
Махамед Юніс аль-Манфі (араб. محمد يونس المنفي; нар. 1976, Табрук) — лівійскі дыпламат і палітык. Быў абраны часовым прэзідэнтам Лівіі на Форуме лівійскага палітычнага дыялогу, дзе ўдзельнікі лівійскага канфлікту зацвердзілі пераходны ўрада да правядзенне ўсеагульных выбараў у краіне[1]. Раней займаў пасаду пасла Лівіі ў Грэцыі[2].
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Нарадзіўся ў 1976 годзе ў горадзе Табрук. З’яўляецца выхадцам з племя манфа. Вучыўся на інжынерным факультэце Табрукскага ўніверсітэта, дзе атрымаў доктурскую ступень. Аль-Манфі быў адным з актыўных лідараў Лівійскай асацыяцыі студэнтаў (аддзяленне Саюза студэнтаў Джамахірыі), якія навучаліся ў Францыі. Пасля звяржэння Муамара Кадафі стаў дэпутатам Усеагульнага нацыянальнага кангрэса, кіраваў камітэтам жыллёва-камунальнай гаспадаркі[3].
Пазней узначаліў дыппрадстаўніцтва ў Грэцыі. Яго дзейнасць паслом у Афінах была адзначана напружанымі адносінамі паміж УНА і грэцкім урадам з-за лівійска-турэцкага пагаднення аб марскіх межах. У рэшце рэшт ён быў выгнаны з Афін у снежні 2019 года[2].
5 лютага 2021 года Аль-Манфі балатаваўся па сумеснаму квітку з Абдэлем Хамідам Махамедам Дбэйбе ў якасці прэм’ер-міністра і Мусам аль-Кані і Абдалой аль-Лафі ў якасці віцэ-прэзідэнтаў. Іх спіс атрымаў 39 галасоў, на пяць больш, чым у Агілы Салех Іса і Фатхі Башагі[1]. Апошні быў успрыняты як прыхільнік ЗША, але амерыканскі пасол адмаўляў любыя спробы паўплываць на выбарчы працэс[4].
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 Sami Zaptia BREAKING: New unified Libyan government selected by LPDF in Geneva. Libya Herald (5 лютага 2021). Праверана 5 лютага 2021.
- ↑ 2,0 2,1 Greece Expels the GNA-Affiliated Libyan Ambassador Over Illegal Deal with Turkey. Al-Marsad (6 снежня 2019). Праверана 5 лютага 2021.
- ↑ "من هو محمد المنفي رئيس المجلس الرئاسي الجديد في ليبيا؟" (4 лютага 2021).
- ↑ Sami Zaptia U.S denies attempting to influence LPDF process. Libya Herald (4 лютага 2021). Праверана 5 лютага 2021.