Перайсці да зместу

Інтэрвенцыя Турцыі ў Лівію

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Турэцкая інтэрвенцыя ў Лівію
Асноўны канфлікт: Грамадзянская вайна ў Лівіі (2014—2020)
Дата 5 студзеня23 кастрычніка 2020
Месца паўночны захад Лівіі
Вынік спыненне агню[1]
Праціўнікі
Лівія Палата прадстаўнікоў:

Расія ПВК Вагнер
пры падтрымцы:
 Егіпет
 ААЭ
 Расія
 Францыя
 Грэцыя


 ЗША (у залежнасці ад крыніц і меркаванняў, падтрымліваюць той ці іншы бок)

 Турцыя
Сірыйская нацыянальная армія
Лівія Урад нацыянальнай згоды
ІДІЛ (па даных ЛНА[2] і SOHR[3])
Джыхад Фронт аль-Нусра (па даных ЛНА[2])
пры падтрымцы:
 Катар
 Італія
 Вялікабрытанія
 Алжыр
Камандуючыя
Лівія Агіла Салах Іса
Халіф Хафтар
Турцыя Рэджэп Таіп Эрдаган
Лівія Фаіз Сарадж
Сілы бакоў
25 000 байцоў[4][5]
Расія 800—1200 наймітаў (па даных ААН[6])
Турцыя 50 ваенных[7][8]

17 000[9][10] баевікоў
Лівія 35 000 байцоў[5][11]
Джыхад 2 000 баевікоў (па даных ЛНА[2])

Страты
100 забітых (па даных Турцыі[12]), 8—9 ЗРК «Панцыр» (па даных Турцыі[13])
Расія 40 забітых (па даных УНЗ[14]), 1 палонны (па даных Sham Center[15]), шэсць адзінак тэхнікі знішчана (па даных УНЗ[16])
Турцыя 3[17]—27[18][19][20] забітых вайскоўцаў і 1 перакладчык[17], 9 БПЛА знішчаны (па даных ЛНА[21][22][23][24])
481[25]—500[26] забітых
Лівія няма інфармацыі

Інтэрвенцыя Турцыі ў Лівіі — ваеннае ўмяшанне Турцыі ў грамадзянскую вайну ў Лівіі.

Умяшанне Турцыі паступова пагоршыла становішча для ЛНА, асабліва ў красавіку—маі 2019 года. Туркі паўплывалі на паспяховае наступленне войск Сараджа, якое прывяло да аднаўлення кантролю над мяжой з Тунісам і захопа паветраннай базы Аль-Ватыя, гарадоў Сабрата, Сурман і Эль-Аджайлат. Супраціў урада Трыпалі стаў больш жорсткім, а само прасоўванне атрадаў ЛНА прыпынілася. Пратурэцкія СМІ пісалі, што гэта таксама выклікана няздольнасцю нацыянальнай арміі браць сталіцу, у той час як палітолаг і ўсходазнаўца Карыне Геваргян звязвала гэта з нежаданнем Хафтара павялічваць страты сярод мірных жыхароў і разбурэння сталіцы[27].

Перадгісторыя

[правіць | правіць зыходнік]

28 лістапада 2019 года Турцыя і Урад нацыянальнай згоды Лівіі заключылі мемарандум аб супрацоўніцтве, у тым ліку ваенным. Адначасова дакумент пашыраў марскія межы Турцыі да ўзбярэжжа Дэрны і Табрука. Турэцкі лідар Рэджэп Таіп Эрдаган зацвердзіў яго 26 снежня і ў той жа дзень паведаміў, што ўжо ў студзені запытае ў парламента дазвол адправіць у Лівію войскі[28]. Гэта адбылося на фоне грамадзянскай вайны і наступлення на Трыпалі войскаў фельдмаршала Хафтара, якога падтрымлівала канкурэнт УНЗ у барацьбе за ўладу ў краіне Палата прадстаўнікоў. Прычым яшчэ з вясны 2019 года Турцыя актывізавала падтрымку сілам, лаяльным УНЗ. Турэцкае кіраўніцтва забяспечвала іх ваеннай тэхнікай, дронамі, а таксама, па заявах Лівійскай Нацыянальнай Арміі Х. Хафтара, у Лівіі дзейнічалі турэцкія ваенныя саветнікі. 27 снежня ўрад Фаіза Сараджа, які ўзначальваў УНЗ, звярнуўся з афіцыйным запытам да Турцыі аб аказанні ваеннай дапамогі[28].

4 студзеня 2020 Халіфа Хафтар абвясціў у краіне масавую мабілізацыю для «выгнання замежных сіл» у адказ на планы ўладаў Турцыі адправіць войскі ў Трыпалі. Ён заклікаў лівійцаў забыцца пра рознагалоссі, «аб’яднацца і ўзяцца за зброю», каб «абараніць зямлю і гонар». Камандуючы нацыянальнай арміяй абвінаваціў прэзідэнта Эрдагана ў імкненні адрадзіць «асманскае валадарства» ў Лівіі і назваў магчымае сутыкненне «бітвай з каланізатарамі»[29].

5 студзеня 2020 г. Эрдаган заявіў, што турэцкія вайскоўцы накіраваліся ў Лівію. Яны, паводле слоў прэзідэнта, зоймуцца каардынацыяй Урада нацыянальнай згоды. Гаворка ідзе, па даных СМІ, аб паветранай, наземнай і марской ваеннай падтрымцы для адлюстравання наступлення ЛНА. Адпраўку вайскоўцаў у Лівію ўхваліў турэцкі парламент[30]. 8 студзеня ў Трыпалі ўжо прыбылі першыя атрады Узброеных сіл Турцыі для падтрымкі арміі Фаіза Сараджа[31].

28 і 29 студзеня, паводле інфармацыі тэлеканала «218», турэцкія вайскоўцы высадзіліся ля Трыпалі з двух ваенных караблёў, яшчэ адзін прывёз тэхніку. Партал «Ахмар Лівія» са спасылкай на ўласныя крыніцы паведаміў пра дастаўку боепрыпасаў і абсталявання на базу ВПС у цэнтры лівійскай сталіцы[32].

5 лютага ў лівійскіх сацыяльных сетках са спасылкай на прадстаўніка арміі Хафтара Ахмада аль-Місмары з’явілася інфармацыя аб тым, што Турцыя нібыта пачала перакідваць пад Трыпалі баевікоў з Ірака. Раней пацвердзілася інфармацыя, што ў Лівію Анкара перакідае ўзброеныя атрады сірыйскай апазіцыі[33].

18 лютага войскі фельдмаршала Хафтара нанеслі два ракетных удара па порце Трыпалі, у выніку чаго загінула трое мірных жыхароў. У сетцы між тым былі апублікаваны спадарожнікавыя здымкі месцы атакі на турэцкае судна ў порце Трыпалі, якое, як заявілі ў ЛНА, перавозіла зброю і боепрыпасы. Па даных Al Arabiya, эскалацыя канфлікту ў гавані прывяла да тэрміновай эвакуацыі танкераў з нафтай у Лівійскай нацыянальнай нафтавай карпарацыі (NOC). Іх адгрузка была адменена пасля таго, як снарады ўпалі ў некалькіх метрах ад аднаго з танкераў. Акрамя таго, увечары 18 лютага ў арміі Хафтара паведамілі пра знішчэнне беспілотніка на поўдні Трыпалі. Як мяркуецца, апарат накіраваўся ў бок пазіцый хафтараўцаў у адказ на атаку на порт[34].

22 лютага Al Arabiya са спасылкай на іншыя крыніцы паведаміла, што ў выніку абстрэлу Лівійскай нацыянальнай арміяй судна ў порце Трыпалі 18 лютага загінулі трое турэцкіх афіцэраў і іх сірыйскі перакладчык. Інфармацыя была пацверджана прэзідэнтам Эрдаганам[17].

29 лютага генерал-маёр ЛНА Ахмад Місмары пацвердзіў інфармацыю аб тым, што армія Хафтара пры адбіцці нападу праціўніка збіла 6 турэцкіх беспілотнікаў[23].

У сакавіку турэцкія вайскоўцы замацаваліся ў раёнах Мітыгі і Місураты. Пры падтрымцы байцоў Сараджа туркі ўжывалі сістэмы СПА, радыёлакацыйныя сістэмы і артылерыю. Сама Місурата ператварылася ў апорны пункт, які выкарыстоўваўся для назапашвання ваенных рэсурсаў. Гэта заахвоціла Хафтара звярнуцца да актыўных дзеянняў супраць праціўніка ў гэтых раёнах[35].

12 сакавіка ў сябе на старонцы Facebook прэс-сакратар ЛНА Місмары даў справаздачу пра знішчэнне некалькіх адзінак замежнай, пераважна турэцкай, ваеннай тэхнікі, якая належала Ураду Нацыянальнай Згоды. Тэхніка была знішчана ў баях у раёне Місураты, дзе размяшчалася турэцкая авіябаза. Артылерыя і ВПС ЛНА знішчылі турэцкі радар KALKAN на авіябазе Місураты; у раёне вёскі Абу Грэйн — рэактыўную сістэму залпавага агню, калібр 107-мм, тры платформы для перавозкі кулямётаў, склад боепрыпасаў; на тэрыторыі лётнага каледжа Місураты — турэцкія зенітна-ракетныя комплексы SkyGuard і Oerlikon, а таксама рэактыўныя сістэмы залпавага агню 177-мм «Тып-53», кітайскай вытворчасці. Місмары адзначыў, што ўзбраенне было знішчана дзякуючы разведзвесткам[36].

15 сакавіка Лівійская нацыянальная армія нанесла ўдары па аэрадроме Мітыга, нібыта ліквідаваўшы некалькіх турэцкіх вайскоўцаў. Авіяцыя ўдарыла і па Місураце, знішчыўшы «ўсё, што прыраўноўваецца да турэцкай прысутнасці», у тым ліку ваенныя склады. Акрамя таго, па заяве прэс-службы ЛНА, армія ўвайшла ў некалькі раёнаў Трыпалі, але выконвала перамір’е, а аперацыі праводзіліся толькі ў якасці адказу на правакацыі сіл Урада нацыянальнай згоды[37]. Разам з тым ЛНА выпусціла заяву, у якой паведамляла, што Турцыя перакідае ў Лівію баевікоў з ІД і Фронт аль-Нусра, агульнай колькасцю ў дзве тысячы чалавек. Таксама ў Трыпалітаніі знаходзяцца 7,5 тысяч іншых сірыйскіх баевікоў. ЛНА заявіла, што ў краіне знаходзяцца каля тысячы афіцэраў і турэцкіх ваенных спецыялістаў, пры гэтым Анкара ўсталёўвае радыёлакацыйныя станцыі і ракетныя сістэмы на тэрыторыі Лівіі для перакідання з Сірыі яшчэ 6,5 тысячы баевікоў. Таксама яна зафіксавала факт уцёкаў у Еўропу 190 турэцкіх наймітаў. Уся гэтая заява, акрамя крыніц у арміі Хафтара, нідзе не пацвердзілася[2].

18 сакавіка, як заявіў 128-ы пяхотны батальён ЛНА, была праведзена паспяховая аперацыя па знішчэнні пунктаў назірання турэцкіх і сірыйскіх баевікоў[38].

У выніку сутыкненняў 21 сакавіка байцам ЛНА атрымалася знішчыць некалькі турэцкіх бронемашын. Таксама былі ліквідаваны замежныя найміты, якія нібыта адкрылі агонь па мірнаму насельніцтву ў Трыпалі[39].

26 сакавіка агенцтва News Front паведаміла, што воскі УНЗ па памылцы збілі турэцкі беспілотнік вытворчасці Bayraktar Mini[22].

У гэты ж дзень турэцкія вайскоўцы і прыхільнікі УНЗ, як паведаміў Sham Center, змаглі захапіць стратэгічную ваенную базу Al-Watier, дзе акрамя ЛНА меркавана грунтаваліся найміты расійскай ПВК Вагнера. Турцыя задзейнічала ўдарныя дроны і разграміла абароны войскаў Хафтара. Пасля гэтага найміты, уключаючы расійскіх салдат, беглі, кінуўшы тэхніку і зброю. Пратурэцкія сілы завалодалі трафеі ў выглядзе дзясятка танкаў і цэлых 6 расійскіх самалётаў. Таксама ў палон нібыта трапіў адзін расійскі наёмнік[15].

Як высветлілася потым, штурм базы праходзіў з тэрыторыі суседняга Туніса[40].

31 сакавіка падраздзяленні маршала Халіфа Хафтара заявілі пра тое, што ім удалося збіць ударны турэцкі беспілотнік Bayraktar TB2[21].

6 красавіка ВПС ЛНА заявілі аб знішчэнні турэцкага беспілотніка і склада са зброяй у раёне Бугрэйн у Місураце[24].

У ноч з 6 на 7 красавіка адбыўся шэраг буйных атак БПЛА войск Сараджа і яго турэцкіх саюзнікаў на ЛНА[14]. Спачатку, у 23:26, дроны УС Турцыі разбамбавалі тры машыны з боепрыпасамі сіл Хафтара ля Бені-Валіда. У 23:35 ля Сірта меркавана забіты 20 наймітаў ПВК «Вагнер». Расіяне ліквідаваны пры суправаджэнні ваеннай калоны і грузавікоў з боепрыпасамі, а таксама бензавозаў. У адказ на гэта, у 23:44 ЛНА абстраляла бальніцу Аль-Хадрах у Трыпалі больш чым 20 ракетамі «Град». Значная частка пашкоджанняў унутры бальніцы прыпадала на аддзяленне інтэнсіўнай тэрапіі для нованароджаных і радзільнага аддзялення. У 23:58 дроны Сараджа атакавалі варожую калону ў Бені-Валідзе, уразіўшы пагрузчык, што буксіраваў хафтараўскі Т-55[41]. Паведамляецца аб мінімум двух дзясятках загінулых вагнераўцах. Затым у 0:12 дроны ўзарвалі паліўныя цыстэрны[14].

18 красавіка стала вядома, што атрады сараджыстаў пачалі абстрэлы ў Тархуне, аб чым паведамілі жыхары размешчанага непадалёк ад Трыпалі горада ў сябе ў сацсетках. Мірныя жыхары чулі гукі стральбы з цяжкай артылерыі. Акрамя таго, ВПС Турцыі заўважылі ў небе над месцам узброеных правакацый. Напярэдадні прыхільнікі УНЗ Лівіі сумесна з турэцкімі сіламі на падставе «вучэнняў» нанеслі імправізаваны ўдар з знішчальнікаў па Аль-Вішке. Дзеянне выклікала абурэнне ў частцы сусветнай супольнасці. Улады Турцыі паспрабавалі апраўдаць удар пагадненнем аб марскіх межах, заключаным у 2019 годзе[42].

20 красавіка генерал-маёр Лівійскай нацыянальнай арміі Ахмад Місмары заявіў, што Турцыя рыхтуе ўварванне на тэрыторыю Лівіі пры дапамозе знішчальнікаў F-16. Вучэнні па гэтай аперацыі ўжо прайшлі ў Міжземным моры, аб чыс паведамілі ў Нацыянальнай абароне Грэцыі[43].

22 красавіка ў раёне авіябазы Аль-Ватыя ў палон захоплены некалькі байцоў арміі Хафтара, а палкоўнік Амар Зентані, камандзір 134-й брыгады ЛНА, быў ліквідаваны ў выніку атакі турэцкіх дронаў у гэтым жа рэгіёне[44].

23 сакавіка Сірыйская абсерваторыя па правах чалавека (SOHR) паведаміла аб вярбоўцы Турцыяй баевікоў міжнароднай тэрарыстычнай арганізацыі «Ісламская дзяржава», якія накіроўваліся ў Лівію. Адпаведную заяву зрабіў Рамі Абд ар-Рахман, кіраўнік SOHR. А тэлеканал Al-Arabiya атрымаў у сваё распараджэнне спіс з 28 імёнаў баевікоў ІД, якія цяпер знаходзіліся ў шэрагах сараджыстаў[3].

У гэты ж дзень турэцкія СМІ заявілі аб падтрымцы ЛНА з боку ЗША. Пры гэтым афіцыйна Вашынгтон падтрымліваў іх праціўнікаў — урад нацыянальнай згоды Ф. Сараджа. Турэцкая газета Aydınlık пісала, што кантакты адбываліся на падставе барацьбы з тэрарызмам у Афрыцы, але на самой справе амерыканскія спецслужбы займаліся навучаннем байцоў Хафтара. Узаемадзеянне ЛНА і ЗША ажыццяўлялася за кошт авіябазы Беніна ў Бенгазі — яна знаходзілася пад кантролем амерыканскіх вайскоўцаў. Як адзначаў Aydınlık, на аб’екце разгорнута аператыўная група ЦРУ, якая праводзіла антытэрарыстычныя мерапрыемствы на тэрыторыі ЛНА. У прыватнасці, сумесныя аперацыі праводзіліся з удзелам 106-й брыгады і 155-га батальёна. Акрамя таго, на ўсход ад Бенгазі амерыканскія вайскоўцы разгарнулі трэніравальны лагер, у якім, уласна, і праходзіла навучанне арміі Хафтара. Крыніцы турэцкай газеты былі ўпэўнены, што вайскоўцаў з ЛНА рыхтавалі да наступленне на Трыпалі, што стварала пагрозу для УНЗ і саюзнай яму Турцыі[45].

29 красавіка (з двух да пяці ночы) турэцкія дроны, ВПС і артылерыя УНЗ атакавалі шэраг пазіцый хафтараўцаў на поўдзень ад Трыпалі і ў Бені-Валідзе, знішчыўшы шэсць адзінак тэхнікі. Яна, як мяркуецца, належала расійскай ПВК «Вагнер»[16].

5 мая армія ўрада нацыянальнага адзінства і турэцкія дроны атакавалі шэраг ваенных мэтаў ЛНА блізу Тархуны. Аднак па некаторых звестках, нападу падвергліся грамадзянскія грузы, якія праходзілі па тэрыторыях, пратэкцыю якіх забяспечвала нацыянальная армія Хафтара. Паведамлялася, што згарэла машына з курыцай, кіроўцу цудам атрымалася сысці з-пад удару[46].

9 мая, па паведамленні Al-Arabiya, кіраўнік турэцкай разведкі Хакан Фідан наведаў Лівію ў пачатку бягучага месяца для збору даных аб сітуацыі ў краіне. Па звестках Федэральнага агенцтва навінаў, кіраўнік турэцкай Нацыянальнай разведвальнай арганізацыі здзейсніў візіт у складзе дэлегацыі, у якую ўвайшлі кіраўніка замежных місій ведамства[47].

18 мая стала вядома, што атрады сараджыстаў занялі авіябазу Аль-Ватыя, пры гэтым былі знішчаны дзесяткі наймітаў, вялікая колькасць тэхнікі і ўзбраення, у тым ліку яшчэ два ЗРГК «Панцыр» расійскай вытворчасці. Пра захоп аб’екта паведаміў асабіста Фаіз Сарадж[48]. Адзначаецца, што аперацыя прайшла пры падтрымцы турэцкіх сіл. Гэтая база мела вялікае стратэгічнае значэнне для Хафтара: яе выкарыстоўвалі ў аперацыі ЛНА па ўзяцця Трыпалі[49].

На 20 мая паведамлялася, што ўсяго было знішчана 8—9 «Панцыраў», пераважна турэцкімі беспілотнікамі[13].

8 чэрвеня некалькі знішчальнікаў МіГ-29 Хафтара ажыццявілі авіяўдар па калоне бранятэхнікі ўзброеных сіл Турцыі і сараджыстаў, якія спрабавалі захапіць Сірт. Адзначаецца, што ваенны канвой суправаджалі некалькі соцень байцоў. Меркавана баявая авіяцыя здзейсніла некалькі ўдараў па калоне[50]. Яшчэ ЛНА збіла турэцкі беспілотнік на захадзе ад Сірта[51].

25 чэрвеня ў 14 альбо 17 часоў сілы Сараджа пры падтрымцы Турцыі нанеслі ўдар па авіябазе Jufra (Al-Jufra), на якой былі размешчаны ваенныя самалёты. Паведамляецца, што частка самалётаў знішчылі. Затым у 18:46 адбылася атака з дронаў[52].

5 ліпеня турэцкія сістэмы СПА на авіябазе Аль-Ватыя падвергліся паветранай бамбардзіроўцы. Па даных турэцкіх СМІ, атаку здзейснілі ВПС ААЭ[53].

8 ліпеня ў Twitter з’явілася інфармацыя пра ўдар ВПС Турцыі па пазіцыях ЛНА ў Аль-Джуфры. Паведамлялася аб некалькіх дзясятках параненых[54].

12 жніўня ваенна-паветраныя сілы ЛНА падвергнулі бамбардзіроўцы ўзброеную калону меркавана падтрымоўваных Турцыяй наймітаў у раёне Вадзі-Бі на захад ад Сірта. Паводле крыніцаў ЛНА, група спрабавала трапіць у горад, але яна была разбіта, без якіх-небудзь падрабязнасцяў аб колькасці ўдзельнікаў або стратах[55][56].

Пасляваеннае становішча

[правіць | правіць зыходнік]

9 снежня афіцыйны прадстаўнік ЛНА Ахмед аль-Місмары заявіў, што «ніхто не аб’яўляў аб заканчэнні бітвы» паміж іх сіламі і Турцыяй, а спыненне агню паміж войскамі Халіфы Хафтара і фарміраваннямі УНЗ адбылося «ў знак павагі да намаганняў міжнароднай супольнасці, дружалюбных краін і жадання лівійцаў пакласці канец вайне». Пры гэтым аль-Місмары адзначыў, што прэзідэнт Турцыі Рэджэп Таіп Эрдаган «ніколі не пераставаў адпраўляць зброю ў Лівію». Паводле яго слоў, турэцкае судна, якое было перахоплена ваенна-марскімі сіламі ЛНА ў пачатку месяца, знаходзілася ў «зоне абмежаванага доступу», а адказ МЗС Турцыі на законныя дзеянні прадстаўнікоў Хафтара ля лівійскага ўзбярэжжа ўтрымліваў «недапушчальную пыху»[57].

22 снежня турэцкі парламент падоўжыў тэрмін знаходжання вайскоўцаў у Лівіі яшчэ на 18 месяцаў, нягледзячы на абвешчанае ў кастрычніку пры пасярэдніцтве ААН спыненне агню ў Лівіі. Пагадненне прадугледжвала вывад замежных войск і наймітаў на працягу трох месяцаў. У адказ, выступаючы 24 снежня на цырымоніі, прымеркаванай да 69-й гадавіны незалежнасці краіны, Хафтар адкрыта прыгразіў УНЗ новай вайной[57].

У сакавіку 2021 года ў ходзе свайго візіту ў Анкару абраны часовы прэм’ер-міністр Абдэль Хамід Махамед Дбэйбе звярнуўся да Рэджэпа Эрдагана з заклікам вывесці з Лівіі як турэцкіх салдат, так і лаяльных туркам сірыйскіх наймітаў. Прамога адказу з абяцаннямі пайсці на такі крок лівійскі палітык не атрымаў. Эрдаган абмежаваўся запэўненнямі ў падтрымцы новага лівійскага кіраўніцтва[58]. На той момант, паводле даных ААН, у краіне знаходзіліся 20 тысяч замежных вайскоўцаў, наймітаў і добраахвотнікаў, галоўным чынам з Турцыі, Сірыі, Расіі, Ірака і іншых краін. Пад іх кантролем знаходзіліся дзесяць ваенных баз[59].

  • Еўрапейскі Саюз Еўрапейскі Саюз асудзіў размяшчэнне турэцкіх войскаў у Лівіі, і сумесна з міністрамі замежных спраў Італіі, Францыі, Германіі і Вялікабрытаніі 7 студзеня кіраўнік знешняй палітыкі ЕС Хасэп Барэль заклікаў да неадкладнага спынення агню ў Трыпалі і вакол яго[60].
  •  Кіпр паспрабаваў аб’яднаць іншыя краіны ў рэгіёне супраць Турцыі і сумесна ўзяць пад кантроль марскія межы Лівіі[61].
  •  Егіпет як саюзнік ППЛ асудзіў пагаданне ад 28 лістапада[62], а міністр замежных спраў Саме Шукры абвясціў яго незаконным у сумеснай заяве 5 снежня з міністрам замежных спраў Францыі Жан-Івам Ле Дрыянам[63].
  • Францыя Міністр замежных спраў Францыі Жан-Ів Ле Дрыян дэнансаваў дамову паміж Анкарой і Трыпалі ў сумеснай заяве з міністрам замежных спраў Егіпта[63].
  •  Грэцыя выслала з Афін пасла Лівіі ад УНЗ і адправіла ААН два лісты пратэсту ў сувязі з падпісаным пагаданнем, якія Грэцыя разглядала як парушэнне ўласнага суверэнітэту і пагрозу стабільнасці рэгіёну[64].
  •  Ізраіль Выконваючы абавязкі міністра замежных спраў І. Кац абвясціў супрацьдзеянне марской мяжы паміж Анкарой і Трыпалі і пацвердзіў, што згодна з афіцыйнай пазіцыяй Ізраіля здзелка была незаконна, адначасова адзначыўшы, што Ізраіль не хоча канфлікту з Турцыя[65].
  •  Туніс першапачаткова адхіліў просьбу Турцыі выкарыстоўваць сваю тэрыторыю для ваенных перавозак, але потым стала вядома, что краіна стала плацдармам для нападу на базу «Аль-Ватыя»[66].
  • Лівія Палата прадстаўнікоў Лівіі, якая на канец 2019 года кантралявала пераважную большасць лівійскіх тэрыторый, а таксама большасць нафтавых радовішчаў Лівіі[67], выступіла супраць дамовы, падпісанай паміж Турцыяй і УНЗ, якая пашырала марскія межы Турцыі да ўзбярэжжа Дэрны і Табрука. 22 снежня Лівійская нацыянальная армія ўрада Табрука захапіла турэцкае судна, якое ўвайшло ў воды пад яго кантролем[68], але назаўтра вызваліла яго.
  1. Zaptia, Sami (2020-10-23). "Immediate and permanent ceasefire agreement throughout Libya signed in Geneva". Libya Herald. Архівавана з арыгінала 2020-10-23. Праверана 2020-10-23.
  2. а б в г Турция перебросила в Ливию около 2 тысяч боевиков Архівавана 10 ліпеня 2021. // Newsfront, 15 марта 2020
  3. а б SOHR сообщила о переброске Турцией боевиков ИГИЛ в Ливию(недаступная спасылка) // Федеральное агентство новостей, 23 апреля 2020
  4. En Libye, le maréchal Haftar intensifie la pression sur Tripoli
  5. а б Tripoli: les tensions se poursuivent
  6. ООН подсчитала бойцов ЧВК Вагнера в Ливии // Lenta.ru, 7 мая 2020
  7. McKernan, Bethan; Akoush, Hussein (2020-01-15). "Exclusive: 2,000 Syrian fighters deployed to Libya to support government". The Guardian. Праверана 2020-01-17.
  8. https://www.syriahr.com/%d8%a7%d9%84%d9%85%d8%b1%d8%aa%d8%b2%d9%82%d8%a9-%d8%a7%d9%84%d8%b3%d9%88%d8%b1%d9%8a%d9%88%d9%86-%d9%81%d9%8a-%d9%84%d9%8a%d8%a8%d9%8a%d8%a7-%d9%85%d9%86-%d8%a7%d9%84%d8%a5%d8%b0%d8%b9%d8%a7%d9%86/
  9. Celebrating the return of commander from Libya - Al-Hamza Division members open fire up in the air in Jendires triggering panic among people (15 чэрвеня 2020).
  10. Ситуация в Ливии обостряется // BFM.ru, 12 мая 2020
  11. Qui s’affrontent sur le terrain en Libye ?
  12. Erdogan Confirms First Turkish Soldier Deaths in Libya
  13. а б Турция уничтожила более восьми российских ЗРПК Панцирь в Ливии
  14. а б в В Ливии уничтожили колонну российских наемников из ЧВК Вагнера
  15. а б Армия Турции захватила стратегическую авиабазу ЧВК Вагнера в Ливии - россияне бежали, бросив танки, фото // Диалог, 26 марта 2020
  16. а б ЧВК Вагнера потеряла шесть единиц техники и отступила от Триполи // Реал, 29 апреля 2020
  17. а б в Эрдоган рассказал о гибели турецких военных в Ливии — ИА REGNUM, 22 февраля 2020
  18. LNA kills 16 Turkish military personnel including 3 commanders
    Eastern Libya forces say 16 Turkish soldiers killed in fighting - Libya as Haftar’s forces advance on Misrata. Reuters.
  19. نت, العربية. 7 قتلى أتراك بقصف الجيش الليبي على معيتيقة. العربية نت (28 лютага 2020).
  20. Libyan Army killed 4 Turkish soldiers, Syrian militant leader near Tripoli Архівавана 20 красавіка 2020.
  21. а б https://regnum.ru/news/polit/2901128.html
  22. а б В Ливии сбит БПЛА турецкого производства Bayraktar Mini Архівавана 25 красавіка 2021. // News Front, 26 марта 2020
  23. а б Мисмари подтвердил информацию о шести сбитых ЛНА турецких беспилотниках Архівавана 29 лютага 2020.
  24. а б В Ливии сбит беспилотник турецкого производства — ИА Красная Весна, 6 апреля 2020
  25. https://www.syriahr.com/en/176611/
  26. LNA Says Turkish Battleship Strikes Area in Western Libya. Asharq AL-awsat.
  27. "Благородный жест". Почему Хафтар отводит армию от Триполи // Radio Sputnik, 20 мая 2020
  28. а б ПНС Ливии запросило военную поддержку у Турции
  29. Фельдмаршал Халифа Хафтар объявил всеобщую мобилизацию в Ливии для «изгнания иностранных сил» Архівавана 21 красавіка 2021.
  30. Президент Турции сообщил об отправке военных в Ливию // Радио Sputnik, 5 января 2020
  31. Первые отряды турецкой армии прибыли в столицу Ливии Триполи Архівавана 21 лютага 2020. // 112.ua, 8 января 2020
  32. Турция перебросила в Триполи солдат и танки, сообщили ливийские СМИ
  33. В ливийских соцсетях сообщили о переброске турками в Триполи боевиков из Ирака Архівавана 21 лютага 2020.
  34. Появились подробности атаки на турецкий корабль с оружием в Ливии
  35. Официальный спикер ЛНА рассказал о провокациях боевиков ПНС в Ливии Архівавана 18 красавіка 2021. // Инфореактор, 15 марта 2020
  36. Турецкие радары и зенитки уничтожены ливийской армией под Триполи // ИА Красная Весна, 13 марта 2020
  37. ЛНА заявила о ликвидации турецких военных при ударе в Ливии
  38. Боевики ПНС активизировали атаки на юге Триполи Архівавана 19 сакавіка 2020.
  39. Боевики ПНС Ливии обстреляли жилые районы Триполи Архівавана 10 ліпеня 2021. // News Front, 25 марта 2020
  40. Штурм Триполи продолжается, итог предрешен Архівавана 10 ліпеня 2021. — VPK News, 7 апреля 2020
  41. Ударные беспилотники ливийской армии снова атаковали колонну наёмников Хафтара к югу от города Бени Валид. Результат одного из таких налётов на фото - поражен погрузчик, буксировавший хафтаровский Т55 к линии фронта. — Операция «Вулкан гнева» (сообщество в ВК), 6 апреля 2020
  42. Жители окрестностей Тархуны сообщают о наступлении террористов ПНС Ливии Архівавана 25 красавіка 2020.
  43. Пять мирных жителей погибли в результате обстрела со стороны ПНС в Триполи Архівавана 26 красавіка 2020.
  44. Турки уничтожили руководство боевиков Хафтара и ЧВК Вагнера на авиабазе в Ливии
  45. Иностранное вмешательство: как США и Турция делят Ливию — Gaseta.ru, 23 апреля 2020
  46. Боевики ПНС Ливии разбомбили грузовик с курицей, выдав его за военную цель(недаступная спасылка)
  47. В Ливию для сбора информации прибыл глава турецкой разведки(недаступная спасылка) // ПолитРоссия, 9 мая 2020
  48. Правительственные войска Ливии отбили авиабазу у армии Хафтара Архівавана 8 мая 2021. // Telegraf.by, 18 мая 2020
  49. Армию Хафтара выбили с авиабазы у Триполи // Lenta.ru, 18 мая 2020
  50. Истребители МиГ-29 разбомбили турецкую военную колонну в Ливии
  51. ЛНА сбила турецкий беспилотник западнее Сирта(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 10 ліпеня 2021. Праверана 10 чэрвеня 2020.
  52. Турки разбомбили в Ливии авиабазу с российскими самолетами
  53. В Ливии уничтожили турецкую военную технику
  54. ВВС Турции совершили авиаудар по базе Аль-Джуфра в Ливии Архівавана 11 ліпеня 2020. // Политэксперт, 8 июля 2020
  55. Libyan Air Force destroys mercenary convoy near Egyptian ‘red line’. ARAB NEWS (13 жніўня 2020).
  56. LNA target GNA positions near Sirte on August 12. garda.com (13 жніўня 2020).
  57. а б Хафтар будет бить Турцию в Ливии: «Пока ваш сапог оскверняет нашу землю» // Eadaily, 25 декабря 2020
  58. Равиль Мустафин. ЛИВИЮ ОБЪЕДИНИЛИ УЖЕ НА 80 ПРОЦЕНТОВ // Новая газета, 31 марта 2021
  59. «Иностранные боевики находятся в Ливии для защиты своих, а не ваших интересов», предупредила представительница ООН стороны ливийского конфликта // Новости ООН, 2 декабря 2020
  60. "EU rejects Turkish troops in Libya". EU Observer. January 8, 2019.
  61. "Cyprus rallies Israel, other neighbors to counter Turkey-Libya maritime deal". December 21, 2019.
  62. "Egypt Rejects Turkey-Libya Deal on Sea Rights, Security". Washington Post.
  63. а б "Egypt, France denounce 'illegal' MoUs between Ankara, Libya's PM". Egypt Today. December 5, 2019.
  64. "Greece sends letters to UN over Turkey-Libya deal". AP News. December 10, 2019.
  65. "Israel opposes Turkey-Libya maritime border accord". Reuters. 23 December 2019.
  66. [1]
  67. "Turkey-Libya maritime deal triggers Mediterranean tensions". Deutsche Welle. November 29, 2019.
  68. "Libya: Khalifa Haftar's forces release ship with Turkish crew". Al Jazeera. 23 December 2019.