Муцыа Клеменці
Муцыа Клеменці Muzio Clementi | |
---|---|
![]() | |
Асноўная інфармацыя | |
Дата нараджэння | 24 студзеня 1752 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 10 сакавіка 1825 (73 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Краіна | |
Бацька: | Nicolo Clementi[d][3] |
Маці: | Magdalena Kaiser[d][3] |
Жонка: | Emma Gisborne[d], Caroline Lehmann[d], Emma Gisborne[d] і Caroline Lehmann[d] |
Дзеці: | Carl Clementi[d], John Muzio Clementi[d], Vincent Clementi[d], Ceceilia Susanna Clementi[d] і Caroline Emma Clementi[d] |
Музычная дзейнасць | |
Прафесіі | кампазітар, піяніст, музычны педагог |
Інструменты | фартэпіяна |
Жанры | камерная музыка |
clementisociety.com | |
![]() |
Муцыа Клеменці (італ. Muzio Clementi; поўнае імя — Mutius Philippus Vincentius Franciscus Xaverius Clementi; 24 студзеня 1752, Рым — 10 сакавіка 1832, Вустэршыр) — італьянскі кампазітар, піяніст і педагог, які жыў пераважна ў Англіі.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Муцыа Клеменці нарадзіўся ў сям'і ювеліра; першапачатковую музычную адукацыю атрымаў пад кіраўніцтвам арганіста А. Буроні. У 1759—1761 гадах вывучаў у Рыме тэорыю музыкі ў арганіста Кардычэлі. З 1761 служыў арганістам у адной з рымскіх цэркваў, працягваючы свае музычныя заняткі: спеву навучаўся ў Дж. Сартарэлі, контрапункт вывучаў пад кіраўніцтвам Г. Карпані.
Клеменці з юных гадоў здзіўляў слухачоў сваёй ігрой на фартэпіяна, у 1766 мецэнат П. Бекфарда запрасіў 14-гадовага піяніста ў Англію, дзе ён жыў спачатку ў доме свайго апекуна ў абацтве Фонтхіл, а з 1773 у Лондане, у тым жа годзе быў выдадзены першы зборнік яго фартэпіянных твораў.
У 1777—1780 гадах Клеменці быў капельмайстрам Італьянскай оперы ў Лондане. З пачатку 80-х шмат гастраляваў у Еўропе як піяніст-віртуоз з выкананнем уласных фартэпіянных твораў (першыя фартэпіянныя санаты Клеменці былі выдадзены ў 1773 годзе). У 1781 годзе наведаў Вену, дзе ў прысутнасці імператара Іосіфа II змагаўся з В. А. Моцартам. Змаганне скончылася ўнічыю, аднак тэму Саната сі-бемоль, якую выконваў у гэтым паядынку Клеменці, Моцарт пасля выкарыстаў у уверцюры да «Чароўнай флейты».
Клеменці займаўся і камерцыйнай дзейнасцю: быў заснавальнікам і саўладальнікам фабрык музычных інструментаў і музычна-выдавецкіх прадпрыемстваў, у якіх выдаваў сачыненні сучасных яму кампазітараў, у тым ліку Бетховена. У 1823 годзе Клеменці разам з Н. Бішапам, У. Хорслегам і С. Веслі прыняў удзел у складанні і выданні першай вялікай музычнай энцыклапедыі — «The encyclopedia of music».
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 Archivio Storico Ricordi — 1808. Праверана 3 снежня 2020.
- ↑ Identifiants et Référentiels — ABES, 2011. Праверана 4 сакавіка 2020.
- ↑ 3,0 3,1 Lundy D. R. The Peerage
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- БЭ ў 18 тамах. Т.8, Мн., 1999, С.330
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Асобы
- Музыканты паводле алфавіта
- Нарадзіліся 24 студзеня
- Нарадзіліся ў 1752 годзе
- Нарадзіліся ў Рыме
- Памерлі 10 сакавіка
- Памерлі ў 1825 годзе
- Памерлі ў Англіі
- Пахаваныя ў Вэстмінстэрскім абацтве
- Акадэмічныя музыканты Італіі
- Кампазітары Італіі
- Піяністы Італіі
- Музычныя педагогі Вялікабрытаніі
- Кампазітары паводле алфавіта