Мэры Лікі
Мэры Лікі | |
---|---|
Mary Douglas Leakey | |
![]() | |
Дата нараджэння | 6 лютага 1913[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 9 снежня 1996[1][2][…] (83 гады) |
Месца смерці |
|
Грамадзянства | |
Муж | Луіс Лікі |
Дзеці | Рычард Лікі, Philip Leakey[d] і Jonathan Leakey[d] |
Род дзейнасці | антраполаг, археолаг, даследчык дагістарычнай эпохі, палеаантраполаг, біёлаг, палеантолаг |
Навуковая сфера | антрапалогія |
Навуковая ступень | ганаровы доктар[d][5] (1968), ганаровы доктар[d][5] (1976) і ганаровы доктар[d][5] (1980) |
Вядомая як | антрапалогія, археалогія |
Член у | |
Узнагароды |
Медаль Хабарда (1962) Медаль Прэствіча (1969) |
![]() |
Мэры (Мары) Дуглас Лікі (англ.: Leakey, Mary Douglas) (6 лютага 1913, Лондан — 9 снежня 1996, Найробі) — брытанскі і кенійскі антраполаг і археолаг, жонка і паплечнік Луіса Лікі.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Прамы нашчадак першага брытанскага спецыяліста па антрапалогіі ў сферы дагістарычнай эпохі Джона Фрыра (1740—1807), нарадзілася 6 лютага 1913 г. у Лондане. Атрымала неафіцыйную падрыхтоўку археолага, прымала ўдзел у раскопках. У 1933 г. у Лондане сустрэла свайго будучага мужа, і разам з ім пачала пошук рэшткаў продкаў сучаснага чалавека ў Афрыцы. У 1959 годзе выявіла у алдувайскай цясніне рэшткі зінджантрапа, пасля рэкласіфікаванага як чэрап Paranthropus boisei.
Іншай важнай знаходкай Лікі стала сківіца з Лаэтолі — мясцовасці, размешчанай у 40 км ад цясніны Алдувай, асобіна, якой належала костка, была названая аўстралапітэкам афарскім (Australopithecus afarensis). У 1976—1978 ў Лаэтолі былі знойдзеныя зацвярдзелыя адбіткі ступняў трох гамінідаў, якія пакінулі сляды ў мяккім вулканічным попеле больш за 3,65 млн гадоў таму, што стала найстаражытным сведчаннем прамахаджэння.
У 1970 годзе для магчымасці азнаямлення грамадскасці з адкрыццямі, зробленымі ёю ў Алдувайскай цясніне, Мэры Лікі адкрыла музей, экспазіцыю якога потым дапоўніла знаходкамі з Лаэтолі[6].
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Лікі // Онлайн-энциклопедия «Кругосвет».
Выбраная бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]
- Олдовайское ущелье: раскопки в горизонтах I і II (Olduvai Gorge, vol. 3, Excavations in Beds I and II, 1971)
- Олдовайское ущелье: мои поиски древнего человека (Olduvai Gorge: My Search for Early Man, 1979)
- Исчезающее африканское искусство (Africa ' s Vanishing Art, 1983).
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
- ↑ 2,0 2,1 Mary Douglas Leakey // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ 3,0 3,1 Mary Leakey // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #119313812 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
- ↑ 5,0 5,1 5,2 (unspecified title) Праверана 18 ліпеня 2018.
- ↑ Olduvai Museum in Tanzania (англ.) . The Getty Conservation Institute. Праверана 15 сакавіка 2014.
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Нарадзіліся 6 лютага
- Нарадзіліся ў 1913 годзе
- Нарадзіліся ў Лондане
- Памерлі 9 снежня
- Памерлі ў 1996 годзе
- Памерлі ў Кеніі
- Ганаровыя дактары
- Члены Шведскай каралеўскай акадэміі навук
- Члены Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук
- Члены і члены-карэспандэнты Нацыянальнай акадэміі навук ЗША
- Антраполагі Вялікабрытаніі
- Антраполагі Кеніі
- Археолагі Вялікабрытаніі
- Археолагі Кеніі
- Палеаантраполагі