Мядзведжы востраў (Нарвегія)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Мядзвежы востраў (Нарвегія))
Мядзведжы
нарв. Bjørnøya
Выгляд з паветра
Выгляд з паветра
Характарыстыкі
Плошча178 км²
Насельніцтва2 008 чал.
Шчыльнасць насельніцтва11,28 чал./км²
Размяшчэнне
74°30′ пн. ш. 19°01′ у. д.HGЯO
АрхіпелагШпіцберген
АкваторыяПаўночны Ледавіты акіян
Краіна
Мядзведжы востраў (Нарвегія) (Паўночны Ледавіты акіян)
Мядзведжы
Мядзведжы
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Мядзведжы востраў (нарв.: Bjørnøya) — востраў у Паўночным Ледавітым акіяне. Уваходзіць у склад Нарвегіі. Плошча — 178 км². Насельніцтва складаецца з супрацоўнікаў метэаралагічнай станцыі (9 чал. у 2008 г.)

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Мядзведжы востраў месціцца ў 224,5 км на поўдзень ад Шпіцбергена, у 1643 км на паўночны ўсход ад Осла, сталіцы Нарвегіі. Даўжыня з поўначы на поўдзень — 20,1 км. Найбольшая шырыня — 15,39 км. Паўночная і заходняя часткі ўяўляюць сабою плато, вышынёй да 40 м. На ўсходзе і поўдні знаходзяцца невялікія горныя масівы. Найвышэйшы пункт Мядзведжага вострава дасягае 563 м. На востраве каля 740 азёр. Берагі стромкія, скалістыя. Толькі на поўначы вылучаецца некалькі камяністых пляжаў.

Востраў мае складаную геалагічную гісторыю. Найстаражытнейшыя горныя пароды адносяцца да перыяда 1000—600 млн гадоў, самыя маладыя — 210—245 млн гадоў. Паверхня складаецца пераважна з вапнякоў, даламітаў, пясчаніка, сланцаў. На Мядзведжым востраве часцяком знаходзяць акамянелыя аманіты, старажытныя брахіяподы, каралы. На поўдні ў выніку эрозіі сустракаюцца карставыя пустэчы, невялікія пячоры і гроты.

Карысныя выкапні — торф, даламіт, вугаль.

Клімат прахалодны арктычны, але даволі мяккі для гэтых шырот. Сярэдняя тэмпература студзеня трымаецца каля −8,1 °C, у ліпені падвышаецца да +4,4 °C.

Прырода[правіць | правіць зыходнік]

Для прыроды Мядзведжага вострава характэрны арктычныя тундры з травяністай расліннасцю. На вяршынях гор густыя мохавыя зараснікі. У азёрах сустракаюцца прэснаводныя гальцы. Да XIX ст. на востраве мелася вялікая калонія маржоў, знішчаная здабытчыкамі. Белыя медзведзі, якія далі назву Мядзведжаму, трапляюць зрэдку ў зімовыя месяцы. Фаўна сушы прадстаўлена пераважна птушкамі, што прылятаюць сюды гнездаваць у летнія месяцы.

Амаль уся тэрыторыя Мядзведжага вострава, акрамя невялікай плошчы вакол метэаралагічнай станцыі на поўначы, у нашы дні з’яўляецца запаведнікам.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Адкрыты 10 чэрвеня 1596 г. галандскай экспедыцыяй Вілема Барэнца. У далейшым сезонна наведваўся нарвежцамі, галандцамі, англічанамі і паморамі, якія займаліся здабычай маржоў, кітоў і рыбы. На Мядзвежым захаваліся пабудовы нарвежскіх кітабояў і пахаванні памораў. У 1898 г. нямецкая кампанія арганізавала першую беспаспяховую спробу здабычы вугля. У 19161925 гг. вугаль здабываўся нарвежскай кампаніяй. У гэты перыяд насельніцтва Мядзвежага вострава дасягала 182 чал. З 1919 г. працуе нарвежская радыёстанцыя, з 1923 г. — метэаралагічная станцыя.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]