Мярэдзеж

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Мярэдзеж
Морфаметрыя
Вышыня над узроўнем мора 142,0 м
Даўжыня 0,57 км
Шырыня 0,21 км
Плошча 0,009 км²
Аб’ём 0,00069 км³
Даўжыня берагавой лініі 1,27 км
Найбольшая глыбіня 19 м
Сярэдняя глыбіня 7,7 м
Гідралогія
Салёнасць 0,245—0,275 ‰
Празрыстасць 3,5 м
Басейн
Плошча вадазбору 0,38 км²
Размяшчэнне
Краіна  Беларусь
Рэгіён Віцебская вобласць
Мярэдзеж (Беларусь)
Мярэдзеж
Мярэдзеж
Мярэдзеж (Віцебская вобласць)
Мярэдзеж
Мярэдзеж
Map

Мярэ́дзеж — возера ў Полацкім раёне Віцебскай вобласці Беларусі ў басейне ракі Альзініца, за 32 км у напрамку на паўднёвы захад ад Полацка, паміж вёскамі Лука і Ухвішча.

Плошча паверхні возера 0,09 км². Даўжыня 0,57 км, найбольшая шырыня 0,21 км, даўжыня берагавой лініі 1,27 (1,38[1]) км. Найбольшая глыбіня 19 м, сярэдняя 7,7 м. Аб'ём вады ў возеры 0,69 млн м³. Плошча вадазбору 0,38 км².
Катлавіна возера лагчыннага тыпу, выцягнутая ў напрамку з поўначы на поўдзень. Схілы катлавіны маюць вышыню 15—25 м. Берагі пясчаныя, пераважна зліваюцца са схіламі катлавіны, на паўночным захадзе возера месцамі сплавінныя. Мелкаводдзе займае каля 20 % плошчы возера[1]. Дно да глыбіні 5 м пясчанае, глыбей — ілістае. Возера мезатрофнае[1], зарастае ўмерана. Падводная расліннасць распаўсюджваецца да глыбіні 5 м, надводная да 25 м ад берага возера.

У паўднёвай частцы пратокай (ручаём) злучаецца з возерам Ухвішча.

Зноскі

  1. а б в Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 3. Катэнарыя — Недайка / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1984. — 588 с., іл. — 10 000 экз. — С. 428—429.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Богдзель І. І. Мярэдзеж // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 3. Катэнарыя — Недайка / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1984. — 588 с., іл. — 10 000 экз. — С. 428—429.
  • Природа Белоруссии: Популярная энциклопедия / Редкол.: И. П. Шамякин (гл. ред.) и др. — 2-е изд. — Мн.: БелСЭ, 1989. — С. 187. — 599 с. — 40 000 экз. — ISBN 5-85700-001-7. (руск.)
  • Республика Беларусь. Витебская область. Полоцкий район: карта / Ред. В. А. Змачинская. — Мн.: Белкартография, 2012. — 5 000 экз. (руск.)

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]