Мясцовае міжзорнае воблака
Мясцовае міжзоркавае воблака (ММВ) (англ.: Local Interstellar Cloud, LIC)) з'яўляецца міжзоркавым воблакам (памерам прыкладна ў 30 светлавых гадоў), праз якое ў наш час рухаецца Сонечная сістэма.
Асаблівасці ўзаемадзеяння
[правіць | правіць зыходнік]Сонечная сістэма ўвайшла ў Мясцовае міжзоркавае воблака дзесьці паміж 44 і 150 тыс. гадоў назад і, як чакаецца, застанецца ў яго межах яшчэ на працягу 10—20 тыс. гадоў. Тэмпература воблака роўная прыблізна 6000 °C[1], амаль як тэмпература паверхні Сонца. Яно вельмі разрэджанае, усяго 0,3 атама на кубічны сантыметр, што складае прыблізна адну другую шчыльнасці галактычнай міжзоркавага асяроддзя (0,5 атам/см3) і ў шэсць разоў большае за шчыльнасць газу Мясцовага пузыра (0,05 атам/см3). ММВ з'яўляецца вобласцю нізкай шчыльнасці ў міжзоркавым асяроддзі, але невялікім больш шчыльным участкам унутры Мясцовага пузыра. Для параўнання, атмасфера Зямлі на афіцыйнай вышыні пачатку космасу 100 км (Лінія Кармана) змяшчае 12 мільярдаў малекул на кубічны сантыметр[2].
Воблака рухаецца практычна перпендыкулярна да кірунку руху Сонца з асацыяцыі Скарпіёна—Цэнтаўра[3]; зорнай асацыяцыі, якая з'яўляецца рэгіёнам фарміравання зорак.
Гэта міжзоркавае воблака ўтварылася там, дзе злучаюцца Мясцовы пузыр і Пузыр I. Сонца, з некалькімі найбліжэйшымі зоркамі, знаходзіцца ўнутры ММВ. Вартымі ўвагі суседнімі зоркамі з'яўляюцца Альфа Цэнтаўра, Альтаір, Вега, Фамальгаўт і Арктур.
Сонечны вецер і магнітнае поле Сонца прадухіляюць патэнцыйнае ўздзеянне ММВ на Зямлю[1]. Нядаўнія вымярэнні, праведзеныя апаратам IBEX, нечакана паказалі, што кірунак патоку нейтральных часціц міжзоркавага асяроддзя, які ляціць скрозь Сонечную сістэму, змяняецца[4].
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б Near-Earth Supernovas (англ.)(недаступная спасылка). NASA. Архівавана з першакрыніцы 22 жніўня 2011. Праверана 14 студзеня 2010.
- ↑ U.S. Standard Atmosphere, 1976(недаступная спасылка). Thermal Protection Systems Expert and Material Properties Database. NASA.gov (27 верасня 2000). Архівавана з першакрыніцы 15 кастрычніка 2011. Праверана 24 чэрвеня 2012.
- ↑ Астранэт > Мясцовае міжзоркавае воблака
- ↑ Мясцовае міжзоркавае воблака (руск.). 2013-09-24 (Астранамічная карцінка дня).
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Mark Anderson, «Don’t stop till you get to the Fluff», New Scientist no. 2585, 6 January 2007, pp. 26–30
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Магнітнае воблака Архівавана 29 мая 2010.
- «Local Chimney and Superbubbles» (англ.)
- www.popmech.ru - звышглабальнае пацяпленне Архівавана 13 верасня 2013.