Мясцовы пузыр

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Мясцовы пузыр (уключае Сонца і Мірцам — β Вялікага Пса) і Пузыра I (уключае Антарэс)
3D-выява Мясцовага пузыра (Белы) з прылеглым Мясцовым міжзорным воблакам (ружовы) і часткай Пузыра I (зялёны).

Мясцовы пузыр — вобласць разрэджанага гарачага газу няправільнай формы ў міжзорным асяроддзі ўнутры рукава Арыёна ў нашай Галактыцы. Ён цягнецца прынамсі на 300 св. гадоў і складаецца з нейтральнага вадароду са шчыльнасцю прыкладна 1/10 ад сярэдняй шчыльнасці міжзорнага асяроддзя, якое, у сваю чаргу, складае 0,5 атама ў кубічным сантыметры. Гарачы разрэджаны газ выпраменьвае ў рэнтгенаўскім дыяпазоне. Мясцовы пузыр утварыўся ў выніку выбуху некалькіх звышновых (па разліках[1] 3—6, і нават больш), якія выбухнулі ад 2 да 4 млн гадоў назад[2]. Рэшткай аднаго з кандыдатаў у такія звышновыя з'яўляецца Гемінга — пульсар у сузор'і Блізнят.

Сонечная сістэма праходзіць[3] скрозь вобласць Мясцовага пузыра апошнія 5 ці нават 10 млн гадоў. У наш час яна праходзіць скрозь Мясцовае міжзорнае воблака (ММВ) — невялікі больш шчыльны ўчастак унутры Мясцовага пузыра. Гэта міжзорнае воблака ўтварылася там, дзе злучаюцца Мясцовы пузыр і Пузыр I. Шчыльнасць газу ўнутры ММВ — 0,1 атамаў у кубічным сантыметры. Мясцовы пузыр мае прадаўгаватую форму. Ён прыўздымаецца над галактычным дыскам, і з-за таго, што ён удзельнічае ў галактычным вярчэнні, яго форма становіцца падобнай на пясочнага гадзінніка.

Да Мясцовага пузыра таксама прылягаюць іншыя пузыры[3], гэта значыць вобласці з паніжанай шчыльнасцю міжзорнага газу, злучаныя тунэлямі. Пузыр I утварыўся выбухамі звышновых і зорнымі ветрамі зорак, якія ўваходзяць у зорную асацыяцыю Скарпіёна-Цэнтаўра, і знаходзіцца ў 500 св. гадах ад Сонца. Таксама існуе яшчэ 2 пузыры: Пузыр II і Пузыр III.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Randall K. Smith, Donald P. Cox, 2001, The Astrophysical Journal, 134 283—309, 2001(недаступная спасылка) Multiple Supernova Remnant Models of the Local Bubble and the Soft X-Ray Background
  2. Jesus Maiz-Apellaniz, 2001, The Astrophysical Journal, 560:L83-L86, 2001 October 10(недаступная спасылка) The Origin of the Local Bubble
  3. а б Local Chimney and Superbubbles, Solstation.com

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]