Мікалаеўская царква (Пінск, на могілках)
Славутасць | |
Мікалаеўская царква | |
---|---|
![]() | |
52°07′33″ пн. ш. 26°05′26″ у. д.HGЯO | |
Краіна |
![]() |
Месцазнаходжанне | |
Архітэктурны стыль | класіцызм |
Дата пабудовы | 1823 год |
![]() |
Мікалаеўская царква — колішні праваслаўны храм у Пінску, які размяшчаўся на праваслаўнай частцы могілак па вуліцы Спакойнай.
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
Пабудавана ў 1823 годзе з дрэва, перабудавана ў 20 ст. на сродкі вернікаў. Была прыпісана да Свята-Фёдараўскай царквы[1].

Царква была ўнесена ў Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі (1984). Царква не збераглася, засталіся дзве калоны ганка.

З царквы паходзіць абраз Маці Божай Адзігітрыі (першая палова XVII ст.), які захоўваецца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі.
Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Царква — помнік архітэктуры з рысамі класіцызму. Асноўны зруб, аднолькавы па шырыні з бабінцам, пераходзіць у пяцігранную апсіду. Зрубы накрыты агульным дахам. Над бабінцам ўзвышаецца чацверыковая званіца з галоўкай. Фасады ўпрыгожаны пілястрамі. Пры ўваходзе — ганак з 2 калонамі.
Зноскі
- ↑ Драўляныя сакральныя помнікі Берасцейшчыны: нарысы гісторыі, археалогіі і культуры / В. В. Мароз; [рэдакцыйны савет: У. У. Андрыевіч (галоўны рэдактар) і інш.]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2018. — С. 402. — 511 с. — 600 экз. — ISBN 978-985-11-1055-7.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- 1241. Царква на могілках // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1984. — Брэсцкая вобласць. — С. 296. — 368 с., іл.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Мікалаеўская царква (Пінск, на могілках)