Мікалай Іванавіч Аляксееў
Мікалай Іванавіч Аляксееў | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 17 снежня 1898 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 12 жніўня 1985 (86 гадоў) |
Пахаванне | |
Грамадзянства | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | пісьменнік |
Мова твораў | руская мова |
Узнагароды |
Мікалай Іванавіч Аляксееў (17 снежня 1898, Пецярбург — 12 жніўня 1990) — рускі савецкі пісьменнік. Заслужаны работнік культуры БССР (1980)[1].
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Скончыў Акадэмічныя курсы пры Ваенна-інжынернай акадэміі ў 1935. Удзельнік Лютаўскай і Кастрычніцкай рэвалюцый 1917 ў Петраградзе. У Савецкай Арміі (1918-58) прайшоў шлях ад салдата да генерала-маёра інжынерных войскаў[1]. Ваяваў з інтэрвентамі на Заходнім фронце, прымаў удзел у баях на Хасане, у час Вялікай Айчыннай вайны на Заходнім і 3-м Беларускім франтах[2].
Памёр 12 жніўня 1990 года. Пахаваны на Паўночных могілках пад Мінскам[2].
Творчасць[правіць | правіць зыходнік]
Літаратурную дзейнасць пачаў у 1939 годзе. Аўтар раманаў «Яков Железнов» (1946), «Испытание» (1957), «По зову сердца» (1974) аб стойкасці і мужнасці савецкіх людзей у барацьбе з фашысцкімі захопнікамі, аповесці пра двойчы Героя Савецкага Саюза І. Д. Чарняхоўскага «Осколком оборванная жизнь» (1978) і інш. У 1960 Бабруйскі перасоўны тэатр паставіў п'есу Аляксеева «Сестра Варвара»[1].
Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]
Узнагароджаны двума ордэнамі Леніна, пяццю ордэнамі Чырвонага Сцяга, ордэнамі Кутузава II ступені, Айчыннай вайны I ступені, крыжам Грунвальда III класа і медалямі[3].
Зноскі
- ↑ а б в т. 5. Биографический справочник. Мн: Издательство «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. 29 с.
- ↑ а б Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1988. — Мінск. — 333 с.: іл. — ISBN 5-85700-006-8.
- ↑ Николай Иванович Алексеев (руск.)
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- АЛЕКСЕЕВ, Николай Иванович (руск.)
- Нарадзіліся 17 снежня
- Нарадзіліся ў 1898 годзе
- Нарадзіліся ў Санкт-Пецярбургу
- Памерлі 12 жніўня
- Памерлі ў 1985 годзе
- Пахаваныя на Паўночных могілках
- Кавалеры ордэна Леніна
- Кавалеры ордэна Чырвонага Сцяга
- Кавалеры ордэна Кутузава II ступені
- Кавалеры ордэна Айчыннай вайны I ступені
- Кавалеры ордэна Айчыннай вайны II ступені
- Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
- Асобы
- Пісьменнікі паводле алфавіта
- Памерлі ў 1990 годзе
- Пісьменнікі Расіі
- Рускамоўныя пісьменнікі