Мікалай Сяргеевіч Акулаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Мікалай Акулаў)
Мікалай Сяргеевіч Акулаў
Дата нараджэння 12 (25) снежня 1900
Месца нараджэння
Дата смерці 21 лістапада 1976(1976-11-21) (75 гадоў)
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці фізік
Навуковая сфера Ферамагнетыкі
Месца працы
Навуковая ступень доктар фізіка-матэматычных навук (1936)
Навуковае званне прафесар,акадэмік АН БССР
Альма-матар
Навуковы кіраўнік У. К. Аркадзьеў
Вядомыя вучні Leonid Kirensky[d], Konstantin Belov[d] і Evgeny Kondorsky[d]
Прэміі
Сталінская прэмія Дзяржаўная прэмія БССР
Узнагароды
Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга
Медаль «За працоўную доблесць»
Медаль «За працоўную доблесць»
Медаль «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг.»
Медаль «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг.»
Медаль «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Сталінская прэмія — 1941
Дзяржаўная прэмія БССР
Прэмія імя М. В. Ламаносава

Мікалай Сяргеевіч Акулаў (12 снежня 1900, Арол — 21 лістапада 1976) — беларускі фізік, спецыяліст у галіне ферамагнетызму. Доктар фізіка-матэматычных навук (1936), прафесар (1931), акадэмік АН БССР (1940)[2]. Лаўрэат Сталінскай прэміі (1941).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў Арле. Скончыў фізіка-матэматычны факультэт МДУ імя М. В. Ламаносава (1926). Кандыдат фізіка-матэматычных навук (1929). Доктар фізіка-матэматычных навук (1936). Прафесар МДУ (1931). У 1931-54 загадчык кафедрай магнетызму МДУ[2], адначасова ў 1940—1946 акадэмік-сакратар Аддзялення тэхнічных навук АН БССР. Працаваў у МДУ да 1954. У 1955—1957 — прафесар Маскоўскага інстытута хімічнага машынабудавання. У 1959-64 загадчык лабараторыяй Фізіка-тэхнічнага інстытута[2], з 1963 — загадчык аддзела фізікі неразбуральнага кантролю АН БССР, з 1967 — загадчык лабараторыі гэтага аддзела[2].

Навуковая праца[правіць | правіць зыходнік]

Асноўныя працы прысвечаны ферамагнетызму. Сфармуляваў у 1928 закон індукаванай анізатрапіі, які ўсталёўвае сувязь паміж магнітнымі і механічнымі ўласцівасцямі ферамагнетыкаў[2] і грае вялікую ролю ў сучаснай тэорыі магнітных матэрыялаў. Выявіў тэмпературную залежнасць анізатрапіі ферамагнетыкаў.

У 1934 незалежна ад Ф. Бітэра прапанаваў метад магнітнай металаграфіі і эксперыментальна даказаў існаванне абласцей спантанага намагнічвання ферамагнетыкаў. Даследаваў уплыў магнітных палёў і пругкіх высілкаў на розныя фізічныя характарыстыкі ферамагнітных металаў, вывучаў тэмпературную залежнасць найважнейшых магнітных параметраў.

Стварыў метады аналізу ферасплаваў і спосабы знаходжання дэфектаў у металічных вырабах. Стварыў апаратуру па неразбуральным метадам кантролю прамысловай прадукцыі — дэфектаскопы, магнітны анізометр, магнітны мікраметр і інш.

Аўтар прац па тэорыі хімічнай дынамікі і ланцуговых працэсаў, фізіцы гарэння, тэорыі пластычнасці і трываласці, статыстычнай тэорыі дыслакацыі, сегнетаэлектрычнасці, біяфізікі[2].

Пры непасрэдным удзеле М. С. Акулава быў створаны Інстытут прыкладной фізікі НАН Беларусі.

Сачыненні[правіць | правіць зыходнік]

  • Ферромагнетизм. М.; Л., 1939.
  • Основы химической динамики. М., 1940.
  • Теория цепных процессов. М.; Л., 1951.
  • Дислокация и пластичность. — Минск: Изд-во АН БССР, 1961.

Ушанаванне[правіць | правіць зыходнік]

  • Прэмія Германскай акадэміі навук (1930)
  • Прэмія Ракфелераўскага фонду (ЗША, 1932)
  • Прэмія Германскай Акадэміі навук (1930-я)
  • Сталінская прэмія (1941) — за ўжыванне распрацаванай ім тэорыі ферамагнетызму да дэфектаскапіі металаў, II ступень.
  • Прэмія імя М. В. Ламаносава (1953).
  • Дзяржаўная прэмія БССР (1976, пасмяротна)[2]
  • У Мінску на будынку Інстытута прыкладной фізікі (да 1980 Аддзел неразбуральнага кантролю) АН БССР (вул. Акадэмічная, 16) у 1977[3] г. ўстаноўлена мемарыяльная дошка[2] (сілумін; скульпт. А. Веліксонаў)[3].

Зноскі

  1. а б Матэматычная генеалогія — 1997.
  2. а б в г д е ё ж т. 5. Биографический справочник. Мн: Издательство «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. 29 с.
  3. а б Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1988. — Мінск. — 333 с.: іл. — ISBN 5-85700-006-8.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Академик Николай Сергеевич Акулов (К 100-летию со дня рождения). Мн., 2000.
  • Николай Сергеевич Акулов (к 60-летию со дня рождения). — Инженерно-физический журнал, 1960, Т.3, № 12, с. 119.
  • Храмов Ю. А. Физики: Биографический справочник / Под ред. А. И. Ахиезера.. — Изд. 2-е, испр. и дополн. — М.: Наука, Главная редакция физико-математической литературы, 1983. — С. 8. — 400 с. — 200 000 экз.
  • Перов Н. С. Николай Сергеевич Акулов. (Серия: Выдающиеся ученые физического факультета МГУ). М: Физический факультет МГУ, 2003.
  • т. 5. Биографический справочник. Мн: Издательство «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. 29 с.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]