Інстытут прыкладной фізікі НАН Беларусі
Выгляд
| Інстытут прыкладной фізікі НАН Беларусі | |
|---|---|
| | |
| Арыгінальная назва | альтэрн.: Інстытут дастасоўнай фізыкі[1] |
| Заснаваны | 1963 |
| Супрацоўнікаў |
|
Інстытут прыкладной фізікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі быў утвораны ў 1963 годзе як Аддзел фізікі неразбуральнага кантролю Акадэміі навук БССР. У 1980 годзе пераўтвораны ў Інстытут прыкладной фізікі АН БССР.[3] Знаходзіцца ў Мінску на вуліцы Акадэмічная, 16.
Асноўныя кірункі навуковых даследаванняў
[правіць | правіць зыходнік]- развіццё навуковых асноў, даследаванне фізічных прынцыпаў, стварэнне метадаў і сродкаў неразбуральнага кантролю рэчыва, вырабаў і тэхналагічных працэсаў галін машынабудавання і энергетыкі;
- фізічныя і матэматычныя асновы вылічальнай дыягностыкі аб’ектаў і сістэм з неаднароднай і зменлівай структурай.
Навуковыя распрацоўкі
[правіць | правіць зыходнік]- тэорыя нелінейных дынамічных працэсаў перамагнічвання і неаднароднага намагнічвання;
- асновы магнітных і электрамагнітных метадаў неразрубальнага кантролю;
- тэарэтычныя асновы капілярнага неразбуральнага кантролю і акустычных метадаў дэфектаскапіі з выкарыстаннем магнітных палёў;
- тэорыя сістэм з выпадковай і зменлівай структурай для дыягностыкі і бяспечнага кіравання дынамічнымі аб’ектамі;
- фізічныя асновы кантролю фізіка-механічных, магнітных і электрычных уласцівасцей матэрыялаў і вырабаў (у т.л. шматслойных і неаднародных)
Навуковыя падраздзяленні
[правіць | правіць зыходнік]Лабараторыі
[правіць | правіць зыходнік]- Металафізікі
- Кантактна-дынамічных метадаў кантролю
- Вылічальных метадаў дыягностыкі
- ЗВЧ-электронікі і радыётамаграфіі
- Электрамагнітных метадаў кантролю
- Магнітных метадаў кантролю
- Ультрагукавай і оптаакустаэлектроннай дыягностыкі
Аддзелы
[правіць | правіць зыходнік]- Тэхнагеннай бяспекі і канструкцыйнага матэрыялазнаўства
- Канструктарска-тэхналагічны
Дырэктары інстытута ў розныя гады
[правіць | правіць зыходнік]- Мікалай Сяргеевіч Акулаў (1963—1967)
- Франюк (1967—1970)
- Мікалай Мікалаевіч Зацэпін (1970—1987)
- Валянцін Міхайлавіч Арцем’еў (1987—1993)
- Пётр Пятровіч Прахарэнка (1993—2004)
- Мікалай Пятровіч Мігун (2005—2014)
- Раман Георгіевіч Шулякоўскі (2014—2020)
- Міхаіл Львовіч Хейфец (з 2020[4])
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ https://nasb.gov.by/bel/about/otdeleniya-nauk/ft_nauk.php
- ↑ http://iaph.bas-net.by/about/history/
- ↑ Постановление № 30 Совета Министров БССР от 28 января 1980 г. «О преобразовании Отдела физики неразрушающего контроля Академии наук БССР в Институт прикладной физики Академии наук БССР»(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 25 снежня 2024. Праверана 3 чэрвеня 2025.
- ↑ Інстытут прыкладной фізікі (Мінск). Дырэктар
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Інстытут прыкладной фізікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 7. — С. 271. — 604 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0130-3 (т. 7).
- Достижения физики неразрушающего контроля : Сс. науч. тр., посвящ. 40-летию Ин-та прикладной физики. — Мн., 2003.
- Белорусская ССР : краткая энциклопедия. В 5 т. Т. 3. — Минск, 1980.