Мікалай Васілевіч Абабурка
Мікалай Васілевіч Абабурка | |
---|---|
Дата нараджэння | 15 мая 1941 (83 гады) |
Месца нараджэння | |
Род дзейнасці | навуковец, мовазнавец, выкладчык універсітэта |
Навуковая сфера | мовазнаўства[1] |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар філалагічных навук |
Альма-матар |
Мікалай Васілевіч Абабу́рка (нар. 15 мая 1941, Морач, Клецкі раён, Мінская вобласць (былая Баранавіцкая) — беларускі мовазнавец. Доктар філалагічных навук (2001), прафесар (1993)
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў у 1966 годзе філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта па спецыяльнасці «беларуская мова, руская мова і літаратура», у 1969 годзе аспірантуру БДУ (пры кафедры беларускай мовы) па спец. «беларуская мова». Стажыраваўся ў 1985 годзе ў Інстытуце мовазнаўства імя Я. Коласа АН БССР.
Кандыдат філал. навук (1971), кандыдацкая дысертацыя «Дыялектная лексіка ў беларускай савецкай прозе» (навук. кіраўнік — доктар філал. навук праф. М. А. Жыдовіч) абаронена ў БДУ.
Працаваў настаўнікам беларускай мовы і літаратуры, рускай мовы і літаратуры, нямецкай мовы Грабянецкай СШ Чэрвеньскага раёна Мінскай вобласці (1969—1970), метадыстам Навукова-метадычнага кабінета Міністэрства сярэдняй і спецыяльнай адукацыі БССР (1970).
Старшы выкладчык (1970—1976), дацэнт (1976—1996), прафесар (1996), загадчык (1973—1983) кафедры беларускай мовы МДУ імя А. А. Куляшова.
Узнагароджаны Граматай Вярхоўнага Савета БССР (1983).
Навуковая дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Навукова-даследчая спецыялізацыя — сучасная беларуская мова (лексікалогія), беларуская дыялекталогія (лексіка), гісторыя беларускай літаратурнай мовы, лінгвістыка тэксту (мова беларускай мастацкай літаратуры), стылістыка (мастацкага тэксту) і культура беларускай мовы, методыка выкладання беларускай мовы, параўнальная граматыка (беларускай і рускай моў), праблемы перакладу (з рускай на беларускую мову), гісторыя мовазнаўства (беларускага) і інш.
Навуковыя працы
[правіць | правіць зыходнік]- Стылістычна абмежаваныя словы ў мове беларускай мастацкай літаратуры. — Мн.: Вышэйшая школа, 1981. — 160 с. Рэц.: Малажай Г. [М.] Крыніца ўзбагачэння // Літаратура і мастацтва. — 11 снежня 1981 г. — С. 6.
- Дыялектызмы ў творах беларускіх савецкіх пісьменнікаў: Кароткі слоўнік-даведнік. — Мн.: Вышэйшая школа, 1979. — 142 с.
- Беларускае слова і яго вывучэнне. — Мн.: Вышэйшая школа, 1986. — 127 с.
- Развіццё мовы беларускай мастацкай літаратуры. — Мн.: Навука і тэхніка, 1987. — 182 с.
- Культура беларускай мовы. — Мн.: Вышэйшая школа, 1994. — 122 с.
- Станаўленне і развіццё мовы беларускай мастацкай літаратуры / МДУ імя А. А. Куляшова. — Магілёў, 2000. — 204 с.
- Практычныя асновы беларускай лінгвістычнай паэтыкі і тэксталогіі. — Магілёў: МДУ імя А. А. Куляшова, 2003. — 46 с.
- Навуковыя дапаможнікі для ВНУ і інш.
Зноскі
- ↑ Národní autority České republiky Праверана 7 лістапада 2022.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Абабурка Мікалай Васілевіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 1: А — Аршын / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 1. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0036-6 (т. 1).
- Абабурка Мікалай Васілевіч // Культура Беларусі: энцыклапедыя / рэдкал.: Т. У. Бялова (гал. рэд.) [і інш.]. — Мн.: Беларус. Энцыкл. імя П. Броўкі, 2010. — Т. 1. — 704 с. — 3 000 экз. — ISBN 978-985-11-0496-9.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Абабурка Мікалай Васілевіч
- Публікацыі Мікалая Васілевіча Абабуркі(недаступная спасылка)