Мікалай Кузьміч Спірыдзенка
Мікалай Кузьміч Спірыдзенка | |
---|---|
Род дзейнасці | настаўнік |
Дата нараджэння | 12 студзеня 1917 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 27 снежня 1980 (63 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Прыналежнасць | СССР |
Бітвы/войны | |
Узнагароды і прэміі |
Мікалай Кузьміч Спірыдзе́нка[1] (30 снежня 1916 (12 студзеня 1917), вёска Беразуга, Гарадоцкі павет, цяпер Шумілінскі раён — 27 снежня 1980) — Герой Савецкага Саюза (1945), генерал-маёр (1961).
Скончыў Віцебскі аэраклуб (1937), Барысаглебскую ваенную авіяшколу лётчыкаў (1938), Ваенна-паветраную акадэмію (1950), Ваенную акадэмію Генштаба (1957).
З 1937 года ў Чырвонай Арміі. Удзельнік савецка-фінляндскай вайны. У Вялікую Айчынную вайну з чэрвеня 1941 года на Паўночна-Заходнім, Паўднёва-Заходнім, Заходнім, 2-м Беларускім франтах. Камандзір эскадрыллі, намеснік камандзіра знішчальнага авіяцыйнага палка маёр М. К. Спірыдзенка зрабіў 337 баявых вылетаў, удзельнічаў у 85 паветраных баях, збіў 15, у групе 6 самалётаў праціўніка.
Да 1970 года ў Савецкай Арміі, у 1962—1970 гадах выкладчык ваеннай акадэміі. Жыў у Маскве.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Спірыдзенка Мікалай Кузьміч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 115—116. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- Спірыдзенка Мікалай Кузьміч // Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941—1945: Энцыкл. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1990. — С. 573. — 680 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-012-2.
- Асобы
- Нарадзіліся 12 студзеня
- Нарадзіліся ў 1917 годзе
- Нарадзіліся ў Шумілінскім раёне
- Памерлі 27 снежня
- Памерлі ў 1980 годзе
- Памерлі ў Маскве
- Пахаваныя на Кунцаўскіх могілках
- Выпускнікі Ваеннай акадэміі Генштаба
- Выпускнікі Ваенна-паветранай акадэміі імя Ю. А. Гагарына
- Героі Савецкага Саюза
- Кавалеры ордэна Леніна
- Кавалеры ордэна Чырвонага Сцяга
- Кавалеры ордэна Суворава III ступені
- Кавалеры ордэна Айчыннай вайны I ступені
- Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі
- Нарадзіліся ў Гарадоцкім павеце
- Лётчыкі Вялікай Айчыннай вайны
- Генерал-маёры СССР