Мікалай Леанідавіч Кузьмініч
Мікалай Леанідавіч Кузьмініч | |
---|---|
Дата нараджэння | 4 красавіка 1958 (66 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | выкладчык універсітэта |
Месца працы | |
Навуковая ступень | кандыдат педагагічных навук (1989) |
Навуковае званне |
|
Альма-матар | |
Узнагароды |
Мікалай Леанідавіч Кузьмініч (нар. 4 красавіка 1958, г. Орша, Віцебская вобласць) — беларускі спецыяліст у галіне тэорыі, методыкі і арганізацыі сацыяльна-культурнай дзейнасці, музыкант. Кандыдат педагагічных навук (1989), дацэнт (1993).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў Мінскі інстытут культуры (спецыяльнасць «Культурна-асветніцкая работа», кваліфікацыя «Кіраўнік аркестра», 1980), Маскоўскі дзяржаўны інстытут культуры (аспірантура, 1988).
Працаваў у Беларускім дзяржаўным універсітэце культуры і мастацтваў (1980—2008, у 1997—2006 — прарэктар па мастацкай творчасці і выхаваўчай рабоце, 2006—2008 — першы прарэктар), Беларускім дзяржаўным педагагічным універсітэце (2008—2013, факультэт эстэтычнай адукацыі, кафедра тэорыі і методыкі выкладання мастацтва, дацэнт), Інстытуце культуры Беларусі (2013, першы прарэктар), Мінскім гарадскім інстытуце развіцця адукацыі (факультэт павышэння кваліфікацыі педагагічных работнікаў, з 2015 — дэкан факультэта, у 2013 — загадчык кафедры педагогікі).
Навуковыя інтарэсы: тэорыя і гісторыя музычнай адукацыі; падрыхтоўка музычна-педагагічных кадраў.
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Граматы Міністэрства адукацыі (1998), Міністэрства абароны (2002, 2003, 2004), Дзяржаўнага камітэта пагранічных войск (2005), Міністэрства культуры (2008) Рэспублікі Беларусь, Мінскага абласнога камітэта прафсаюза работнікаў культуры (2000), адміністрацыі Кастрычніцкага раённага выканаўчага камітэта г. Мінска (2003), персанальная надбаўка Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, ганаровы знак Беларускага прафсаюза работнікаў культуры (2008)[1].
Зноскі
- ↑ Кузьминич Николай Леонидович(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 24 кастрычніка 2020. Праверана 16 снежня 2020.
- Нарадзіліся 4 красавіка
- Нарадзіліся ў 1958 годзе
- Нарадзіліся ў Оршы
- Выкладчыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў
- Выкладчыкі БДПУ імя Максіма Танка
- Кандыдаты педагагічных навук
- Выпускнікі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў
- Узнагароджаныя Граматай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, якія не маюць старонак цёзак па прозвішчы
- Рэктары Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў
- Музыканты Беларусі
- Музычныя педагогі Беларусі
- Дэканы