Аліна Анатольеўна Корбут

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аліна Анатольеўна Корбут
Дата нараджэння 10 студзеня 1972(1972-01-10) (52 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці выкладчыца ўніверсітэта
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат педагагічных навук (1997)
Навуковае званне
Альма-матар

Аліна Анатольеўна Корбут (нар. 10 студзеня 1972, г. Бабруйск, Магілёўская вобласць) — беларускі спецыяліст у галіне тэорыі, методыкі і арганізацыі сацыяльна-культурнай дзейнасці. Кандыдат педагагічных навук (1997), дацэнт (2000).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыла Мінскі інстытут культуры (1993), Рэспубліканскі інстытут вышэйшай школы БДУ (спецыяльнасць «Псіхалогія», 2000).

Працавала ў Беларускім дзяржаўным універсітэце культуры і мастацтваў (з 1998, дацэнт кафедры педагогікі сацыякультурнай дзейнасці, з 2013 — дэкан факультэта завочнага навучання, з 2015 — першы прарэктар, у 2017—2020 гадах — рэктар).

Навуковыя інтарэсы: псіхакарэкцыйная педагогіка; гульнявая дзейнасць; гульнявая тэрапія; сацыяльная педагогіка; сацыякультурная дзейнасць у сферы вольнага часу[1][2].

Зноскі