Мікалай Мікалаевіч Калінковіч

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Мікалай Мікалаевіч Калінковіч
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння: 15 студзеня 1951(1951-01-15)
Месца нараджэння:
Дата смерці: 24 ліпеня 1990(1990-07-24) (39 гадоў)
Месца смерці:
Альма-матар:
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці: пісьменнік

Мікалай Мікалаевіч Калінковіч (15 студзеня 1951, вёска Цна, Лунінецкі раён, Брэсцкая вобласць24 ліпеня 1990) — беларускі пісьменнік.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў сям'і рабочага. Пасля заканчэння Лунінецкай сярэдняй школы № 2 (1968) кароткі час выкладаў нямецкую мову ў Гаўрыльчыцкай васьмігадовай школе Салігорскага раёна. З кастрычніка 1968 г. - літсупрацоўнік лунінецкай раённай газеты «Ленінскі шлях». У 1969-1971 гг. служыў у Савецкай Арміі. Пасля заканчэння факультэта журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1976) - карэспандэнт аддзела ідэалогіі брэсцкай абласной газеты «Заря», у 1976-1978 гг. - намеснік рэдактара лунінецкай раённай газеты. У 1978 г. прызваны на тэрміновую афіцэрскую службу. Служыў у Мінску, Ашгабадзе, Маскве, у Грузіі. У 1984-1987 гг. вучыўся ў аспірантуры пры Вышэйшай школе КДБ СССР. Кандыдат гістарычных навук.

Загінуў пры выкананні службовых абавязкаў у Грузіі.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Упершыню выступіў у друку ў 1968 г. (лунінецкая раённая газета). Пісаў на беларускай і рускай мовах. Аўтар гісторыка-дакументальнага нарыса «Лунинец» (1981, 1989), кніг дакументальных аповесцей, апавяданняў, нарысаў «Не обрывается земная связь» (Ашхабад, 1982), «Имя мое - Свобода» (Ашхабад, 1984), «Палескія дні Аляксандра Блока» (1985), «Возвращение рассветной рани» (Ашхабад, 1987), «Не должен неизвестным быть солдат» (Ашхабад, 1987), адзін з аўтараў кнігі «На рубежах тайной войны» (Ашхабад, 1985).

На Туркменскім радыё пастаўлены п'есы «Ліпенскае зарыва» (1982), «Камісар Закаспія» (1985).

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Белэн, 1998. — 608 с.: іл. ISBN 985-11-0279-2