Мікалай Мікалаевіч Радкевіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Мікалай Мікалаевіч Радкевіч
Дата нараджэння 22 лютага (6 сакавіка) 1904
Месца нараджэння
Дата смерці 4 чэрвеня 1982(1982-06-04) (78 гадоў)
Месца смерці
Альма-матар
Прыналежнасць СССР
Бітвы/войны
Узнагароды і званні
ордэн Леніна ордэн Чырвонага Сцяга медаль «За абарону Каўказа» медаль «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»

Мікалай Мікалаевіч Радкевіч (22 лютага 19044 чэрвеня 1982) — савецкі ваенны дзеяч, генерал-лейтэнант танкавых войск (31.05.1954).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 22 лютага 1904 года ў Лагойску.

У кастрычніку 1920 года прызваны ў шэрагі РСЧА і накіраваны ў атрад асобага прызначэння, пасля чаго прымаў удзел у баявых дзеяннях па ліквідацыі банд у Барысаўскім павеце.

У чэрвені 1921 года накіраваны на вучобу ў Петраград, пасля — у школу ваеннага аўтапарка 5-й Чырванасцяжнай арміі, дзе служыў на пасадах інструктара аўтадэла, камандзіра каравульнага ўзвода і загадчыка гаражом.

У студзені 1925 года прызначаны на пасаду наглядчыка аўтадэла, затым — на пасаду камандзіра каравульнага ўзвода Ленінградскага акруговага склада ваенна-тэхнічнай маёмасці. У кастрычніку 1926 год накіраваны на ленінградскія бранятанкавыя курсы ўдасканалення каманднага складу. Тут служыў на пасадах камандзіра ўзвода трактарнай роты, камандзіра танка, камандзіра танкавага ўзвода і роты вучэбнага батальёна. У маі 1932 года прызначаны на пасаду камандзіра-кіраўніка Маскоўскіх курсаў удасканалення каманднага складу мота-механізаваных войск.

У 1933 годзе быў накіраваны на вучобу ў Ваенную акадэмію механізацыі і матарызацыі, пасля заканчэння якой у 1937 годзе стаў начальнікам штаба 5-й лёгкатанкавай брыгады, а са студзеня па чэрвень 1938 года часова выконваў пасаду камандзіра гэтай брыгады.

У снежні 1938 года накіраваны на вучобу ў Акадэмію Генштаба РСЧА, аднак у чэрвені 1939 года пераданы ў распараджэнне ваеннага савета Беларускай ваеннай акругі і ў лістападзе прызначаны на пасаду начальніка 1-га аддзела аўтабранятанкавага ўпраўлення Заходняй ваеннай акругі. У кастрычніку 1940 года працягнуў вучобу ў Акадэміі.

У ліпені 1941 года прызначаны на пасаду камандзіра 63-й асаблівай танкавай брыгады, а ў жніўні — на пасаду камандзіра 121-й танкавай брыгады, якая вяла баявыя дзеянні на аршанска-рослаўльскім кірунку і на рацэ Сейм у раёне Рыльска, а затым у раёне горада Ізюм утрымлівала плацдарм да падыходу асноўных войск.

У маі 1942 года ўзначаліў 14-ы танкавы корпус, які вёў баявыя дзеянні ў ходзе Варонежска-Варашылаўградскай і Данбаскай абарончай аперацый, а таксама ў бітве за Каўказ.

8 чэрвеня 1943 года прызначаны на пасаду камандзіра 11-га танкавага корпуса, які прымаў удзел у баявых дзеяннях у ходзе Курскай бітвы, Данбаскай наступальнай аперацыі і бітве за Дняпро.

У кастрычніку 1943 года стаў камандуючым бранятанкавых і механізаваных войск Далёкаўсходнага фронту, пасля чаго ў жніўні 1945 года прымаў удзел у Маньчжурскай наступальнай аперацыі падчас савецка-японскай вайны. Затым служыў камандуючым бранятанкавых і механізаваных войск Далёкаўсходняй ваеннай акругі.

У красавіку 1948 года накіраваны на вучобу на вышэйшыя акадэмічныя курсы пры Вышэйшай ваеннай акадэміі імя К. Варашылава, пасля заканчэння якіх у маі 1949 года быў прызначаны на пасаду камандуючага бранятанкавымі і механізаванымі войскамі ЦГА, у снежні 1950 года — на пасаду 1-га намесніка, у маі 1953 года — на пасаду намесніка начальніка Галоўнага бранятанкавага ўпраўлення Савецкай Арміі, а ў ліпені 1954 года — на пасаду старшага ваеннага саветніка камандуючага бранятанкавымі і механізаванымі войскамі Венгерскай народнай арміі.

З лістапада 1956 года знаходзіўся ў распараджэнні галоўнакамандуючага Сухапутнымі войскамі. У сакавіку 1957 года быў прызначаны на пасаду ваеннага аташэ пры пасольстве СССР у Чэхаславакіі.

У сакавіку 1959 года выйшаў у запас. Памёр 4 чэрвеня 1982 года ў Маскве.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Коллектив авторов. Великая Отечественная: Комкоры. Военный биографический словарь / Под общей редакцией М. Г. Вожакина. — М.; Жуковский: Кучково поле, 2006. — Т. 2. — С. 171—172. — ISBN 5-901679-12-1.